Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Улічыўшы крытыку першага выданьня «Маладой гвардыі» Фадзеева і кнігі пра нелегальнікаў Адэсы Катаева, Хазанскі паўсюдна праводзіць лінію аб кіраваньні полацкім супрацівам райкамам партыі. Гэткае кіраваньне было, але зусім ня так, як апісвае аўтар. Улетку 1942 г. утварыўся райкам партыі. Базаваўся ён у лягеры 3-е Беларускае партызанскае брыгады, ягонымі сакратарамі сталі камандзіры партызанскіх брыгадаў. У Полацку стыхійна паўставалі патрыятычныя групоўкі, некаторыя зь іх узначальвалі чальцы партыі. Да гэтых груповак далучаліся патрыёты: беспартыйныя і камсамольцы, яны шукалі сувязі з райкамам партыі. Райкам праз сваіх сувязных наладжваў кантакты з патрыятычнымі групамі, каардынаваў іхную дзейнасьць. Тыя вялі выведку, распаўсюджвалі ўлёткі, агляды Інфармбюро, газэты і г. д. Полацкі нелегальны райкам вырашаў праблемы зьвязаныя з ростам партызанскіх аддзелаў, іхным забесьпячэньнем, падняцьцём маральнага духу, арганізацыяй сяўбы і жніва, барацьбой з акупантамі, зрываньнем іхных мерапрыемстваў, дывэрсіямі, дастаўкай вазоў з харчамі ў савецкі тыл, перавозкай туды мабілізаваных дзеля ўмацаваньня арміі, эвакуацыяй цывільнага насельніцтва з раёнаў блякады партызанскае зоны. Праводзілася палітычная праца сярод насельніцтва і партызанаў, вялося выкрыцьцё правакатараў, што засылаліся ў партызанскія аддзелы, змаганьне зь несапраўднымі партызанамі, створанымі фашыскай выведкай дзеля кампраметацыі партызанаў у вачах насельніцтва, правядзеньне баявых апэрацыяў паводле загаду штаба партызанскага руху дзеля дапамогі арміі і сумесных дзеяньняў зь ёй, прыкладам «рэйкавая вайна», выведка для арміі ды іншае. Вялося змаганьне з паліцыянтамі, правакатарамі, здраднікамі, якіх лавілі і каралі сьмерцю, іншым разам зьнішчалі рукамі фашыстаў праз дасыланьне лістоў, у якіх іх малявалі як сувязных з партызанамі, ворагамі Райху і г. д. Але ў горадзе не было нелегальнае партыйнае арганізацыі, якая б кіравала ўсёй працай, як у іншых гарадах Беларусі.

Полацкая больніца на Верхнім замку была ператвораная ў шпіталь для ваеннапалонных, дзе лекарамі, сёстрамі, фэльчарамі працавалі таксама ваеннапалонныя. Лякарня была абгароджаная плотам з калючага дроту і вартавалася нямецкімі жаўнерамі. Група Міндалёва займалася арганізацыяй уцёкаў вылечаных ваеннапалонных з больніцы ў партызанскую зону, кантактавала праз Крупіну, затым праз Тамару Нікіціну. Крупіна, лекары П. А. Парэзаў, Ф. К. Казлоў, Я. П. Кавалёў сыйшлі ў партызанскія аддзелы. Сам Міндалёў пасьля выкрыцьця ўправы атрымаў загад сыйсьці ў партызаны. Па яго паслалі сувязную, каб перавесьці ў раён Бельчыцы, але той затрымаўся дома з-за маці, якую ня мог пакінуць. Паслалі другую сувязную, маці Арцем'ева, але яна прыйшла пасьля арышту Міндалёва. Арыштаваны ён быў у лістападзе 1942 г. У вязьніцы, паводле расповядаў маці, Міндалёў павешаўся на ложку на шнуры, зробленым з кашулі. Маці шукала цела, яна дала хабар чалавеку, які вывозіў нябожчыкаў зь вязьніцы і хаваў іх. Той паказаў месца, дзе пахаваў Міндалёва. Маці з дапамогай ягоных сяброў уначы на Чырвоных могілках адрыла магілу, але пазнаць у нябожчыку сына ня здолела, бо цела ўжо значна згніла, яна адрэзала толькі пасму валасоў, што