Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ноч з 3 на 4 ліпеня шмат люду рушыла на Юравічы і Палату, праз Грамы і Лазоўку. Недалёка ад Юравічаў зьявіўся начны самалёт-выведнік безь ліхтароў, і ў гэты час пачалі дзейнічаць дывэрсанты-ракетнікі, сыгналілі струмянямі ракетаў у бок новага шляху на Юравічы, па якім рухаліся войскі. Дывэрсанты, камандзір і два жаўнеры, былі ў савецкай вайсковай форме і на аўтамабілі. Мы паведамілі пра гэта вайсковаму патрулю, што было далей, ня ведаю. Пры падыходзе да Юравічаў, нямецкі самалёт выпусьціў асьвятляльныя ракеты-«ліхтары», якія асьвяцілі ўсю мясцовасьць, асьвяцілі аэрадром і вайсковы гарадок, і зрабілася сьветла нібы днём, але бамбавікі не зьявіліся. Ля Юравічаў стаяла зэнітная батарэя, таму вёску немцы не бамбавалі. Калгас атрымаў загад гнаць статак сваім ходам на ўсход. Шмат палачанаў згуртавалася на станцыі Палата, удзень яны хаваліся ў лесе, а немцы бамбавалі лес і станцыю, сярод палачанаў усчалася мітусьня, некаторыя сем'і згубілі адно аднога. Цягнікі не хадзілі, каляіны былі разбураныя, і іх папраўлялі. 4 ліпеня, быўшы ў Палаце, бачылі, як немцы бамбавалі вакольле станцыі Грамы, як узьнялася над горадам дымовая хмара, а ўначы бачылі ў тым баку вялізную паланіцу. У лесе на падыходзе да станцыі стаяў цягнік з мабілізаванымі зь Вільні, які меў шмат пустых вагонаў, бо на шэрагу станцыяў да яго чаплялі вагоны, каб гнаць іх на ўсход. Калі каляіну паправілі, цягнік прыйшоў на станцыю. Начальнік цягніку і камісар дазволілі палачанам заняць пустыя вагоны, але ў кожным вагоне дзеля забесьпячэньня парадку разьмесьцілі мабілізаваных чырвонаармейцаў. Язда была кароткай: не даязджаючы да станцыі Дрэтунь, паравоз наскочыў на маторныя дрэзіны полацкае чыгуначнае міліцыі, што стаялі наперадзе, бо станцыя не прыняла іх з прычыны разбурэньня шляху. Дрэзіны ня мелі сыгнальнага сьвятла, як і наш паравоз. Адбыўся моцны ўдар, паравоз і першы вагон саскочылі з рэек і заваліліся на бок, шмат якія вагоны паламаліся, а дрэзіны загарэліся. Шлях быў перакрыты, бо падымаць паравоз і папраўляць каляіны не было каму. Празь некалькі хвілінаў у неба ўзьляцелі сыгнальныя ракеты дывэрсантаў і людзі пачалі чакаць нямецкіх самалётаў. Загадана было, каб пазьбегнуць стратаў падчас магчымага бамбаваньня, пакінуць цягнік і перайсьці ў лес. Самалёт-выведнік праляцеў, але не бамбавалі. Перад сьвітанкам вайсковыя аддзяленьні падняліся і пайшлі на Невель пешкі, а палачаны засталіся чакаць у лесе вечаровых прыцемкаў, каб рухацца далей. Было гэта ўжо 5 ліпеня 1941 г. Уранку 5 ліпеня пачаўся бой пад Полацкам, палілі гарматы. Савецкая артылерыя страляла гучнымі залпамі з аднаго флянгу на другі, а потым распачалася няспынная страляніна. Празь нейкі час грукат пачаў сьціхаць, а потым ізноўку аднавіўся. Удзень самалёты бамбавалі Палату і Дрэтунь. Мы хадзілі ў дрэтунскі лягер і ў разбуранай сталоўцы адшукалі нейкія харчы ды цукеркі. На бальшаку ля Дрэтуні стаялі пакінутыя вазы, валяліся газамаскі, а на