Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У першыя дні вайны на аэрадроме зьявіліся два самалёты тыпу «кукурузьнікаў», але прыняць бой яны не маглі. У апошнія дні чэрвеня, увечары, калі немцы адляцелі, прыляцелі 8 савецкіх «кукурузьнікаў» і разьмесьціліся на аэрадроме ў адну лінію. Уранку прыляцелі немцы і абстралялі самалёты з кулямётаў, усе яны згарэлі нібы сьвечкі. Колькі разоў мы бачылі, як ляцелі над горадам чарадой цяжкія савецкія бамбавікі на поўдзень за Дзьвіну, ляцелі без суправаджэньня зьнішчальнікаў, нізка і павольна і, пэўна, гінулі, бо ніколі ня бачылі, каб яны вярталіся назад. Немцы мелі абсалютнае панаваньне ў паветры, і чым бліжэй яны падыходзілі да Полацку, тым больш бамбавалі горад, ягоныя ваколіцы і дарогі. Каманды МПВО ва ўстановах і на прадпрыемствах не працавалі, яны проста зьніклі. Камандаваньне стварыла з мабілізаваных рэзэрвістаў гарадзкую каманду МПВО. У сквэры супраць кінатэатру для гэтай каманды былі вырытыя траншэі ў выглядзе зыгзагу з накатам зь бярвёнаў. Каманда разьбірала завалы і выконвала выратавальныя працы, гасіла пажары супольна з пажарнай камандай. 28 чэрвеня немцы бамбавалі раён рынку. Шмат люду схавалася ў сутарэньні ўнівэрмагу. Адна з бомбаў разбурыла частку ўнівэрмагу, заваліла ўваход у сутарэньне, акрамя таго, частка скляпеньняў ня вытрымала і абвалілася, заціснуўшы людзей, што там знаходзіліся. Ацалелыя ледзь не затхнуліся пакуль іх адкапалі. Жыхары пачалі капаць ля сваіх хатаў ямы, каб схавацца аб бамбаваньняў. У цэнтры шмат палачанаў хавалася і пасялілася ў сутарэньнях Мікалаеўскага сабору, на Верхнім замку ў сутарэньнях Сафійскага сабору, хаваліся ў сутарэньнях будынкаў ды цэркваў. Праз горад рухалася шмат уцекачоў зь Летувы, Латвіі, Заходняе Беларусі. Тыя, хто ехаў на аўтамабілях, праязджалі праз горад, іншыя спрабавалі ехаць цягнікамі, але яшчэ ў чэрвені спыніўся рух у бок Маладзечна. Немцы месцамі разбамбавалі каляіны, некаторыя масты, цягнікі і не давалі іх аднаўляць, але асабліва і не было каму гэта рабіць, калі не дапамагалі вайсковыя часткі. Да канца чэрвеня спыніўся рух у бок Віцебску, засталіся шляхі на Невель і Ідрыцу, але да 1 ліпеня на Ідрыцу рух таксама спыніўся. Хадзілі чуткі, што тамака высадзіўся нямецкі дэсант, іншыя казалі, што дзесьці разбураны мост і каляіны (на гэтай дарозе былі драўляныя масты і станцыі). Застаўся адзін шлях на Невель, па якім і ішлі эшалёны. З узмацненьнем налётаў на горад шмат палачанаў пачалі зьязджаць у суседнія вёскі: Белае, Булаўкі, Гараны, Домнікі. Некаторыя зьязджалі цягнікамі далей на ўсход. Не пасьпелі шпіталі разгарнуцца, як атрымалі загад сабрацца і эвакуявацца, 28–29 чэрвеня іх ужо не было ў горадзе. Установы і прадпрыемствы, не зважаючы на бамбаваньне, працягвалі працаваць. У штабе ўмацаванага раёну (у гатэлі Спаскага манастыру) разьмесьціўся штаб адной з арміяў, здаецца 22-й. Сюды пачалі прыбываць рэшткі вайсковых частак, што цягнуліся з захаду. 25–26 чэрвеня прыехалі да штабу колькі аўтамабіляў з рэшткамі дывізіі, якая нейкі час стаяла ў Полацку пасьля сыходу адсюль 5-е Віцебскае стралецкае дывізіі. Потым дывізія стаяла ля Горадні і будавала новую ўмацаваную паласу. Немцы ўначы напалі з танкамі на спаўшую дывізію. Некаторыя аддзяленьні ня мелі нават зброі, яна засталася ў казармах. Шэраг аддзяленьняў, што стаялі далей ад мяжы, спрабаваў чыніць супраціў, але іх падзялілі нямецкія матацыклісты і танкі, сувязь перарвалася, пачалася мітусьня ды ўцёкі. У штабе дывізіі пасьпелі завесьці аўтамабілі, выратавалі сьцяг дывізіі, дакумэнты штабу. Агулам прыехалі ў Полацак 5 аўтамабіляў-«паўтарачак» і зь імі некалькі дзесяткаў вайскоўцаў зь сем'ямі. Яны распавядалі, што немцы захапілі склады, танкавыя і авіяцыйныя базы, не было каму выводзіць танкі, гарматы ды інш. Адыходзячы, савецкія часткі, што маглі, выратоўвалі, а маёмасьць, якую пакідалі, пускалі да паветра. Калі савецкія часткі праходзілі празь Летуву, па іх стралялі з дамоў, зь лесу з карабінаў і кулямётаў. У тыле зь літоўскіх нацыяналістаў былі створаныя аддзелы «пятае калёны». Да штабу арміі ў Полацку прыбывалі памежнікі з разбураных заставаў і іншыя часткі. Настрой гэтых людзей, што апынуліся ў завірусе вайны і бачылі на ўласныя вочы ўсе ейныя жахі, бязладзьдзе, бездапаможнасьць камандаваньня частак, быў вельмі кепскі. Выказвалі думкі, што іх прадалі, навокал здрада, што нельга верыць камандзірам і г. д. Гэтым выказваньням палітработнікі арміі чынілі адпор, да некаторых ужываліся адміністрацыйныя захады. У Полацку зьявіліся жаўнеры літоўскага войска, без сваіх афіцэраў, якія зьбеглі. Гэтыя часткі пасылаліся далей на ўсход.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x