Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Дэйніс - Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Медисонт, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтае электроннае выданне есць часткай гістарычнага даследавання І. П. Дэйніса «Полацкая даўніна».

Полацак у часы вайны 1941-1945 гг. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першыя аддзелы мабілізаваных у Полацку выпраўляліся цягнікамі на Маладзечна і Крулеўшчыну ў часткі, да якіх яны былі прыпісаныя, па шляху іх бамбавалі. Спробы адшукаць свае часткі ні да чаго не прывялі, бо тых ужо не было. Мабілізаваныя далучыліся да адыходзячых частак, і бальшыня іх трапіла ў палон, а частка разьбеглася па вёсках, некаторыя вярнуліся ў Полацак. За некалькі дзён да пачатку вайны часткі полацкага гарнізону і сканцэнтраваныя ў Дрэтуні выйшлі нібы «на манэўры» да заходняе мяжы без боезапасу, які ім абяцалі падвезьці пазьней. Пад Лідай гэтыя часткі трапілі ў акружэньне, шмат вайскоўцаў было палонена, толькі нязначнай частцы іх пашчасьціла выйсьці з акружэньня і дасягнуць Полацку. Астатніх мабілізаваных у Полацку пачалі адпраўляць на ўсход. Яшчэ ў красавіку-сакавіку камандзіры рэзэрву былі пазбаўленыя прыпіскі да вайсковых частак. З пачаткам мабілізацыі яны не атрымалі позваў, за невялікім выключэньнем камандзіраў пяхоты і артылерыі. Частку камандзіраў ваенкамат прыцягнуў да працы ў сваім апараце. Калі рэзэрвісты зьвярталіся ў ваенкамат з пытаньнем «Што рабіць?», ім адказвалі, што калі трэба будзе іх паклічуць. Некалькіх камандзіраў узялі ў каманду МПВО, але гэткіх былі адзінкі, а сотні туляліся і ня ведалі свайго лёсу. Калі ўзмацніліся дзеяньні дывэрсантаў, ракетнікаў-сыгнальнікаў, дык вырашана было стварыць зьнішчальны батальён, куды і залічылі шмат камандзіраў рэзэрву, частку шарагоўцаў і частку партыйна-савецкага актыву. Іх узброілі вінтоўкамі і кулямётамі. Камандаваў батальёнам С. П. Партноў. Частка камандзіраў засталася не пакліканай у шэрагі войска. Дывэрсанты шырылі ў горадзе розныя панікёрскія чуткі, разбуралі тэлефонную і тэлеграфную сувязь, займаліся выведкай, мелі радыёстанцыі. Ракетнікі ўначы падавалі сыгналы самалётам, шкодзілі, дзе маглі. Дзякуючы людзкой пільнасьці былі затрыманыя некалькі «манцёраў», што лазілі па слупах пад выглядам рамонту лініяў, падслухоўвалі тэлефонныя размовы, перарывалі сувязь паміж тэлефоннай станцыяй і ўстановамі, псавалі электралініі і г. д. Пашчасьціла затрымаць некалькіх дывэрсантаў. Прыкладам жонка аднаго камандзіра з дапамогай патруля затрымала дывэрсанта ў міліцэйскай форме. Яна зьвярнула ўвагу, што ў харчовай краме ў чарзе стаіць міліцыянт, хаця тыя заўсёды бралі прадукты ў сваёй адмысловай краме. Калі ж разгледзела ўніформу, дык убачыла, што яна з тканіны несавецкай вытворчасьці. Жанчына выйшла з крамы і прывяла патруль, які забраў міліцыянта і адвёў у НКВД, дзе высьветлілі, што ён дывэрсант, бо гэткага міліцыянта ў сьпісе работнікаў аддзелу не было, а ўніформа была падробленай. Жанчыне выказалі падзяку за пільнасьць. Шэраг дывэрсантаў быў у савецкай вайсковай уніформе, што надзейна іх хавала. Аднак у Баравусе-2 затрымалі аднога, які далучыўся да часткі пад выглядам мабілізаванага, а радыёстанцыю схаваў у лесе. Вайсковыя радысты запэленгавалі ягоную радыёстанцыю і схапілі таго на месцы злачынства. Шмат было дывэрсантаў-ракетнікаў, якія дзеілі ў горадзе, на чыгуначных станцыях, на шляхах руху савецкіх войскаў і г. д.