палянцы ля шляху ляжалі кінутыя валізы з рэчмі. Увечары, калі сьціхла бамбаваньне, мы вярнуліся на станцыю Дрэтунь. Там стаяў цягнік полацкага дому Чырвонае Арміі, начальнік якога дазволіў палачанам заняць вольныя плятформы і ехаць. Цягнік доўга не адпраўляўся, пачалася навальніца і дождж, зрушыліся толькі ўранку, думалі, што надвор'е нялётнае, бо нізкія хмары ды імжа. Калі пад'язджалі да станцыі Навахаванск, цягнік нагналі нямецкія бамбавікі, людзі мусілі пакінуць плятформу і схавацца ў канавах, а цягнік раптам шпарка рушыў на Невель. Была гэта раніца 6 ліпеня 1941 г. Мы пешкі пайшлі ў Невель, ля ўваходу ў яго напаткалі полацкую пажарную каманду: кінутыя на вуліцы аўтамабілі, а самой каманды няма. Прыйшоўшы на станцыю Невель-1, цягніка дому Чырвонае Арміі мы ўжо не знайшлі. У гэты час пачалося бамбаваньне Неўлю, цэлілі па станцыі, па нафтабазе. Там пачаўся пажар. Мы пайшлі на станцыю шукаць схову і наскочылі на цягнік з полацкімі ўцекачамі, нас уцягнулі ў вагоны, і праз хвіліну цягнік рушыў на ўсход. Цягнік выскачыў з бамбаваньня ў Неўлі і спыніўся ў лясной лагчыне, але паравоз апынуўся на адкрытым месцы. Нямецкія самалёты, адбамбаваўшы Невель, напалі на цягнік і стралялі ўжо толькі з буйнакалібровых кулямётаў, наляталі на яго некалькі разоў і пашкодзілі паравоз, у вагонах ахвяраў не было. Праз дзьве гадзіны лякаматыў пашчасьціла адрамантаваць і наш рух на ўсход аднавіўся. Яшчэ ў Неўлі да цягніка прычапілі вагоны з полацкімі чыгуначнікамі і іхны вагон-крамку. Ехалі мы з камфортам, бо некаторыя атрымалі вагон на 1–2 сям'і, везьлі ўсю сваю маёмасьць і нават скаціну, кветкі і г. д. Наш цягнік пусьцілі ў аб'езд Масквы з поўначы: ехалі празь Вялікія Лукі, Балагое, Рыбінск, Шую ў Куйбышаў. Вялікія Лукі абараняла савецкая авіяцыя, але каляіны былі заваленыя разламанымі вагонамі, побач валяліся набоі (зьнішчаны цягнік з боезапасам), былі разбураныя дэпо і склады. Пакуль цягнік стаяў, мы шукалі ў згарэлых і разбураных складах штосьці, каб зьесьці. Пашчасьціла знайсьці некалькі бляшанак кансэрваў. Мы вельмі галадавалі, харчаваньне яшчэ не было арганізаванае. Самалёты перасьледвалі нас да станцыі Балагое — тут была апошняя паветраная трывога. Першы раз нас накармілі ў Рыбінску, для супу далі вядро, а макароны навалілі проста ў скрыню, бо посуду не было. Далей на вялікіх станцыях не спыняліся. Цягнік трымалі на запасных каляінах, на разьездах, а буйныя станцыі праскоквалі, каб мы сваімі расповядамі не дэмаралізавалі жыхароў, не пашыралі якіхсьці чутак. У Куйбышаве не было зацямненьня, тут нас забясьпечылі харчамі. Усіх нас перапісалі і прапанавалі далей ехаць па двух маршрутах — у Сыбір або Ташкент. Ад Куйбышава цягнік гналі з хуткасьцю пасажырскага цягніка, і мы апынуліся за Ўралам у Сыбіры ў Чалябінскай вобласьці на ст. Шчучае, дзе нас высадзілі і разьвезьлі па калгасах. Другая частка палачанаў трапіла ва Ўзьбекістан, некаторыя засталіся ў Куйбышаўскай вобласьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x