Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.
Для шырокага кола чытачоў.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін з раздзелаў запісак — нібы кароткі праваднік па еўрапейскай частцы Турэцкай імперыі, зроблены Русецкай для сваіх небагатых землякоў. Яна тлумачыць чытачу, што шлях з Украіны ў Стамбул даволі бяспечны і танны. Дарога з Хоціна ў Ясы займае пяць дзён, ад Ясаў да Бухарэста — восем дзён, ад Бухарэста да Джурджу па Дунаі — адзін дзень, а адтуль да Стамбула 35–18 дзён па сушы. Па моры, на яе думку, дарога больш хуткая і танная. Саламея называе кошт на праезд паміж гарадамі імперыі і адзначае, што заможнаму чалавеку, вядома, лягчэй праехадь праз Турцыю, бо ў яго больш сродкаў.

Аглядам жыцця ў сталіцы Асманскай імперыі канчаюцца запіскі Саламеі Русецкай. Далейшы лёс гэтай адважнай і авантурнай жанчыны-падарожніцы нам невядомы.

ПАПЯРЭДНІЦА СЛАВУТЫХ АВАНТУРЫСТАЎ

Маладзейшыя сучаснікі Саламеі Русецкай, вядомыя авантурысты XVIII стагоддзя граф Сен-Жэрмен, шэвалье д'Эон, Казанова, герцагіня Кінгстон, Каліёстра, Месмер, якія праславіліся сваімі прыгодамі пры еўрапейскіх дварах, былі прадстаўнікамі паўнапраўнага на той час дваранства. Іх апісанні ахоплівалі жыццё вышэйшых слаёў грамадства, не апускаліся да дробязяў штодзённага жыцця нізоў.

У адрозненне ад іх Русецкая ўваходзіла ў палацы з чорнага, а не з параднага ўвахода. Ёй, чалавеку нешляхетнага паходжання і рамяства, былі адчыненыя дзверы не ў залы і гасцёўні, а ў людскія, дзіцячыя і спальный пакоі — туды, дзе знаходзіліся хворыя. Прадстаўніца трэцяга саслоўя, яна апісвае не шыкоўнае жыццё маёмасных людзей, а клопаты пра кавалак хлеба для сябе і сваіх дзяцей. Відаць, гэтая «проза жыцця» і надае каштоўнасць запіскам лекаркі.

Падарожніца адзначала і тое, што бачыла сама, і тое, што гаварылі вакол. Часам яна называе імёны тых, ад каго пачула тую ці іншую гісторыю. Ад шляхціча Якубоўскага, напрыклад, даведалася пра Мазепу, ад кіеўскага каменданта Касцюрына, генералаў Харвата і Глебава [54] I. Касцюрын пазней быў генерал-аншэфам, обер-камендантам Пецярбурга і сенатарам. I. С. Харват-Аткурціч быў адным з ініцыятараў перасялення аўстрыйскіх сербаў у 1751 годзе на тэрыторыю так званай Новай Сербіі (цяпер у складзе Кіраваградскай вобласці). Генерал-маёр артылерыі Глебаў у 1752 годзе межаваў землі для рассялення там сербаў. гісторыю пеўчага, апасля графа Кірылы Разумоўскага.

У сваіх меркаваннях аб Расіі, як і аб іншых краінах, Русецкая абапіралася на звесткі, набытыя пры двары манарха і ў дамах магнатаў, што надае яе запіскам пэўную абмежаванасць. Так, малюючы эпізоды прыдворнага жыцця, расказваючы аб змене імператараў у Расіі, аб прыходзе да ўлады Анны Іванаўны, а пазней Лізаветы Пятроўны, аб магутным уплыве фаварытаў Бірона і Разумоўскага, Саламея трактуе падзеі з пазіцый, прынятых пры царскім двары. 3 дакументаў вядома, што ў Пецярбурзе «спакой для добрых людзей хадзіць і ездзіць» захоўваўся зусім не так, як піша Русецкая. Менавіта ў часы валадарання царыцы Анны Іванаўны паліцыі і арміі давялося ўзмацніць сваю дзейнасць, каб навесці парадак у сталіцы — настолькі пачасціліся выпадкі рабавання.

Разам з тым лекарка не замоўчвае ўласцівых імператрыцы жорсткасці, нецярпімасці, самавольства. Яна расказвае пра жудасны «Ледзяны дом» на Няве, куды для пакарання быў змешчаны князь Галіцын, пра спаленне рускага афіцэра, якога абвінавацілі ў вераадступніцтве [55] Гаворка ідзе пра капітан-лейтэнанта Вазніцына, імя якога Саламея Русецкая не называе. .

У Русецкай была перавага іншаземкі: яна фіксавала нярэдка тое, што тутэйшаму чалавеку здаецца агульнавядомым і нявартым увагі. Мноства побытавых дэталяў, яркі эмацыянальны аповяд пра асабістыя прыгоды, пра жорсткае абыходжанне туркаў і нагайцаў з іншымі народамі прыдунайскіх краін надаюць дзённіку асаблівую прыцягальнасць. Запісы прасякнуты шчырасцю і зычлівасцю да розных народаў. У Саламеі няма праяў нацыянальнай высакамернасці, яна хваліць шырыню натуры рускіх і туркаў, норавы якіх у каталіцкай Рэчы Паспалітай было прынята крытыкаваць.

Апісанне падзей, нораваў людзей іншых краін для аўтаркі не самамэта, а фон для выкладу ўласных перажыванняў. Саламея, бясспрэчна, магла апусціць некаторыя падрабязнасці свайго жыцця (напрыклад, сувязь з «амаратам»), але ўсё ж расказвае пра гэта, магчыма, з разлікам на спачуванне чытачак дзённіка.

Саламея вызначалася рашучасцю і смеласцю. Яна не баялася прабірацца праз тэатр ваенных дзеянняў, цераз раёны, што кішэлі разбойнікамі. Не баялася лячыць запушчаныя хваробы, хоць загадзя ведала, што няўдача можа каштаваць ёй жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Оскар Ўайлд - Саламея
Оскар Ўайлд
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x