Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Полацак у часы вайны 1941–1945 гг.

У нядзелю 22.06.1941 г. было цудоўнае надвор'е і нішто не прадказвала небясьпекі. Былі адчыненыя крамы, мноства люду падалося ў іх і на кірмаш, на вуліцах было людна. Раптам аб 11-й гадзіне звычайная трансляцыя па радыё была парушаная і пачалі перадаваць выступ наркома замежных справаў Молатава аб вераломным нападзе Нямеччыны, аб бамбаваньнях нашых гарадоў, аб баях на мяжы. Ля гарадзкіх рэпрадуктараў зьбіраліся людзкія натоўпы, усе былі ўражаныя гэтым паведамленьнем, хто хутчэй пашыбаваў дахаты, хто пачаў абмяркоўваць становішча, што склалася. Шмат хто казаў, што вайна будзе кароткай, 3–4 месяцы і мы разаб'ем ворага, далей умацаванае паласы старой мяжы (да 1939 г.) яго ня пусьцяць. Некаторыя панікёры кінуліся ў ашчадную касу забіраць грошы, іншыя — у крамы па хлеб і прадукты, асабліва соль. Ля ашчаднае касы ўтварылася чарга. Прыдатныя да вайсковай службы пачалі зьбірацца ў войска. Першы дзень у Полацку прайшоў безь ніякіх ваенных падзеяў. Была абвешчаная мабілізацыя рэзэрву шарагоўцаў і малодшых камандзіраў 15-ці ўзростаў.

У панядзелак 23 чэрвеня ўсе дзяржаўныя і навучальныя ўстановы працавалі нармальна. Прыкладна апоўдні зьявіўся самалёт, ён праляцеў над горадам, мастамі, затым над Спаскім вайсковым гарадком, дзе была разгарнутая зэнітная батарэя, і тут крыху зьнізіўся. Стралкі пазналі, што гэта лётае нямецкі выведнік і пачалі страляць — гэтак Полацак далучыўся да вайны. Адразу пасьля прылёту таго нямецкага самалёту ў горадзе пачала разгортвацца супрацьпаветраная абарона. На вуліцах і вакол Полацку пачалі разьмяшчаць зэнітныя гарматы і супрацьтанкавыя, што іх падмянялі, а таксама дубальтовыя кулямёты. Рэшта дня 23.06.1941 г. прайшла спакойна, уначы зноў было чуваць гудзеньне самалёту, які лётаў безь ліхтароў. Пражэктары не працавалі, таму зэнітныя гарматы не распачалі пальбы.

24 чэрвеня пачалі разгортвацца вайсковыя шпіталі. Пад іх былі забраныя лясны тэхнікум, 12-я школа (цяпер 7-я) ды інш. У 3-й школе (цяпер ГПТВ № 66 на вул. К. Маркса) быў створаны пункт збору мабілізаваных. Раніцой прыляцелі тры нямецкія самалёты і бамбавалі аэрадром, дзе знаходзілася вялікая колькасьць людзей і вазоў, занятых на будоўлі. На аэрадроме пачалася мітусьня, было некалькі забітых і шмат параненых. Загінула некалькі коней. Сяляны на вазах кінуліся дахаты і толькі частку іх здолелі ўтрымаць. На будоўлі працавалі вязьні зь лягеру, што быў побач з аэрадромам. Падчас бамбаваньня шмат хто зь іх уцёк. Сталася ясным, што працягваць будаўніцтва аэрадрому ў гэткіх варунках немагчыма. Застаўшыхся вязьняў эвакуявалі, фурманоў адпусьцілі дахаты, вольнанайманым работнікам былі выплачаныя заробкі. У гэты ж дзень немцы бамбавалі чыгункі, але вялікай шкоды не нарабілі. Па радыё паведамілі пра дывэрсантаў, закінутых у тыл, заклікалі насельніцтва да пільнасьці і выяўленьня іх. Па горадзе пачалі хадзіць вайсковыя патрулі.

25 чэрвеня ў горадзе зьявіліся першыя ўцекачы з заходніх раёнаў, гэта былі сем'і вайскоўцаў. Прыязджалі яны на аўтамабілях і ў горадзе не затрымліваліся. На іх цяжка было глядзець, бо шмат хто ўцякаў, нібы выскачыўшы з полымя. Гарадзкі камэндант дапамагаў ім чым мог, лекамі, харчамі, вопраткай. Пачаліся рэгулярныя налёты нямецкай авіяцыі на горад. Зьяўляліся яны зь нямецкай пунктуальнасьцю а 6-й гадзіне ўранку. А гадзіне дня ў іх быў абед, і ў гэты час яны зьнікалі. Паабедаўшы, лёталі да 6-й гадзіны вечара. Першыя дні падаваліся сыгналы паветранае трывогі і канца трывогі, але з прычыны таго, што немцы над горадам і ваколіцамі лёталі цэлы дзень, гэта страціла сэнс. Немцы бамбавалі масты праз Дзьвіну, але трапіць не маглі, бомбы падалі то справа, то зьлева ад мосту. Зэніткі стралялі па самалётах, але трапіць у іх таксама не маглі. Немцы нават падчас стральбы не зьмянялі курсу і вышыні лёту. Наагул да 4 ліпеня ня быў зьбіты ніводны самалёт, хаця зэніткі стралялі штодня. Савецкая авіяцыя не магла бараніць горад, ды яе фактычна і не было. Немцы кідалі бомбы і на горад, але зрэдку і невялікіх калібраў. Прыкладам пры канцы чэрвеня адзін самалёт праляцеў пасьля абеду над вул. Савецкай і кідаў бомбы налева і направа ўздоўж вуліцы, былі пашкоджаныя некалькі дамоў і меліся ахвяры. Адна з бомбаў трапіла ў дзіцячы садок, дзе дзеці спалі пасьля абеду. У адным пакоі загінулі некалькі дзетак, у іншых засталіся цэлыя. Адна бомба трапіла ў крыты дахоўкай кінатэатар «Інтэрнацыянал». Выбуховай хваляй дахоўку падняла як рыбную луску, разламала частку перакрыцьця, ахвяраў не было, бо кіно не працавала [3] У часе гэтага выбуху загінуў Міхаіл Баўтовіч, які ехаў міма на вазу. Бомба трапіла гэтак блізка, што родныя потым не маглі разабраць, дзе рэшткі яго, а дзе — каня. У Першую сьвятовую вайну ён на фронце страціў руку, таму сямейнае паданьне кажа: «Немцы пачалі, яны ж і скончылі справу». . Падчас пальбы савецкіх зэнітак сыпаліся аскепкі і гільзы, іх таксама трэба было сьцерагчыся. Немцы бамбавалі чыгуначныя каляіны і цягнікі, але ня цэлілі ў станцыі і дэпо, бамбавалі нафтабазу, але не бамбавалі вайсковых гарадкоў, пэўна думалі скарыстаць іх на свае патрэбы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x