Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За напісаньне кнігі аўтар узяўся на пачатку 1970-х гадоў. Рабіў замалёўкі розных, тады яшчэ захаваўшыхся, будынкаў, інтэнсыўна працаваў зь літаратурай, выпісваў гістарычныя часопісы. З большага праца была скончаная ў 1977 г., але яшчэ да 1980 г. полацкі храніст уносіў праўкі і дадаткі ў рукапіс. Твор мае на сабе адзнаку тэндэнцыйнасьці, але гэта і ня дзіўна, бо аўтар змушаны быў карыстаць з заідэалягізаваных выданьняў свайго часу і сам зьяўляўся носьбітам пануючай сацыяльнай ідэі. Найважнейшымі ж для нас ёсьць ягоныя штодзённыя назіраньні, замалёўкі і апісаньні зьніклых аб'ектаў гарадзкога краявіду.

Памёр Іван Пятровіч 20 лістапада 1985 г. і пахаваны на могілках Сьв. Ксавэрыя недалёка ад паэта Янкі Журбы. Там дзе, як у сваім апавяданьні «Полацак» пісаў наш знакаміты зямляк Ян Баршчэўскі, «спачывае прах цноталюбівых манахаў езуіцкага закону, сьвецкае моладзі і старых…»

Міхась Баўтовіч

Полацкі ўмацаваны раён

Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 г., падпісанай між СССР і Польшчай, Полацак стаўся памежным горадам. Ён апынуўся на злучэньні дзьвюх межаў з Польшчай ды Латвіяй. Польская мяжа пралягла ў 25–30 км ад гораду, а латыская — 70 км. Полацак становіцца важным стратэгічным пунктам — гэта вузел чыгунак, аўтамагістраляў і грунтовых дарог, вузел водных шляхоў па Дзьвіне ды ейных прытоках. Чыгункі злучалі Полацак зь Віцебскам, Неўлем, Псковам, Рыгай, Менскам, Воршай, Масквой, Ленінградам і нават з Марыупалем (быў просты цягнік Марыупаль-Полацак). Мяжа з Польшчай была надта неспакойнай, бо ейныя ўлады вялі палітыку, варожую савецкай краіне, і падтрымлівалі ў гэтай справе лінію заходніх краінаў: Францыі, Ангельшчыны, Нямеччыны. На мяжы адбываліся інцыдэнты, празь яе прапускаліся аддзелы Савінкова, Булак-Булаховіча, ды іншыя. У заходняй частцы Беларусі вялася палітыка ўціску ўсяго беларускага, што прыводзіла да эміграцыі беларусаў у іншыя краі, у тым ліку і ў Савецкую Беларусь. Напружанае міжнароднае становішча пагражала новай вайной. Трэба было ўзмацняць войска, умацоўваць мяжу. У мэтах умацаваньня мяжы было вырашана ўзмоцніць полацкі гарнізон, разьмесьціўшы ў горадзе дадаткова значную колькасьць войскаў усіх відаў. Дзеля разьмяшчэньня войска патрабаваліся памяшканьні, палігоны, стрэльнішчы і да т. п. З гэтай мэтай пачалося будаўніцтва вакол гораду вайсковых гарадкоў. Першым пачаў будавацца ў 1925 г. Спаскі вайсковы гарадок. Будоўля вялася інтэнсыўна прыватнымі артэлямі. Будаўніцтва было распачатае ўвесну і скончанае позна ўвосень. У Полацку разьмесьцілася 5-я Віцебская стралецкая дывізія. 13-ы і 14-ы стралецкія палкі разьмесьціліся ў самім горадзе, дзе былі выкарыстаныя пабудовы былога кадэцкага корпусу і мужчынскай духоўнай вучэльні, на Задзьвіньні ў казармах былога чыгуначнага батальёну разьмесьціліся 5-ы артылерыйскі полк і вайсковыя склады. А ў Спаскім гарадку разьмесьціўся 15-ы стралецкі полк і асобны конны швадрон. Празь нейкі час быў зачынены Спаскі манастыр, пабудовы якога перадалі вайсковаму гарадку. Пры канцы 20-х і на пачатку 30-х гадоў пачалося будаўніцтва вайсковага гарадку, які тады зваўся «Зялёным» — гэта цяперашнія Баравуха-2 і 3, дзе былі збудаваныя казармы, клюб, крамы, школа, дамы для афіцэраў, склады. Трохі пазьней пачалося будаўніцтва вайсковага гарадку Баравуха-1 побач зь вёскай Баравуха, вядомай як мясцовасьць, дзе ўлетку адпачывалі палачаны. Тут жыхары Баравухі здавалі ў найм на лета памяшканьні. Будаваць вайсковыя гарадкі ў Баравусе дапамагалі гарадзкія жыхары на суботніках, асабліва ў часе падрыхтоўкі тэрыторыі пад забудову высякалі лес і хмызнякі. Побач з польскай мяжой ля мястэчка Ветрына быў збудаваны вялікі вайсковы гарадок. Будаваліся: вайсковы гарадок і аэрадром ля вёскі Юравічы; вайсковы гарадок, вялізны лягер і артылерыйскае стрэльнішча ля чыгуначнае станцыі і вёскі Дрэтунь, якім карысталася і авіяцыя. Падчас лягернага збору ў Дрэтунь сьцягваліся артылерыйскія часткі Беларускае вайсковае акругі. Тут выконваліся вучэбныя стрэлы і бамбаваньне авіяцыяй. Пэўны час туды сьцягвалі і пяхотныя часткі з Полацку. Для камандзіраў былі збудаваныя лёгкія летнія хаткі, войскі ж разьмяшчаліся ў намётах. Былі збудаваныя клюб, камандзірская сталовая, крамы, кухні і сталовыя для чырвонаармейцаў, санчасткі і г. д. Дзеля абслугоўваньня лягераў улетку ад станцыі Полацак-1 да станцыі Дрэтунь хадзіў цягнік, які рабіў колькі рэйсаў. Урачыстае адчыненьне лягераў ладзілася на пачатку траўня. На адмысловым цягніку прыязджалі дэлегацыі працоўных, службоўцаў і прафсаюзаў розных прадпрыемстваў, розных клюбаў з канцэртамі самадзейнасьці. Тут ля Дрэтуні на пачатку 20-х гадоў з дапамогай аддзелаў зь лягеру разыгралася драма па ліквідацыі агентаў Савінкова. Гэтая ліквідацыя савінкоўскіх агентаў апісаная ў творах савецкіх пісьменьнікаў і паказаная ў тэлевізійным фільме «Трэст». Забітыя агенты былі абкладзеныя лёдам і ў адмысловым вагоне накіраваныя ў Маскву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x