Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля вызваленьня ад фашыскіх захопнікаў паветра над горадам ахоўвалася савецкімі зьнішчальнікамі. У горадзе стаяла авіяцыйная частка, вайскоўцамі быў адрамантаваны аэрадром на вул. Себескай, які збудавалі немцы на месцы даваеннага. Над горадам увесь час лёталі самалёты. Акрамя таго ў розных месцах разьмесьціліся зэнітныя батарэі, прыкладам адна знаходзілася ля чыгуначнага мосту праз Палату (стадыён 9-е школы), другая — сярод руінаў у цэнтры, трэцяя буйнога калібру — на Запалоцьці, былі яшчэ батарэі для абароны станцыі і чыгуначнага мосту праз Дзьвіну. Немцы зрэдку невялікімі сіламі ў ліпені і жніўні рабілі налёты, а ў верасьні іх ужо не было, толькі ўначы прылятаў самалёт і скідаў улёткі.

У жніўні 1944 г. быў збудаваны помнік гвардзейцам, палеглым пры ўзяцьці Полацку. Падчас адкрыцьця помніку быў дадзены гарматны салют, які выклікаў перапуд між жыхароў, бо тыя падумалі, што на горад напалі немцы. На пляцы тады амаль не было дрэваў, таму вырашылі азеляніць яго ўвосень 1944 г. Былі прывезеныя саджанцы, якія меліся ў гадавальніку расьлінаў і зь іншых крыніцаў. Былі пасаджаныя яблыні, таполі, хмызы парэчак. Пазьней з дапамогай іншых пародаў дрэваў пляц быў абсаджаны цалкам. На пляцы пахавалі толькі некалькіх удзельнікаў штурму, шмат магілаў было ў розных кутках гораду з надмагільлямі, дзе пазначалася, хто тут пахаваны. На гары ля Сафійскага сабору былі вайсковыя могілкі, хавалі тут памерлых у шпіталях, разьмешчаных у былым кадэцкім корпусе, у жылых дамах па вул. Леніна і ў Багаяўленскім манастыры. Частка загінулых была пахаваная на гарадзкіх могілках. Пазьней рэшткі з магілаў, раскіданых па горадзе і ля Сафійскага сабору, перанесьлі на могілкі, дзе палеглым былі збудаваныя помнікі.

Немцы ў розных месцах гораду стварылі склады боезапасаў, якія былі выяўленыя пазьней падчас будаўнічых працаў і абясшкоджаныя, іншыя былі кінутыя на пазыцыях, і трафэйныя каманды не сьпяшаліся іх прыбраць. Шмат было ў горадзе кінутае зброі, ракетаў, куляў, хто хацеў, той і зьбіраў, асабліва моладзь. Таму рэгулярна чуліся стрэлы, а па вечарах пускаліся ракеты. У сутарэньнях каменных дамоў, дзе цяпер стаіць Дзяржбанк і жылыя дамы, было створанае вялікае сховішча боезапасаў. Асабліва шмат было тут артылерыйскіх набояў. Выявілі іх у 1946 г., калі некалькі вучняў пацярпелі ад выбуху знойдзенага набою. Сапёры мусілі шмат папрацаваць, каб ліквідаваць гэтыя склады. Набоі звозілі на бераг Дзьвіны, складалі на лайбы і сплаўлялі за горад.

Зносілі іх у разлогі за Запалоцьцем, дзе зьдзяйсьнялі выбухі. Знаходзілі і авіябомбы, мінёры абясшкодзілі зь іх самыя небясьпечныя. Мінёры праверылі ўсе будынкі і вуліцы, абясшкодзілі мінныя палі ў межах гораду і ля дарогаў. Паўсюдна на выездах з гораду былі створаныя кантрольна-прапускныя пункты, на якіх правяраліся дакумэнты, але іх лёгка было абыйсьці, калі хто баяўся. Адзін з пунктаў месьціўся на скрыжаваньні вул. Фрунзэ і Себескай.

Адразу пасьля вызваленьня Полацку пачаў працаваць ваенкамат: набіралі ў войска ўсіх мужчынаў, якія дасягнулі належнага ўзросту. Бралі ў войска і байцоў партызанскіх аддзелаў, ненакіраваных у народную гаспадарку, у савецкія ці партыйныя ворганы. Савецкая выведка вышуквала пакінутых немцамі агентаў, былых паліцыянтаў, бурмістраў ды іншых. Судзілі іх трыбуналы. Трох бурмістраў і паліцыянтаў, якія загубілі шмат людзей, трыбунал асудзіў да пакараньня сьмерцю на шыбеніцы. На Ніжнім рынку (цяпер на гэтым месцы помнік Скарыну і фантан) былі збудаваныя тры шыбеніцы, і на пачатку верасьня адбылося публічнае выкананьне прысуду. Больш публічна не каралі, а высылалі ў лягеры.

