Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.
Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.
- Автор:
- Издательство:Медисонт
- Жанр:
- Год:2007
- Город:Мінск
- ISBN:978-985-6530-74-9
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Як толькі немцы акупавалі Полацак, яны пачалі шукаць чальцоў партыі, савецкіх і партыйных работнікаў, камісараў і актывістаў, але тым ня менш шэраг камуністаў застаўся і служылі ў іх: Маніс, Антановіч, С. В. Сухавей. У першыя ж дні былі павешаныя некалькі чалавек, а потым рэпрэсіі сталі сыстэматычнымі. Быў павешаны былы бібліятэкар дому Чырвонае Арміі Д. І. Клепікаў, які з 1942 г. быў у партызанах. Хадзілі размовы, што немцы мелі сьпісы партыйна-савецкага актыву гораду, і паводле гэтых сьпісаў вялі пошукі. Быў расстраляны былы дырэктар чыгуначнае школы пры ст. Полацак-1 Мухін, які напярэдадні вайны працаваў у Гаранскай школе. Пра дзеяньні полацкага супраціву напісана ў кнізе «Полоцк», у кнізе В. Я. Хазанскага «Ася», у кнігах У. Е. Лабанка пра партызанскую полацка-лепельскую зону, М. С. Пруднікава «Неуловимые» і ў шэрагу газэтных артыкулаў. Трэба заўважыць, што ў Полацку не было нелегальнага гаркаму партыі, не было адзінага цэнтру, які кіраваў нелегальным рухам і апэрацыямі нелегальнікаў. У горадзе былі патрыятычныя групы, што дзейнічалі паводле ўласнага разуменьня, некаторыя зь іх стварылі пад горадам партызанскія аддзелы, прыкладам група чыгуначнікаў. Партызанскія брыгады Пруднікава, А. Я. Марчанкі, Д. В. Цябута мелі ў горадзе сваіх выведнікаў, да якіх прыходзілі сувязьнікі з брыгадаў, іншым разам самі выведнікі прыходзілі ў аддзелы з паведамленьнямі, расклейвалі ў горадзе агляды Інфармбюро ці партызанскія адозвы і газэты. Гэтыя выведнікі былі вачыма і вушамі сваіх брыгадаў, але выведнікі розных брыгадаў ня ведалі адно аднога. Іхныя зьвесткі былі вельмі каштоўнымі, і брыгады перадавалі іх у Маскву ў штаб партызанскага руху.
Што да кнігі «Ася» [9] Хазанский В. Я. «Ася: О борьбе подпольной группы против фашистских захватчиков в г. Полоцке», М, 1966.
, дык у ёй зашмат лішняга прыпісана С. Я. Арцем'еву — «Асе», якога аўтар малюе галоўным і адзіным кіраўніком полацкага супраціву, але ў бальшыні сваёй гэтыя сьцьверджаньні ня маюць пацьверджаньняў акрамя словаў самога Арцем'ева. Усе падзеі, выкладзеныя Хазанскім, патрабуюць спраўджаньня і доказаў, а іх пакуль няма. Асабліва рэзка выступіў супраць напісанага ў «Асі» былы камандзір 3-е Беларускае брыгады Марчанка. Ён зьвярнуўся зь лістамі і заявамі ў гаркам і абкам партыі, у ЦК КПБ і ЦК КПСС, у якіх не прызнаваў заслугаў Арцем'ева, як кіраўніка полацкага супраціву, абвяргаў апісаныя дзеяньні, пісаў, што ўсё гэта хлусьня. Хаця Арцем'еў, калі яго пачалі шукаць немцы, уцёк з Полацку у брыгаду Марчанкі, і той прыняў яго і не чыніў захадаў да ягонага выкрыцьця, як тады ж прыняў Маніса і супраць таго нічога ня меў, а пачаў выкрываць і ганьбіць толькі ў 60-х гадах. На падставе заяваў Марчанкі ствараўся шэраг камісіяў у справе вывучэньня полацкага супраціву. У адной гэткай камісіі па ўдзеле ў супраціве Арцем'ева выпала працаваць і мне. Трэба заўважыць, што Арцем'еў вельмі скампраметаваў сябе пасьляваеннай дзейнасьцю. Працуючы ў гарадзкіх арганізацыях, ён заняўся незаконным прыўлашчаньнем дзяржаўных грошай. За гэтыя дзеяньні быў асуджаны на 5 гадоў. