Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

04.07.1944 г. Полацак быў узяты штурмам войскамі 6-й гвардзейскае арміі супольна з войскамі 4-й ударнай і 3-й паветранай арміяў. Галоўны ўдар быў нанесены войскамі, што наступалі па левым беразе Дзьвіны, адсюль немцы менш за ўсё чакалі ўдару па горадзе, тут менш было ўмацаваньняў, чым ва ўсходняй і паўночнай частках гораду. Савецкім войскам пашчасьціла захапіць мост праз Дзьвіну з вул. Лепельскай на вул. Сьвярдлова, проста ў цэнтар гораду. Аддзел аўтаматчыкаў з 23 чалавек пад камандаваньнем лейтэнанта Грыгор'ева авалодаў мостам, пагасіў пажар на ім і, абясшкодзіўшы міны, захапіў пляцоўку на правым беразе Дзьвіны. Яны зьведалі моцныя контратакі немцаў, якія накіравалі туды танкі з агнямётамі, і амаль усе загінулі, але ў гэты момант на левы бераг Дзьвіны прарваўся дзеля іхнае падтрымкі яшчэ адзін аддзел, які пальбой падтрымліваў абаронцаў пляцдарму, пакуль не падыйшлі галоўныя сілы і не перабраліся праз Дзьвіну. Частка ж савецкіх войскаў пераадолела Дзьвіну па пушчаным у паветра чыгуначным мосьце і ўвайшла ў горад. У гэты час войскі, што наступалі ад Віцебску і Неўлю, пераадолелі ўмацаваньні фашыстаў і прабіваліся ў горад. Немцы былі вымушаныя, каб пазьбегнуць акружэньня, бегчы, кідаючы тэхніку і свае склады, на захад ў бок Даўгаўпілсу і Рэзэкнэ. Адыходзячы, яны пусьцілі да паветра і падпалілі вакзалы, усе масты, дамы і каляіны. У іх працавалі адмысловыя каманды мінёраў і падпальнікаў. Падчас набліжэньня да гораду савецкіх войскаў немцы пачалі разбурэньне чыгуначных лініяў, на кожным стыку рэек рабілі выбух, у кожным тэлеграфным слупе сьвідравалі дзірку, закладалі выбуховае рэчыва і пускалі да паветра, шпалы на каляінах ламалі напалам адмысловай машынай, і атрымоўваўся выгляд елкі. Пусьцілі да паветра і падпалілі дэпо, воданапорныя вежы і вадапомпы. Праводзілі тактыку «выпаленае зямлі». Амаль усе станцыі былі пушчаныя да паветра ці спаленыя. На лініі Віцебск-Бігосава ацалелі будынкі станцыяў Сіроціна (Шуміліна), Дрыса, Бігосава. Вялікая станцыя Полацак-2 (Грамы) была пушчаная да паветра, а станцыя Полацак-1 спаленая, але паштовы будынак на пэроне ацалеў. Пскоўскае адгалінаваньне чыгункі Полацак-Ідрыца ў часе рэйкавае вайны было зьнішчанае партызанамі і не адноўленае. Да пачатку баёў за Полацак немцы эвакуявалі жыхароў гораду і раёну. Насельніцтва вывезьлі ў лягеры Прыбалтыкі. Шмат палачанаў трапіла ў Летуву, а частка ў Латвію. Шмат хто трапіў на працу на хутары. Некаторая частка жыхароў пахавалася ў сутарэньнях, лагчынах, навакольных лясах, а з прыходам савецкіх войскаў выйшла са сховішчаў і горача вітала вызваліцеляў. У Полацку да 4 ліпеня засталося зусім мала жыхароў, а ва ўсім Асьвейскім раёне, як пісалася ў газэтах, налічвалася 200 жыхароў і 5–6 ацалелых хатаў.

Пасьля вызваленьня полацкі вакзал разьмесьціўся ў маленькай драўлянай хатцы каля цяперашняга вінзаводу, дзе калісьці месьціўся кандуктарскі рэзэрв. Была адчыненая каса для продажу квіткоў, маленькая чакальная заля, пакой для захаваньня рэчаў, службовыя памяшканьні. Пазьней вакзал перамесьцілі ў рэчавы пакхаўз, адмыслова яго абсталявалі, праклалі рэйкі і збудавалі плятформу. Тут вакзал знаходзіўся некалькі гадоў, пакуль у 50-х гадах не збудавалі сучасны вакзал з высокім «сталінскім спічаком», які існаваў, пакуль у яго ня стукнула маланка. Нейкі час пасьля вызваленьня ад месца даваеннага вакзалу добра праглядалася Задзьвіньне, бо будынкаў не было да самае Дзьвіны, не было і гарадзкога цэнтру. Драўляныя хаты згарэлі, шмат каменных дамоў разбурана, а на вул. К. Маркса стаялі адны муры. Ля рынку ацалеў двухпавярховы дом Мінца, у якім стварылі пошту, дзе яна месьцілася да пабудовы сучаснага будынку. Ацалела частка гораду па вул. Леніна, пачынаючы ад Багаяўленскага манастыру да Верхняга замку. Параўнальна добра ацалеў былы кадэцкі корпус, хаця ў яго трапіла колькі авіябомбаў і гарматных набояў. На гарадзкіх ускрайках ацалела нейкая колькасьць агнявых пунктаў: у Грамах, на вул. Фрунзэ ды ейных завулках, на вул. Лягернай з завулкамі, на Задзьвіньні на вуліцах Лепельскай, Дзяржынскага і Ўзьбярэжных, у Ноўцы ля ляспрамгасу. Ацалела частка дамоў у Баравусе-2, частка Спаскае слабодкі, шэраг дамоў на вул. Ленінградзкай. Можна казаць, што 3/4 гораду было зьнішчана, а па колькасьці жылое плошчы яшчэ больш. У мурах некаторых разбураных гарадзкіх дамоў пасяліліся совы і па начах крычэлі. Адразу пасля вызваленьня гораду прыбыла апэратыўная група, і распачалася праца гарсавету, райсавету, райкаму партыі. Першым старшынём гарсавету быў прызначаны А. П. Філіпаў, затым Громін, С. П. Партноў, Ф. П. Несьцяронак. Старшынём райвыканкаму быў прызначаны У. К. Шэндзелеў. Сакратарамі райкаму былі: 1-м — М. А. Новікаў, 2-м — Г. С. Пятроў і сакратаром П. Хлудкоў. З фармаваньнем вобласьці былі ўтвораныя абкам, гаркам, аблвыканкам. У склад савецкіх ворганаў да ацалелых дэпутатаў, абраных яшчэ да вайны, прызначылі людзей, ці як казалі «кааптавалі». Сакратары гаркаму часта зьмяняліся: нейкі час быў І. М. Ліхачоў, пасьля яго — Р. В. Кавалёў, наступным быў Ф. П. Несьцяронак. Гаркам месьціўся на вул. Леніна № 17, у былым доме Ласковіча, апошняга гарадзкога галавы пры царскім рэжыме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x