Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5 ліпеня ўжо пасьля нашага сыходу з Полацку выйшаў загад усім вярнуцца на працу пад страхам адданьня вайсковаму трыбуналу, але нас ужо вярнуць ня мог ніхто, бо да нас загад не дайшоў. Полацак да 15 ліпеня мужна баранілі часткі 174-й стралецкае дывізіі і артылерыйскі полк, а таксама асобныя часткі, што адыйшлі з Заходняе Беларусі і далучыліся да дывізіі. Віцебск, Невель, Дрыса ўжо былі занятыя немцамі, Полацак апынуўся ў аблозе. Дывізія гераічна змагалася, асабліва моцнымі былі баі ля Фарынава, дзе немцы выкарысталі вежу вадапомпы як назіральны пункт, савецкая артылерыя трапнымі стрэламі разбурыла яе. Моцны бой ішоў і ля вёскі Ксты. 15 ліпеня войскі пакінулі пазыцыі за Дзьвіной, разбурылі масты і пачалі прарывацца ў бок Вялікіх Лукаў, абыходзячы Невель і Лукі. З войскамі рушылі палачаны, мяркуючы сыйсьці ў тыл, але нямецкія матарызаваныя часткі ля Дрэтуні адрэзалі ўцекачоў-палачанаў ад войска і прымусілі іх вярнуцца ў горад, толькі няшмат хто рушыў далей з войскам. Зь цяжкімі баямі 174-я дывізія, выйшаўшы з акружэньня, злучылася з фронтам за Вялікімі Лукамі.

16 ліпеня немцы цалкам акупавалі Полацак і ягонае вакольле. Яны стварылі ў Баравусе-1 лягер для ваеннапалонных, куды патрапілі жаўнеры 174-е дывізіі ды іншых частак. Лягер быў пад адкрытым небам, ганялі палонных на працы ў лесе, на дарогах, таму амаль ўсе яны загінулі. Заняўшы горад, немцы дзеля запалохваньня насельніцтва адразу пакаралі сьмерцю некалькіх чалавек. У горадзе на слупах вешалі патрыётаў. Усіх габрэяў прымусілі зарэгістравацца, нашылі ім палосы і зоркі. Затым у частцы гораду, дзе цяпер вул. Сьвярдлова, Гогаля, пачынаючы ад Камуністычнае і на поўнач да ліцьцёва-мэханічнага заводу стварылі гета. Яно было абгароджанае калючым дротам і ахоўвалася немцамі і паліцыянтамі. Увосень 1941 г. усе габрэі зь гета былі пераведзеныя ў сьвірны цагельні, маёмасьць іхная была рэквізаваная. Празь некалькі дзён габрэяў пачалі выводзіць з сьвірноў да пяшчаных гурбаў у Баравусе-2, дзе былі ўжо выкапаныя вялізныя яміны-траншэі, і ўсіх расстрэльвалі, хавалі тутака ж у лягеры, у лагчынах. Акрамя таго расстрэльвалі за драбнейшую правіну, за спробу ўцёкаў, расстрэльвалі зьнямоглых, тых, хто ня мог ісьці на працу. З таго лягеру ўдзельнікі супраціву і партызаны арганізавалі ўцёкі ваеннапалонных. Тутэйшыя жыхары выкуплялі зь лягеру сваякоў за харчы ці каштоўныя рэчы. У лягерах ваеннапалонных вэрбавалі ў армію Ўласава, у паліцыю, гэстапа і шпегаўскія школы. Гэты набор асаблівага посьпеху ня меў, хаця некаторыя ўступалі ў армію Ўласава, каб вырвацца зь лягеру, а затым зьбегчы з войска ў партызанскія аддзелы, але былі і здраднікі. Ваеннапалонных ганялі на працы па стварэньні ўмацаваных раёнаў у горадзе і вакол яго, на рамонт і будаўніцтва дарог, сховаў для транспарту, ачышчэньне завалаў і г. д. Тых, хто падаў ад зьнясіленьня на маршы ці працы, расстрэльвалі на месцы і тут жа хавалі ля дарогі. У будынку лястэхнікуму быў шпіталь для войска Ўласава. У 16-й школе (потым 2-й) па вул. Фрунзэ (за лястэхнікумам) месьцілася паліцэйская школа, у памяшканьні цяперашняе 7-е школы знаходзілася афіцэрская сталовая і дом распусты для афіцэраў, абслугоўвалі іх мясцовыя жанчыны.

Жыхары Лазоўкі распавядалі, якім жахлівым было відовішча, калі габрэяў вялі на расстрэл, стаяў крык, плач, адзін падтрымліваў аднога, старыя сьпявалі малітвы і падтрымлівалі дух іншых. Было зьнішчана, як кажуць, каля 9000 чалавек. Шмат забітых маглі сыйсьці да прыходу немцаў, але некаторыя зь іх не давалі веры весткам пра злачынствы фашыстаў і думалі, што гэта тыя самыя немцы, што акупавалі Полацак у 1918 г., калі не было перасьледу габрэяў і яны на сваёй мове [4] Мова ідыш, на якой размаўлялі эўрапэйскія габрэі, сфармавалася на грунце верхненямецкага дыялекту. вольна разумеліся зь немцамі, гандалявалі і г. д. Меркавалі, што і цяпер будзе гэтак, але выйшла інакш.

Немцы стварылі ў горадзе тры канцэнтрацыйныя лягеры: адзін — у цэнтры для цывільных асобаў, другі — у Спаскім гарадку для вайскоўцаў, а трэці — у Задзьвіньні ў «чырвоных» казармах. У горадзе лягер быў нядоўга, а Спаскі існаваў увесь час, у ім пачалі разьмяшчаць і цывільных асобаў. У 1941–1942 гг. у гэтым лягэры была вялікая колькасьць зьняволеных. Жыхары распавядалі, што вязьні не зьмяшчаліся ў хлявах і будынках гарадку, зь лягеру ўвесь час даносіліся галасы і крыкі, зьняволеных амаль не кармілі, бракавала вады. Звар'яцелыя ад голаду і смагі людзі кідаліся на поліўку ці ваду, калі іх прывозілі, нямецкія вартавыя распачыналі па іх страляць і наводзілі парадак. У лягеры была вялікая сьмяротнасьць ад голаду і хваробаў: тыфусу, крываўкі ды інш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x