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблівасьць пасьляваеннага пэрыяду — некаторыя партызаны ці тыя, што толькі жылі ў партызанскай зоне, пасьля вызваленьня акупаваных раёнаў Савецкай Арміяй, імкнуліся выдаваць сябе за герояў партызанскага руху, давесьці сваю значнасьць у ім, прыпісвалі сабе розныя гераічныя ўчынкі і нават пасады. Чытаючы мэмуары партызанскіх дзеячоў, спаткаесься з фактамі, калі адны і тыя ж пасьпяховыя апэрацыі зьдзяйсьняліся некалькімі аддзеламі, прыкладам выбухі нафтабазы ў Полацку, мосту на рацэ Свольне ды інш. Выглядае, што некаторыя апэрацыі рабілі супольна розныя брыгады, але рэдка маюцца зьвесткі пра гэткія супольныя дзеяньні. Тэндэнцыя прыпісваньня сабе геройскіх учынкаў назіраецца і ў Арцем'ева ў выкладаньні Хазанскага. Некаторыя ягоныя паплечнікі, каб самім вылучыцца, ахвотна гэта падтрымалі, але ня ўсе. Да прыкладу, Е. К. Макарава ўхілілася ад гэткае падтрымкі Асі. Зь іроніяй пра Асю казаў і У. В. Жыганаў, які ў Полацку пад выглядам цырульні трымаў таемнае месца сустрэчаў і ведаў, як усё было. Нерэальна апісаныя ўцёкі сямі няведама якіх партызанаў зь вязьніцы, перадаваньне пілак ці вяроўчынаў, нерэальнае пілаваньне тэлефонных слупоў у цэнтры гораду ўначы, калі была камэнданцкая гадзіна і горад патруляваўся, і шмат іншага. Калі выйшла кніжка «Ася», дзе галоўным героем Арцем'еў, зьявіўся шэраг заяваў на яго ад жыхароў гораду, у якіх Арцем'ева паказвалі чалавекам немаральным, абвінавачвалі ў зьдзеках над цывільным насельніцтвам, асабліва габрэямі. Ён не адмаўляў гэтых фактаў, але спасылаўся на неабходнасьць кансьпірацыі. Загінулі некаторыя патрыёты-нелегальнікі, гэткія як цудоўныя выведніцы Л. П. Касьцецкая і Т. С. Марыненка. Загінуў былы работнік фінаддзелу Ф. М. Матэцкі, фэльчар Пліскуноў, які дапамагаў партызанам мэдыкамэнтамі і абсталяваньнем, загінуў перакладчык камэндатуры Фрыдрых Карлавіч Бэзэр, які шмат каго выратаваў на допытах, перакладаючы гэтак, каб дапамагчы арыштаваным вызваліцца, перадаваў савецкай выведцы шмат каштоўных зьвестак. Паводле расповядаў, Бэзэр быў ленінградзкім інжынэрам ці нават навуковым супрацоўніком, трапіў у акружэньне і намерыўся дапамагаць партызанам, працуючы перакладчыкам. Зь ягонай дапамогай шмат хто атрымаў дакумэнты на выхад з гораду, пашпарты, некаторых уладкаваў на працу і г. д. Калі паўстала пытаньне аб сапраўднасьці расповядаў Арцем'ева пра ягоную нелегальную дзейнасьць, той зьвярнуўся да сакратара Полацкага нелегальнага райкаму партыі Георгія Сяргеевіча Пятрова, які даў даведку, што група полацкіх нелегальнікаў на чале з Арцем'евым стаяла на ўліку райкаму і была зь ім зьвязаная. Не зважаючы на гэта, дзейнасьць Арцем'ева знаходзіцца пад сумневам. У кнізе «Подвиги их бессмертны» пра дзеячоў супраціву ў гарадах і вёсках Беларусі нічога не паведамляецца пра дзейнасьць полацкіх нелегальнікаў. У той жа час пра нелегальнікаў Віцебска ды іншых гарадоў і вёсак напісана шмат, пададзеныя нават фатаграфіі. Хазанскі намагаецца давесьці, што камандзірам гарадзкога партызанскага аддзелу Арцем'ева прызначаў сакратар Полацкага райкаму М. А. Новікаў. Нібыта улетку 1941 г. ён прыходзіў у Полацак, спаткаў Арцем'ева і, прызначыўшы яго камандзірам, даў інструкцыі, як трэба дзейнічаць, што Бароўка быў пакінуты ў горадзе райкамам партыі — усё гэта не пацьвярджаецца. Камісар 4-е Беларускае партызанскае брыгады У. К. Шэндзелеў, які быў у складзе райкаму партыі, кажа, што Новікаў прыбыў з тылу толькі пры канцы 1942 г., а ўлетку прыбыў Г. С. Пятроў. Новікаў ніколі не наведваў Полацку, усё гэта прыдумкі Арцем'ева і Хазанскага. Нідзе да гэтага часу не захавалася ніводнае ўлёткі за подпісам «Ася». Я вярнуўся ў Полацак у верасьні 1944 г., гутарыў з мноствам партызанаў полацкае зоны, жыхарамі, нелегальнікамі і ніхто не згадаў пра нейкую Асю, пакуль у 1963 г. ня выйшла кніга Хазанскага. Працу сваю над кнігай Хазанскі пачаў раней, у рукапісным выглядзе ён даваў чытаць яе Н. П. Крупінай ды інш. Чытаў яе ўлетку 1961 г. у рукапісе і я, атрымаўшы ад Крупінай, тады ўпершыню і пачуў пра Асю. Неўзабаве гаркамам партыі была створаная камісія дзеля вывучэньня полацкага супраціву, ініцыятарам стварэньня яе быў адвакат А. Тарлер. У гэтую камісію былі ўключаныя я, У. Я. Васілеўскі ды іншыя. Мусіў тады гутарыць з рознымі людзьмі і дзейнымі асобамі кнігі «Ася». Гутарыў з Арцем'евым, Крупінай, Н. Ф. Мумёнак, ейным бацькам, з жонкай Арцем'ева, Жыганавым, Манісам, Пятровым, маткай Міндалёва, Азарчуком, Марчанкам, В. У. Сухавей, К. Н. Сьмірновай, Цябутам, былым сакратаром райкаму Паплавухіным, П. П. Бяляўскім, Шадэўскім, Шэндзелевым, А. П. Філіпавым, П. Н. Бардовым, В. Д. Аксяновічам, М. І. Мятлюк, В. І. Жыгун, Ізмайлоўскім, Н. М. Зелянковым, М. В. Чавярыкіным і іншымі. У часе размоваў высьветлілася, што Новікаў у Полацак не прыходзіў і з Арцем'евым не сустракаўся, што турма на вул. Пушкіна № 26 мела каменную цагляную агароджу вышынёй да 4 м з уваходнай брамай, ейныя вокны звонку былі загароджаныя шчыльнымі драўлянымі карабамі з адтулінай уверсе, каб вязьні не маглі бачыць вуліцы і людзей, сыгналізаваць ім. Што да вежаў, дакладных зьвестак не атрымаў, але калі яны і былі, дык каб назіраць за турэмным панадворкам іх павінна было быць дзьве, бо турма была двухпавярховай і замінала агляду; ля брамы была будка, дзе заўсёды знаходзілася варта, вартавалі турму немцы, пра вартаваньне звонку паліцыянтамі дакладных зьвестак няма. Усходы на вежу былі з панадворку, а ня з вуліцы. Варту зьмяняў толькі кіраўнік, а не выпадковыя людзі. Наагул у кнізе шмат спрашчэньняў, дапушчэньняў, уяўных дыялёгаў і г. д. Трэба заўважыць, што мянушка «Ася» не была вядомая насельніцтву цягам амаль 16 гадоў. Пакуль Хазанскі не пусьціўся да напісаньня кнігі пра яе ніхто ня чуў. Напрошваецца думка, што гэтая мянушка нарадзілася ў працэсе стварэньня кнігі і зьяўляецца прыдумкай самога Арцем'ева. Цяпер усё гэта цяжка спраўдзіць, бо шмат сьведак за гэты час памёрла, дакумэнтаў пра «Асю» не дайшло, і чым далей ідзе час, тым цяжэй усё гэта пацьвердзіць. Бадай меў рацыю Марчанка, калі выступіў з абвяржэньнем дзейнасьці Асі. У той жа час нельга адмаўляць наяўнасьці супраціву ў Полацку, але нельга і прыпісваць усё дзейнасьці групы Арцем'ева. У горадзе ствараліся патрыятычныя групы, арганізоўваліся партызанскія аддзелы Я. Х. Сташкевіча, П. Ф. Самародкава, які быў зьнішчаны да канчатковага выходу з гораду. Няма дадзеных, хто быў пакінуты ў горадзе райкамам партыі дзеля нелегальнае працы, зважаючы на хаду падзеяў можна толькі меркаваць, ці Бароўка, ці Сухавей, а мо Пятроўскі, але ўсё гэта бяздоказна. На чыгунцы дзейнічаў І. С. Гукаў. Шмат зрабіла дзеля стварэньня выведкі ў горадзе дывэрсійная група пад началам Пруднікава, што ператварылася ў брыгаду «Няўлоўныя». Стварылася патрыятычная група М. С. Фарынкі, што выратавала дзетак зь дзіцячага дому і перавезла іх у тыл на самалётах. Фарынка, як і Сухавей, быў зьвязаны зь іншымі брыгадамі прыкладам, з брыгадай У. В. Мельнікава. Брыгады працавалі пад кіраўніцтвам партыйных ворганаў, як абкамаў, гэтак і райкамаў. Да вызначаных асобаў брыгады высылалі сваіх выведнікаў, якія наладжвалі кантакты з тымі, хто карыстаўся даверам, вэрбавалі іх, давалі заданьні, зьявіліся агенты і сувязныя зь імі. Пэўна гэтак быў завэрбаваны і Арцем'еў, які атрымліваў заданьні і ўлёткі. Зьяўленьне ў горадзе ўлётак з паведамленьнямі Інфармбюро і партызанскіх брыгадаў пацьвярджаюць шмат жыхароў гораду. Што да сыгнальнікаў, дык у 1941 г. іхная дзейнасьць была непатрэбнай, бо налётаў савецкай авіяцыі амаль не было, ня шмат іх было і ў 1942 г. Даволі часта пачалі бамбаваць горад, чыгункі і ўмацаваньні ў 1943 г. У гэты час савецкая выведка дзейнічала ўжо вельмі энэргічна. Супраціў жа, апісаны Хазанскім, дзейнічаў толькі ў 1942 г. і быў зьнішчаны, а сам Арцем'еў, выкрыты нямецкай выведкай, мусіў уцякаць з гораду ў зону дзейнасьці 3-е Беларускае партызанскае брыгады.
Интервал:
Закладка:
Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.