Пасланцы вялікага янычар-агі * Напад нагайцаў * За манастырскімі мурамі * Прыдворная лекарка султанскага гарэма * Малюнкі жыцця ў сталіцы * Падарожніца збіраецца ў Палесціну
Пра тое, што Русецкая знаходзіцца на турэцкіх землях, даведаўся камандуючы янычарскім войскам — вялікі янычар-ага. Яго пляменніца ў маладыя гады страціла зрок. Янычар-ага паслаў па акулістку сваіх людзей.
Па дарозе з Ясаў у Бухарэст Саламея і яе спадарожнікі праязджалі праз гарадок Факшаны. Стаяў ён на невялічкай рацэ, якая аддзяляла адно ад другога румынскія княствы Малдову і Валахію. У гэтым часе нагайскія татары, якія качавалі па Буджаку [50] Цяпер паўднёвы захад Адэскай вобласці.
, пераправіліся цераз Прут і зрабілі набег на румынскія землі. На другі дзень раніцою, пасля таго як Саламея пераначавала ў Факшанах, слугі паведамілі ёй, што нагайцы схапілі некалькі жыхароў паблізу горада і забралі іх у рабства. Туркі, якія суправаджалі лекарку, хуценька запрэглі ў вазок коней і пагналі іх да праваслаўнага манастыра [51] Пад Факшанамі ёсць два манастыры: святога Самуіла і святога Яна. Незразумела, пра які з іх ідзе гаворка ў запісках Саламеі Рўсецкай.
, які, на шчасце, быў недалёка. Яны паспелі праскочыць у двор, і брама зачынілася.
За манастырскімі мурамі тоўпіліся дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Яны голасна гаманілі, радуючыся, што ўратаваліся ад смерці. Рыкалі сагнаныя ў манастыр каровы, ржалі коні, бляялі авечкі. Туркі, верныя Саламеіны слугі, ледзь знайшлі лапік вольнага месца (і то папярэдне разагнаўшы жывёлу і паціснуўшы людзей), каб паставіць вазок.
3 вышыні манастырскіх сцен было відаць, як нагайскія коннікі ўварваліся ў мірны горад, рабавалі, бралі ў палон жанчын і дзяцей, зганялі скаціну і коней. Качэўнікі падпальвалі дамы. Едкі дым слаўся над Факшанамі…
Дзевяць дзён і начэй доўжылася аблога. 3 царквы даносіўся мерны звон, спевы манахаў, якія пасылалі малітвы ўсявышняму дзеля збавення ад бязбожных «агаран» [52] Гэтак праваслаўныя называлі даўней мусульман.
. А, па іроніі лёсу, іншыя «агаране» — туркі, разам з румынамі баранілі манастырскія муры ад качэўнікаў.
Саламея падчас аблогі сядзела ў вазку. Нарэшце туркі і румыны паслалі нагайцам выкуп: рысістага каня, золата, дарагія футры, і толькі тады атаман з войскам адступіў ад сцен манастыра. Пасля таго, як аблога скончылася, ужо знаёмаю дарогаю лекарка са сваімі спадарожнікамі рушыла на поўдзень.
У турэцкай сталіцы Русецкая хутка заваявала давер і павагу, бо надта паспяхова лячыла сваіх пацыентаў і пацыентак. Пляменніцу вялікага янычар-агі яна пазбавіла ад слепаты за сорак дзён. Лячыла таксама сёстраў султана Мустафы III Айшэ і Асму. Яе парады і дапамога былі патрэбныя і ў султанскім гарэме, куды яе часта запрашалі. Неўзабаве Русецкая стала прыдворнай лекаркай гэтага гарэма.
У 1760 годзе разам з пасольствам Рэчы Паспалітай у Стамбул прыехаў васемнадцацігадовы сын Саламеі Станіслаў, які выхоўваўся ў Камянцы-Падольскім. Маці вельмі прасіла сына застацца з ёю, але ён не паслухаўся і паехаў назад на Украіну [53] Станіслаў Піхельштэйн (Пільштын — так ён называўся ў дакументах) пазней стаў кур'ерам польскага посольства Ў Стамбул. Вывучыўшы турэцкую і італьянскую мовы, у 1779 годзе быў першым перакладчыкам посольства, у 1786 годзе пераехаў у Камянец-Падольскі, служыў там пагранічным перакладчыкам; у 1795 годзе, калі горад быў акупаваны Расійскай імперыяй, перайшоў на расійскую службу. Удзельнічаў у перагаворах аб далучэнні да Расіі Бесарабіі. Памёр каля 1820 года. Яго сын Вікенцій быў рускім генералам і жыў у Адэсе. У канцы XIX стагоддзя ў Камянцы-Падольскім жыў унук Саламеі Русецкай Аляксей Вуцкі.
.
Засмучаная адмоваю, Саламея вырашыла наведаць Палесціну і Егіпет — «святыя мясціны», каб суцешыць душу і сэрца. Ці здзейсніла яна свой намер, нам невядома.
Збіраючыся ў Палесціну, Русецкая падае надзвычай цікавыя звесткі пра жыццё краіны, апісвае звычаі хрысціян-маранітаў, якіх памылкова называе «куртамі», звычаі «гюрджыяў» (грузін), армян, «хабешаў» (абісінцаў). 3 чужых слоў расказвае аб паломніцтве мусульман у Меку, пра выкуп, які мусілі плаціць бедуінам, каб тыя іх не рабавалі.
Русецкая маляўніча апавядае пра тагачаснае жыццё ў Стамбуле. Яна расказвае пра свята ў сталіцы, наладжанае ў гонар нараджэння дачкі султана. У гэты дзень рамеснікі праносілі па вуліцах сімвалы сваіх рамёстваў. Горад быў упрыгожаны рознакаляровымі тканінамі і дыванамі. Увечары над морам зіхацелі агні феерверкаў. Увесь Стамбул быў ілюмінаваны.
Читать дальше