Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шмат немцаў гінула ад рук партызанаў і бамбаваньняў савецкай авіяцыі. Немцы мусілі ў шэрагу вёсак трымаць вайсковыя гарнізоны, несьці ахову чыгуначных і аўтамабільных камунікацыяў. Вакол гораду ўтварыліся партызанскія зоны. Цікава заўважыць, што ўвесну 1943 г., як распавядаў Цябут, быў загад усім брыгадам сьцягнуцца да Полацку і ўзяць яго штурмам, але потым загад быў адменены. Верагодна гэта быў плян узаемадзеяньня партызанаў з фронтам у часе наступу на Віцебск і Невель. Гэтая апэрацыя была адкладзеная да восені — зімы 1943 г. Немцы сваіх забітых звозілі ў Мікалаеўскі сабор, дзе была ўладкаваная капліца, хавалі ж на Ксавэраўскіх могілках, дзе мелі невялікія могілкі, створаныя яшчэ ў 1918 г. падчас акупацыі горада.

Трэба заўважыць, што немцы дапамагалі рэлігійным арганізацыям. Былі адноўленыя амаль усе праваслаўныя цэрквы, царква старавераў на вул. Пушкіна. Адноўленая абшчына баптыстаў, кіраўнік якой Грыгор'еў быў вызвалены з канцэнтрацыйнага лягеру ў Спаскім гарадку, а зь ім і іншыя баптысты, ягоным памагатым быў стары полацкі баптыст Крупскі. Грыгор'еў да вайны працаваў на хлебзаводзе, тут ён працаваў і ў часе акупацыі. Лютаранская кірха, дзе перад вайной месьціўся краязнаўчы музэй, немцамі была адноўленая, музэй разрабаваны, а ягоныя каштоўнасьці зьвезеныя ў Нямеччыну. У фондах музэю ды ў экспазыцыі было шмат матэрыялаў зь гісторыі Полацка. Найкаштоўнейшымі экспанатамі былі партрэты дзеячоў езуіцкага закону колькасьцю каля 50, канфіскаваныя камісіяй па ахове помнікаў даўніны і мастацтва з дому ксяндза, што на вул. Фрунзэ № 3. На кожным партрэце былі пазначаныя прозьвішча дзеяча, ягоная годнасьць і даты. Былі дзьве Бібліі XVI ст. у драўляных вокладках, абцягнутыя скурай. Была скрадзеная старадаўняя зброя, сярод іх гакаўніца XVI ст., халодная зброя, манэты, косткі выкапаных жывёлінаў, напіханкі зьвяроў і птушак Полацкага раёну ды шмат іншага. Аб стаўленьні нямецкіх акупантаў да праваслаўнае царквы, пераносе мошчаў Эўфрасіньні зь Віцебску і аднаўленьні манастыру напісана раней. Трэба адзначыць, што немцы ў Беларусі аддзялілі праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату, то бок Беларуская праваслаўная царква стала аўтакефальнай, інакш кажучы «незалежнай» ад Масквы. Дзеля гэтага ў Менску быў праведзены зьезд царкоўнікаў і прадстаўнікоў вернікаў, які абвесьціў Беларускую праваслаўную царкву аўтакефальнай і прызначыў кіраўнікоў [11] На самой справе працэс дасягненьня царкоўнай самастойнасьці пачаўся яшчэ 23.07.1922 г. з закладаньня Беларускай мітраполіі мітрапалітам Мэльхісэдэкам (Паеўскім), але быў перарваны бальшавіцкімі рэпрэсіямі супраць рэлігійных дзеячоў. Згаданы сабор, які адбыўся 30.8–02.9.1942 г., быў працягам азначанага працэсу. . Былі створаныя ворганы царкоўнага кіраваньня. Зьезд выказаў падзяку Гітлеру ды ягоным паплечнікам за наданьне царкве незалежнасьці ад Маскоўскага патрыярхату, на багаслужбах была ўведзеная малітва за нямецкае войска. У нямецкіх газэтах былі зьмешчаныя фатаграфіі зьезду, ягоных дзеячоў разам зь нямецкім кіраўніцтвам.

