Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.
Для шырокага кола чытачоў.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выбрацца з грашовых цяжкасцяў дапамог Саламеі выпадак. У Вену прыехала турэцкае пасольства, якое размясцілася таксама ў Леапольдштаце, недалёка ад гатэля «Над чырвоным вільчаком». У адчаі ад безвыходнага становішча — грошай не было, да таго ж неўзабаве яна павінна была нарадзіць дзіця — Саламея адважылася звярнуцца па дапамогу да пасла султана Джаны Алі-бея. Валодаючы турэцкаю моваю, лекарка прывітала пасла і прапанавала лячыць членаў пасольсгва. Пасол згадзіўся, бо яго спадарожнікаў лячыў аўстрыйскі ўрач, які карыстаўся паслугамі перакладчыка, а гэта стварала пэўныя цяжкасці, а часам і непаразуменні.

Русецкая пачала атрымоўваць плату, харчаванне для сябе і слуг з пасольскай кухні, сена для сваіх коней. Аўстрыйцы, убачыўшы, што лекарка часта бывае ў Джаны Алі-бея, таксама сталі звяртацца да яе. Сярод сваіх пацыентаў Саламея называе княгіню Парцыю, фрэйліну Марыяну дэ Берхтульт [37] Хутчэй за ўсё «Бертальд». , графа Канвенцыля [38] Хутчэй за ўсё «Кабенцль» і іншых.

У Вене Саламея нарадзіла сына, якога назвала Францішкам-Ксаверыем. Пасля родаў яе наведвалі аўстрыйскія знаёмыя і калі бачылі нязвыклую для іх рысавую кашу, якую прыносілі лекарцы з пасольскай кухні, з цікаўнасцю каштавалі экзатычную ежу. Гэта вельмі смяшыла Саламею: яна ж даўно ведала турэцкія стравы.

Праз некаторы час Саламея зноў сабралася ў дарогу. Тым часам імператар Карл VI памёр, і прускі кароль Фрыдрых II вырашыў скарыстаць гэта, каб пачаць вайну за аўстрыйскую спадчыну і захапіць Сілезію з яе галоўным горадам Брэслаў [39] Цяпер Вроцлаў у Польшчы. . Шлях Саламеі з Вены праходзіў якраз праз гэты горад. Трапіўшы ў цэнтр ваенных дзеянняў, з дапамогаю пэўных хітрыкаў лекарка не без цяжкасцяў дамаглася аудыенцыі ў караля. Той дазволіў ёй свабодна выехаць з Сілезіі, хаця іншых жыхароў з горада не выпускалі.

3 Сілезіі падарожніца накіравалася ў Польшчу. Тут яна даведалася, што Фартунат Піхельштэйн забраў у кашталянкі Шчыт яе дачку Канстанцыю і маёмасць. Даведалася Саламея і пра яго нявернасць. Яна вырашыла жыць асобна і спрабавала схавацца ў манастыры ў Львове. Але Фартунат дамогся, што жонка вярнулася да яго, аднак іх сумеснае жыццё ўжо не ладзілася.

Нягледзячы на тое, што Саламея зноў чакала дзіця, яна ўсё ж вырашыла кінуць мужа і праз нейкі час, спаслаўшыся на тое, што хоча атрымаць выкуп ад былых палонных, якіх некалі вывезла з Эстляндыі, паехала за мяжу. Пакінуўшы дачку на айчыма, а двухгадовага сына і пажыткі на ўдаву брацлаўскага кашталяна Патоцкага Канстанцыю, Саламея накіравалася ў Балгарыю. Па дарозе яна займалася лекарскай практыкай. У сталіцы княства Валахія Бухарэсце ў яе нарадзіўся другі сын, якога назвала Станіславам-Косткам.

У Русе Саламею чакалі новыя прыгоды. Вызваленыя ёю ў Рэвелі янычары, якія жылі ў вёсцы паблізу Русе, заплацілі выкуп, толькі папрасілі зменшыць суму. А вось сіпахі Ібрагім-ага і Хусейн-ага, выратаваныя Русецкай з нарвскай крэпасці, адмовіліся вяртаць даўгі. Перш яны спасылаліся на тое, што князь Радзівіл адпусціў іх з няволі ўжо ў ВКЛ, пасля сталі гаварыць, нібы ўцяклі з палону самі, а лекарка сустрэла іх па дарозе і перавезла з Расіі ў Вялікае княства, таму яны, маўляў, і павінны ёй заплаціць суму ў пяць разоў меншую, чым налічыла Саламея.

Сіпахі звярнуліся з апеляцыяй у стамбульскі дыван. Тым часам Саламея накіравала аднаго з вылечаных сваіх пацыентаў у сталіцу да Ях'і-пашы. 3 ім лекарка была знаёмая яшчэ ў Пецярбурзе, адкуль Ях'я-паша паспеў вярнуцца пасля паддісання мірнага пагаднення паміж Расіяй і Турцыяй. Ях'я-паша атрымаў праз везіра фірман [40] Фірман (з персідскай мовы) — загад султана. з вырашэннем справы на карысць Саламеі.

Калі ў Русе перад судом паўсталі Саламея і сіпахі, тыя паказалі кадзі [41] Кадзі (з арабскай мовы) — суддзя, які аднаасобна ажыцяўляе судаводства на аснове шарыяту (мусульманскага права). рашэнне дывана, якога яны дамагліся і паводле якога належала вярнуць лекарцы толькі выдаткі за праезд і харчаванне туркаў ад Эстляндыі да ВКЛ. У сваю чаргу Саламея паказала фірман. Ібрагім-ага згадзіўся тут жа аддаць грошы, а Гусейн-ага стаў пагражаць лекарцы расправаю. Тады яна дастала з кйшэняў пару зараджаных пісталетаў і сказала: «I ў мяне хопіць пораху на тваіх слуг. Аддай мне тое, што належыць, а пасля няхай будзе, што бог дасць». Гусейн-ага змушаны быў аддаць Саламеі доўг.

Праз два гады пасля гэтых падзей, назбіраўшы дастаткова грошай, якія яна атрымлівала за паспяховае лячэнне, Саламея вырашыла пераехаць у Ясы — сталіцу княства Малдова. Тут яна пазнаёмілася з прыдворнымі гаспадара [42] Гаспадар — кіраўнік дзяржавы (князь) у Мадцове і Валахіі ў XIV–XIX стагоддзях. Малдовы Канстанціна Маўракардата Янам Дэймам, Эпісам і Сталем. Пры іх дапамозе Саламея змагла прабыць у якасці прыдворнай лекаркі некалькі месяцаў, а затым пераехала ў невялікі ўкраінскі горад Камянец-Падольскі, што знаходзіўся ў межах Рэчы Паспалітай. Сюды нястомная падарожніца сабрала ўсіх сваіх дзяцей, напоўненая спрадвечным мацярынскім жаданнем аддаць ім усю ласку і цеплыню свайго неспакойнага сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Оскар Ўайлд - Саламея
Оскар Ўайлд
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x