Госцю правялі ў вялікі пакой, які размяшчаўся пад пакоямі імператрыцы. Напачатку лекарка шкадавала: яе служанка, пасцельныя і іншыя рэчы засталіся ў доме Чаркаскіх. Саламеі паставілі ложак пад шаўковым балдахінам, засланы цёплай ярка-чырвонай коўдраю. Балдахін быў данінаю модзе і ў той жа час ствараў утульнасць і ілюзію нейкай адасобленасці яго гаспадара ў вялікім памяшканні (у пакоі акрамя Саламеі былі яшчэ сем прыдворных дам).
Так Русецкая пасіупіла на царскую службу. Прыдворныя дамы звярталіся да яе па дапамогу ахвотней, чым да дактароў-мужчын, гэта, на думку лекаркі, выклікала іх зайздрасць. Яны папракалі Саламею ў тым, што яна не мае дыплома, а значыць, не мае права і лячыць. Па рэцэптах, якія выпісвала лекарка, у прыдворнай аптэцы [27] Размяшчалася яна ў цяперашнім Аптэкарскім завулку на рагу Мільённай вуліцы.
перасталі выдаваць лекі. Тады Саламея папрасіла сваю пацыентку, жонку капітана Вільдэ, замовіць за яе слова ў Анны Іванаўны, запэўніваючы, што лячыць будзе толькі хваробы вачэй. Імператрыца паслала слугу да прыдворнага ўрача, каб той дазволіў Саламеі зноў браць у аптэцы лекі.
Але аднойчы лекарка схібіла. Яна выпісала рэцэпт на вялікую колькасць лекаў, прычым не толькі для вачэй, але і ад іншых хвароб, бо, як і раней, да яе звярталіся людзі з самымі рознымі скаргамі і просьбамі. Аптэкар паведаміў пра гэта прыдворнаму ўрачу. Той адразу ўбачыў, што лякарства выпісана не на аднаго чалавека, а на дваццаць адразу, і не толькі для лячэння вачэй. Учынак зноў абмяркоўвалі, і Анна Іванаўна выклікала да сябе лекарку.
Царыца была ласкаваю. Як і райей, яна называла лекарку «спадарыня доктарка» і пацікавілася, ці сапраўды так ужо патрэбныя ёй гэтыя лекі. Як на споведзі, расказала Саламея, што галоўны доктар пры двары зайздросціць яе ўменню, таму забараняе лячыць і купляць лякарствы ў аптэцы, і яна мусіла пайсці на хітрыкі. Шчырасць лекаркі спадабалася імператрыцы. 3 таго часу Саламея брала ў аптэцы усе тыя лекі, якія ёй былі патрэбныя, і лячыла тых, каго хацела.
Русецкая хутка асвоілася ў сталіцы не толькі таму, што ўмела лячыць. Ей, ураджэнцы вялікага княства Літоўскага, была добра зразумелаю і руская мова. Неўзабаве яна ўжо дамаглася таго, каб сустракацца з турэцкімі палоннымі пашамі Ях'ёй і Калчаком. Саламея расказвала Анне Іванаўне пра жыццёвы лад у Турцыі, пра звычаі народа.
Пры царскім двары служыла сталага веку жанчына Аўдоцця Міхайлаўна. Сорак гадоў жыла яна ў Стамбуле ў няволі і была выкуплена адтуль паслом Вешняковым. Імператрыца яшчэ раней распытвала Аўдоццю Міхайлаўну пра турэцкія звычаі. Жанчына сцвярджала, быццам у няволі яе катавалі распаленымі жалезнымі абцугамі і клалі ёй у абутак гарачае вуголле.
Ведаючы такое, імператрыца папракнула Саламею: «Якая ты падманшчыца, Саламаніда Яфімаўна! Ты кажаш, што твае туркі людзі добрыя, а паглядзі, якія яны ворагі, як бедную Міхайлаўну пакалечылі». Лекарка адказала, што Міхайлаўна гаворыць няпраўду: «Няхай пакажа знакі на сваім целе, дзе яе палілі. Вось у мяне палец у дзяцінстве нажом парэзаны, а след застаўся. I ў цябе, Міхайлаўна, павінны быць сляды на целе. А можа ты сама была, выбачай мне, злодзейка або якая нягодніца, тады цябе і хрысціяне мучылі б, не тое што туркі. Я, дзякуй богу, прыехала ў Турцыю ў маладосці, чатырнаццаць гадоў было, з мужам сваім. Але ў мяне ніводны турак нічога не ўкраў і не біў мяне, не абражаў, бо я заўсёды пазбягала кепскай кампаніі. Прытым калі турак купіць каня або карову, ці што падобнае да гэтага, то ён іх корміць, клапоціца пра іх, а за нявольніцу ж трэба таксама заплаціць, і ён што ж, будзе падсмальваць ёй ногі, калечыць? Такога ніколі не можа быць!»
I імператрыца пагадзілася з гэтым. Карыстаючыся яе добрым настроем, Саламея папрасіла ў падарунак двух турэцкіх палонных. «Што гэтыя два туркі, я табе і чатырох падарую», — адказала літасцівая валадарка. Раніцою пасля гэтай гутаркі Саламея знайшла ў сябе пад падушкаю ўказ, змацаваны імператарскай пячаткаю. У паперы пацвярджалася распараджэнне перадаць лекарцы чатырох турэцкіх палоннікаў.
Саламею накіравалі да кабінет-міністра А. П. Валынскага [28] Ен заступіў на гэтую пасаду ў 1738 годзе, павялічыўшы колькасць кабінет-міністраў з трох (Бірон, Остэрман і Чаркаскі) да чатырох. Подпісы трох кабінет-міністраў прыроўніваліся да подпісу імператрыцы.
, каб той забяспечыў і аплаціў яе праезд у Рэч Паспалітую. Валынскі быў жанаты на стрыечнай сястры Пятра I Аляксандры Львоўне Нарышкінай. У свой час ён кіраваў Астраханскай і Казанскай губернямі, увайшоў у давер да Бірона і Остэрмана, але спрабаваў весці самастойную палітыку, накіраваную на ўзмацненне рускага дваранства. Каб дагадзіць Анне Іванаўне, ён імкнуўся патураць ёй. Так, гэта ён наладзіў вяселле, якое мела шырокі разгалас, князя Міхаіла Галіцына, ператворанага імператрыцаю ў блазна, з яе любімай карліцай Бужанінавай у сумна вядомым «Ледзяным доме». У хуткім часе ён стаў адзіным дакладчыкам у Анны Іванаўны па справах Кабінета [29] Ужо пасля ад'езду Русецкай Валынскі быў агавораны Біронам і Остэрманам. Яны адчулі ў яго дзеяннях сур'ёзную небяспеку свайму панаванню пры царскім двары. Рэальных сіл супрацьстаяць магутнаму нямецкаму засіллю ў Валынскага не было. У ліку іншых яго арыштавалі і ў 1740 годзе пакаралі смерцю.
.
Читать дальше