Фронт нестрымана набліжаўся да гораду. 03.07.1941 г. Полацак зьведаў бамбаваньне, якога не было да таго часу. Уранку па радыё прамовіў Сталін, першая трансьляцыя была а 6-й гадзіне, другая павінна была быць а 9-й. Раніца была сонечнай і ціхай. Люд пачаў выходзіць са сховішчаў, зьбірацца ля рэпрадуктараў, каб паслухаць прамову. Раптам з-за Дзьвіны пачулася моцнае гудзеньне, на даляглядзе зьявіўся вялізны трохкутнік самалётаў, больш за 30 машынаў. У натоўпе пачалі разважаць: адны казалі, што гэта савецкія самалёты, іншыя — што з-за Дзьвіны яны ня могуць прыляцець, бо няма адкуль, ды і блішчаць ня так і гудзеньне іншае. Пакуль гадалі хто ляціць, убачылі, што чарада распадаецца на тройкі, якія заходзяць на горад дзеля бамбаваньня, тады ўсе кінуліся шукаць схову. На горад пасыпаўся бомбавы град, выбухі зьліліся ў няспынны грукат, усё дрыжэла і хісталася. Бомбы былі вагой 50–100 кіляграмаў, сярод якіх была частка запальных. Бамбавалі пачынаючы ад Верхняга замку ўздоўж вул. Савецкай, К. Маркса і Арджанікідзэ. Зруйнавалі ўвесь цэнтар, дзе былі ўстановы, крамы, аптэкі, школы і г. д. Горад быў зацягнуты дымам, бо гарэла мноства будынкаў. Сярод жыхароў было шмат ахвяраў, целы ляжалі на вуліцах і на пляцы. Каманда МПВО пачала прыбіраць параненых і, дзе можна, гасіць пажары, але беспасьпяхова, бо празь невялікі прамежак часу немцы паўтарылі налёт, але ўжо меншымі сіламі, стралялі з кулямётаў і зноў бамбавалі, дзе заўважалі людзкі натоўп. Гэткую колькасьць пажараў гасіць не было каму і нечым. Цэнтар гораду гарэў. У выніку бамбаваньня ўсе ўстановы былі спаралізаваныя. Быў забіты начальнік НКВД, шэраг супрацоўнікаў установаў, шмат было параненых. Зьнішчаны ваенкамат, згарэлі ўсе дакумэнты, пацярпелі будынкі райкаму, райвыканкаму, але ацалеў дом гарсавету (ГПТВ № 66). Помнік Леніну на цэнтральным пляцы застаўся цэлым. Супрацоўнікі райкаму, райвыканкаму, гарсавету хаваліся ў заходняй частцы сутарэньняў Мікалаеўскага сабору, але падчас бамбаваньня ўсе знаходзіліся на працы, і таму ахвяры былі і сярод іх. Прыкладам быў паранены сакратар райкаму Г. С. Пятроў. Падчас бамбаваньня былі вялікія страты, як сярод жыхароў, гэтак і вайскоўцаў. Параненых дастаўлялі ў гарадзкую і чыгуначную лякарні, у вайсковыя санчасткі. Шмат было забітых і параненых у двары казармы (двор гаркаму КПБ), дзе ў гэты час зь перасоўных кухняў раздавалі сьняданак чырвонаармейцам і мабілізаваным. Шмат загінула і ў сталовай ля пэдвучэльні, дзе ў гэты час сьнедалі. Калі бамбаваньне сьціхла, і сонца схілілася да захаду, пажарышчы дагаралі, дыму стала менш, частка людзей выйшла з сутарэньня сабору, выйшлі да люду старшыня райвыканкаму Д. Р. Шапіра, старшыня гарвыканкаму П. В. Грышанаў, сакратар райкаму М. А. Новікаў, і пачалася гутарка з народам. Шапіра сказаў, што немцы недалёка ад Полацку, што Глыбокае ўжо акупаванае, немцы падыходзяць да Віцебску. Хаця камандаваньне не абвесьціла эвакуацыі, але райкам, райвыканкам, гарсавет палічылі, што насельніцтву трэба сыйсьці з гораду, што ўстановы разбураныя і іх неабходна разьмесьціць за горадам, акрамя гарсавету, які мусіць застацца, каб кіраваць. Ісьці трэба толькі ўначы па бакавых лясных дарогах, а не па галоўных, у бок Неўлю, удзень жа хавацца ў лясах ці вёсках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Вероника Мелан - Дэйн знакомится с...
Вероника Мелан
Клаудиа Дэйн - Игра с огнем
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Секрет ее счастья
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Пари куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Дочь куртизанки
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Брачное ложе
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Невинная ложь
Клаудиа Дэйн
Клаудиа Дэйн - Сгорая от любви
Клаудиа Дэйн
Отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацак у часы вайны 1941-1945 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x