былі падобныя да сынавых. Касьцецкая, якая часьцей за ўсё кантактавала з брыгадай Пруднікава «Няўлоўныя», загінула ўзімку 1943 г. Калі пасьля арышту дома яе вялі праз Дзьвіну, Касьцецкая кінулася ў палонку і патанула. Маецца яшчэ вэрсія, што яе вялі па мосьце, і яна, скокнуўшы з мосту, загінула. Ёй пастаўлены помнік у Наваполацку, дзе пазьней у гарсавеце працавала ейная родная сястра. Магчыма Касьцецкая ведала пра плянаваны арышт Арцем'ева і здолела яго папярэдзіць. Дзякуючы гэтаму яму пашчасьціла выйсьці з Полацку ў партызанскую зону. У 1943 г. былі схопленыя муж і жонка Матэцкія, якіх абвінавацілі ў кантактах з партызанамі і вядзеньні выведкі. Расстрэльвалі іх у вакольлі Баравухі-2. Матэцкая была параненая ў шыю, страціла прытомнасьць і звалілася ў яму, яе закідалі зямлёй. Уначы яна ачуняла, вылезла зь ямы і, агледзіўшыся, пайшла да Ляснога завулку, дзе ў канцы ў доме № 9, недалёка ад месца расстрэлу, жыў Кур'яновіч. Ён у 20-х гадах скончыў полацкі лясны тэхнікум і працаваў у ахове лесу. Кур'яновіч дапамог ёй, апрануў, а потым вывеў у партызанскую зону. Цяпер Ніна Іванаўна Матэцкая, народжаная Варанцова, пэнсіянэрка. Трэба заўважыць, што ўся сям'я Варанцовых была зьвязаная з партызанамі, вялі выведку, былі сувязнымі. У партызанскім аддзеле была Аляксандра Іванаўна Варанцова і тры ейныя сястры. Сьцяпан Антонавіч Клокаў, які да вайны працаваў інспэктарам у гарадзкім аддзеле народнае адукацыі, удзельнічаў у супраціве, быў схоплены немцамі ды расстраляны імі. Паранены пры расстрэле, але несьмяротна, ён выратаваўся. Паводле ягонага расповяду было гэта ў Расонскай зоне, а Цябут у сваёй кнізе пра дзеяньні партызанскае брыгады імя Варашылава піша, што было гэта ў Ветрынскім раёне. Клокаў гэтага не абвяргае, але кажа аб Расонскім раёне. Акрамя таго ў 60-х гадах Клокаў сьцьвярджаў, што ён быў камісарам партызанскага аддзелу, аднак знайшоўся сьведка, які даказаў у гаркаме, што Клокаў быў шараговым партызанам, а не камісарам. На што Клокаў патлумачыў, што некалькі дзён ён часова выконваў абавязкі камісара. Сьцяпан Васільевіч Сухавей служыў у памежных войсках, працаваў загадчыкам полацкага райспажыўсаюзу. Пры немцах быў вясковым бурмістрам, змарнаваў нарыхтоўкі лесу, што ладзіліся немцамі, у выніку скінуты з пасады. Паводле аповядаў Маніса ён з Бэзэрам склаў плян гораду з пазначэньнем разьмяшчэньня нямецкіх вайсковых частак, установаў, складоў і г. д. Праз Сухавея гэты плян быў перададзены савецкай выведцы і накіраваны ў цэнтар. Сухавей, пэўна, быў зьвязаны з партызанскай брыгадай Мельнікава, куды пазьней яго з жонкай пераправілі. У адным з баёў зь немцамі Сухавей загінуў, страляючы зь мінамёту. Апусьціў міну ў мінамётную рулю, стрэлу не адбылося, у сумятні бою ён вырашыў падправіць міну, але падчас руху рукой тая выбухнула, раструшчыла рулю, забіла Сухавея і параніла іншых байцоў. У 70-х гадах была праведзеная новая рэгістрацыя ўсіх партызанаў, было абвешчана, што ім будуць выдадзеныя пасьведчаньні партызана, калі яны пацьвердзяць свой удзел у партызанскім руху адпаведнымі дакумэнтамі альбо пасьведчаньнямі ад Беларускага штабу партызанскага руху. У выніку адпаў цэлы шэраг фальшывых партызанаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x