У Спаскім вайсковым гарадку пасьля высылкі нямецкіх ваеннапалонных пачалі ствараць выпраўленча-працоўную калёнію (ВПК): адрамантавалі памяшканьні, зрабілі агароджу, збудавалі назіральныя вежы і адчынілі шэраг майстэрняў: цясьлярскіх, кавальскіх ды іншых. У лягеры з большага ўтрымліваліся крымінальнікі зь невялікімі тэрмінамі зьняволеньня. Для кіраўніцтва лягеру на вул. Лягернай быў збудаваны двухпавярховы драўляны дом. Стварэньне ВПК пачалося пры канцы 1945 г. і значна дапамагло ў аднаўленчых працах у горадзе: рабілі рамы для вокнаў, дзьверы, мэблю, ложкі, лежакі і да т. п.

У жніўні 1944 г. быў наладжаны рэгулярны пасажырскі рух зь Віцебскам, раз у дзень хадзіў цягнік з вагонамі 4 клясы — «максымамі». Цягнікоў далёкага прызначэньня тады не было. Шмат вагонаў мелі сьляды бамбаваньняў: былі выбітыя шыбы, прабітыя аскепкамі сьцены. Калі трэба было ехаць у Менск, дык часьцей за ўсё карысталіся таварнымі цягнікамі. Калі я вяртаўся з эвакуацыі ў Полацак, дык ад Смаленску да Віцебску мусіў ехаць «таварнякамі». Усе таварныя цягнікі былі напханыя пасажырамі, і ніхто з гэтым тады не змагаўся. Бальшыня станцыяў была зьнішчаная, і яны разьмяшчаліся ў зямлянках ці ў трафэйных вагонах: італійскіх, польскіх, летувіскіх, нямецкіх і г. д. Каб адшукаць станцыю, трэба было глядзець, куды цягнуцца драты ад галоўнае лініі. Хуткасьць цягнікоў была абмежаванай, з прычыны дрэнных каляінаў, якія складаліся з абрэзкаў рэек, былі часовыя драўляныя масты і г. д. Вызваленым раёнам дапамагалі іншыя рэгіёны: дасылалі харчы, матэрыялы, абсталяваньне, везьлі скаціну, насеньне. Пасьля вызваленьня Прыбалтыкі пачало вяртацца шмат палачанаў, пачалі прыязджаць з савецкага тылу эвакуяваныя. Лік жыхароў пачаў расьці, пры гэтым сутыкнуліся з вострай нястачай жыльля, а хутка і з поўнай адсутнасьцю яго. У пакой засялялі па 2–3 сям'і, засялілі ўсе бункеры. Жыхары пачалі будаваць новыя дамы і аднаўляць разбураныя. У верасьні-кастрычніку з гораду былі выведзеныя ўсе палявыя шпіталі, сталася вальней, але пачалося фармаваньне Полацкае вобласьці, патрабавалася шмат памяшканьняў для ўстановаў і іхных працаўнікоў. Былі выкарыстаныя памяшканьні былога кадэцкага корпусу, якія часова перадало вобласьці вайсковае міністэрства. Былі занятыя дамы па вул. Леніна, вызваленыя шпіталямі, будынкі лястэхнікуму і Спаскага манастыру. У гэтых дамах разьмесьціліся абласны НКВД і міліцыя. Канцылярыя аблвыканкаму напачатку заняла дом № 17 на вул. Леніна, а затым перабралася з шэрагам аддзелаў у дом № 29, дзе пазьней знаходзіліся скурна-вэнэрычны і анкалягічны дыспансэры. Шэраг ягоных аддзелаў разьмесьціўся ў былым кадэцкім корпусе і ў іншых будынках. Прыкладам АблАНА — на вул. К. Маркса (цяпер Гагарына) у дамах былога гародніка Галёркіна. Першым старшынём аблвыканкаму быў прызначаны У. Е. Лабанок. У будынку па вул. Ленінскай, дзе цяпер знаходзіцца раённая міліцыя, разьмесьціўся абкам КПБ. Першым сакратаром абкаму быў Я. А. Жылянін (памёр у жніўні 1979 г.). Напачатку ўваход у абкам быў вольным, а затым увялі сыстэму дазволу. Увосень 1944 г. была праведзеная кампанія па здаваньню збожжа дзяржаве. Вызначаныя пляны былі выкананыя, за што Лабанок і Жылянін былі ўзнагароджаныя ордэнамі СССР. У ніжнім паверсе кадэцкага корпусу ля былога Мікалаеўскага сабору быў адчынены гарадзкі клюб, у ягонай залі праходзілі розныя нарады, канфэрэнцыі, зьезды, урачыстыя сходы і г. д. Побач зь ім аднавіла сваю працу полацкая музычная школа. У памяшканьні кірхі, былым краязнаўчым музэі, было разьмешчанае кіно, на сэанс гледачы зьбіраліся на вуліцы, а затым усе кідаліся займаць месцы, бо ў залі стаялі прыстаўныя лаўкі на 4 ножках і не было нумарацыі. Затым было збудаванае файэ, зробленыя лаўкі з прыслонамі і нумарацыяй. Першым дырэктарам кіно была Н. А. Каскевіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x