Немцы, заняўшы Полацак, увялі камэнданцкую гадзіну ад 5 гадзіны вечара да 5 гадзіны раніцы. Улетку яна скарачалася. Немцы абавязалі ўсіх працоўных, тэхнікаў, інжынэраў пад страхам сьмерці вярнуцца на свае прадпрыемствы і зноў пачаць працу. Насамперш яны пачалі абнаўленьне чыгуначных вузлоў, хлебзаводу, рамонтных майстэрняў, лесапільняў, мясакамбінату, млыноў, электрастанцый ды іншых. Была абвешчаная рэгістрацыя ўсіх жыхароў гораду, у пашпартах ставіўся асаблівы штамп ці выдаваліся новыя пашпарты. На выхад ці ўезд у горад трэба было мець пропуск. Тым, хто працаваў у немцаў, выдавалася харчовая норма і невялікая грашовая плата, акрамя таго яны не пасылаліся на іншыя працы. Жыхары прыцягваліся да розных працаў: будаўніцтва ўмацаваньняў, бункераў і г. д. Немцы спачатку абвесьцілі дабраахвотны набор работнікаў у Нямеччыну, але ахвочых было няшмат, тады пачалі браць прымусова. Усе загады нямецкага камандаваньня сканчаліся словамі, што за невыкананьне загадаў чакае сьмерць. Дзеля выяўленьня тых, хто схаваўся ад рэгістрацыі, ад адпраўкі ў Нямеччыну, хто прыбыў без прапускоў у горад, партызанаў і г. д. у горадзе ладзіліся адловы, як на рынку, гэтак на вуліцах і ў дамах. На кожнай вуліцы немцы прызначылі старасту, абавязкам якога было сачыць, каб у дамах не было чужынцаў і паведамляць пра іх у паліцыю, сачыць за чысьцінёй і г. д. Не зважаючы на вялікі штат паліцыі, жандармэрыі, старастаў, вайсковых патрулёў, на тэрор, усталяваны ў горадзе, на мурах дамоў, платах, дошках для абвестак зьяўляліся ўлёткі, агляды Інфармбюро і мясцовая нелегальная раённая газэта. Партызанскі супраціў дзейнічаў, не зважаючы на выкрыцьцё і гібель ягоных удзельнікаў. Немцы спрабавалі ў сваіх мэтах выкарыстоўваць беларускіх нацыяналістаў, каб празь іх уплываць на сьвядомасьць беларусаў. У Менску быў утвораны Беларускі Камісарыят [12] Тутака недакладнасьць: існавала нямецкая акупацыйная ўстанова Генэральны камісарыят «Беларусь», якая частку паўнамоцтваў у галіне адукацыі, культуры, сацыяльнай апекі перадала ўтворанай 21.12.1943 г. Беларускай Цэнтральнай Радзе. Установы Беларускі Камісарыят не існавала. , стваралася ўражаньне нейкага нацыянальнага самакіраваньня. У Полацку прадстаўніком гэтага камісарыяту быў Цяста, былы дырэктар чыгуначнае школы пры ст. Полацак-1. Пасьля вайны ён вярнуўся зь Нямеччыны пад выглядам ваеннапалоннага, быў прызначаны інспэктарам АблАНА, але затым выкрыты і асуджаны. У Полацку пасьля вайны і адбыцьця пакараньня пасяліўся настаўнік школы № 6 Астроўскі, брат якога пры немцах узначальваў Беларускі Камісарыят [13] Маецца на ўвазе прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады Радаслаў Астроўскі (06.11.1887–17.10.1976) , і ён працаваў там сама. Стваралася нацыянальная беларуская фашыская партыя. У Полацку ладзіўся мітынг дзеля арганізацыі гэтай партыі і ўступленьня ў ейныя шэрагі, але ахвотнікаў амаль не зьявілася. Вялася і індывідуальная праца па вэрбаваньні ў партыю. Знайшлося толькі некалькі чалавек, і партыя гэтая ў Полацку не была аформленая. Адначасна сярод ваеннапалонных і жыхароў гораду вялася агітацыя за стварэньне нацыянальных вайсковых фармаваньняў. Немцы меркавалі стварыць аддзелы беларускага войска кшталту летувіскіх і латыскіх. Уласаўцы агітавалі сярод ваеннапалонных за ўступленьне ў дабраахвотніцкае войска. Уласаўцаў у вакольлі Полацку было шмат, у будынку ляснога тэхнікуму знаходзіўся шпіталь, які іх абслугоўваў. Дзеля правядзеньня карных апэрацыяў у Полацак былі накіраваныя нацыянальныя летувіскія і латыскія фармаваньні, якія выявілі нязвыклую жорсткасьць. Шмат было мярзотнікаў сярод паліцыянтаў і гэтак званай самааховы [14] Беларускі корпус самааховы дзейнічаў зь ліпеня 1942 г. да траўня 1943 г. Мэтай было дапамагчы паліцэйскім часткам у падтрыманьні парадку. Немцы не адважыліся ўзброіць 20 сфармаваных батальёнаў і яны былі распушчаныя. ад партызанаў. Шмат паліцыянтаў далі Гэндзікі, Жарцы. Была самаахова ў вакольлі Баравухі-2. Сярод паліцыянтаў жорсткасьцю вылучаўся Шасьцітка, які пасьля вайны шмат гадоў удала хаваўся пад чужым прозьвішчам і якога чэкісты выкрылі толькі на пачатку 60-х гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x