Цяпер Неўскі праспект да плошчы Паўстання, вуліцы Ганчарная і Цялежная.
Цяпер плошча Дзекабрыстаў.
Цяпер вуліца Халтурына. Паводле звестак пецярбургскага гісторыка П. Н. