Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван Пятровіч Дэйніс

ПОЛАЦАК У ЧАСЫ ВАЙНЫ 1941–1945 гг.

.

Полацкі храніст

Большасьць людзей аніяк ня лучаць уласны лёс зь гістарычным шляхам свайго - фото 1

Большасьць людзей аніяк ня лучаць уласны лёс зь гістарычным шляхам свайго народу. Меншасьць здагадваецца аб залежнасьці паўсталых перад канкрэтнаю асобай штодзённых эканамічных, сацыяльных ды маральных праблемаў ад дзейнасьці папярэдніх пакаленьняў. І толькі адзінкі разумеюць, што, ня ведаючы і не аналізуючы пройдзены гістарычны шлях грамадзтва, асуджае сябе на непазьбежныя памылкі ў будучыні. Да гэтай нешматлікай групы належыў Іван Пятровіч Дэйніс — выкладчык Полацкага ляснога тэхнікуму і апантаны краязнаўца.

Зьявіўся на сьвет Іван Пятровіч у 1900 г. у павятовым гарадку Неўлі былое Віцебскае губэрні ў сям'і настаўнікаў. Маці Марыя Іванаўна (у дзявоцтве Сакалоўская) выкладала ў Невельскай жаночай парафіяльнай вучэльні, бацька Пётар Іосіфавіч настаўнічаў у Невельскай павятовай вучэльні. У 1905 г. бацьку пераводзяць у Полацак і з гэтага часу лёс зьвязаў Івана Пятровіча з найстаражытнейшым беларускім горадам. Значны ўплыў на фармаваньне хлопчыка, выбар прафэсіі, зацікаўленьні аказаў бацька.

Пётар Іосіфавіч паходжаньнем зь сялянаў Панявескага павету Ковенскае губэрні (Летува) нарадзіўся ў 1873 г. Скончыў Панявескую настаўніцкую сэмінарыю ў 1891 г. Паступіў у 1895 г. у Віленскі настаўніцкі інстытут, дыплём аб сканчэньні якога атрымаў у 1898 г. Быў накіраваны настаўнікам у Невельскую павятовую вучэльню. У 1911–1915 гг, ужо працуючы ў Полацку настаўнікам-інспэктарам (кіраўніком) 1-й гарадзкой шасьціклясавае вучэльні, навучаўся ў Маскоўскім архэалягічным інстытуце. Пасьля абароны дысэртацыі пад назвай «Полацкія царкоўныя старажытнасьці ў іхнай гістарычнай мінуўшчыне і сучаснасьці» атрымаў спэцыяльнасьць вучонага-архэоляга. Валодаў мовамі: беларускай, латыскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расейскай. У 1918–1926 гг. займаў пасаду дырэктара 1-й савецкай школы, у якую была трансфармаваная згаданая вышэй вучэльня. У 1920–1924 гг. узначальваў полацкую павятовую камісію па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Быў асабіста знаёмы зь вядомым беларускім гісторыкам А. П. Сапуновым. З 1926 г. выкладаў у мэдтэхнікуме і школах Гомля, там і памёр у 1941 г.

З 1910 да 1918 г. Іван Пятровіч навучаўся ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. У 1920 г. скончыў аднагадовыя полацкія пэдагагічныя курсы і стаў настаўнікам 1-й савецкай школы. У 1921–1922 гг. працаваў выкладчыкам на 43-х курсах камандзіраў Рабоча-сялянскае Чырвонае Арміі (РККА). У 1924 г. разам з настаўнікам Кузьмічовым А. В. заснаваў першую ў Полацку вечаровую зьменную школу. З 1925 г. становіцца старшынём Полацкага краязнаўчага таварыства. У 1925–1929 гг. навучаецца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. У 1929 г. працуе настаўнікам Полацкае чыгуначнае школы. У 1930 г. пераходзіць на працу ў Полацкі лясны тэхнікум, дзе да выхаду на пэнсію ў 1960 г. выкладае хімію, фізыку, глебазнаўства. У першыя дні Другой сьвятовае вайны выехаў у Расею, дзе працаваў дырэктарам Белаярскага (Уральская вобл.) дзіцячага дому, настаўнікам у школе. У верасьні 1944 г. вярнуўся ў Полацак, дзе і надалей працаваў у лясным тэхнікуме. Пайшоўшы на пэнсію працягваў займацца зборам і сыстэматызацыяй гістарычных зьвестак пра Полацак, капіяваў здымкі ўнікальных полацкіх пабудоваў, рабіў з памяці замалёўкі зьніклых культавых і цывільных аб'ектаў. А было іх нямала, бо на вачах Івана Пятровіча зьніклі Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы Барысаглебскага манастыру, архібіскупскі палац і Крыжаўзьвіжанская царква ў Струньні, касьцёлы Сьв. Сьцяпана і Божае Маці на галоўным гарадзкім пляцы, Міхайлаўская царква і касьцёл Сьв. Ксавэрыя на могілках, Пакроўская царква, касьцёл Сьв. Ганны ў Задзьвіньні, мноства цывільных пабудоваў гарадзкога цэнтру. Фактычна Полацак страціў уласнае аблічча, і сваім абавязкам Іван Пятровіч лічыў зафіксаваць для нашчадкаў тыя зьніклыя краявіды. Для яго ўяўлялі каштоўнасьць нават дробныя рысачкі, моршчынкі прамінулых стагодзьдзяў на твары гораду. Гэтай справе Іван Пятровіч аддаў значную частку свайго жыцьця. У 1967 г. за плённую настаўніцкую дзейнасьць яму нададзенае званьне ганаровага грамадзяніна Полацка. Усё, што сабраў Іван Пятровіч, ён ахвяраваў жыхарам каханага гораду: архівы і рарытэты — гістарычнаму запаведніку і занальнаму архіву, кніжкі — лясному тэхнікуму і цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x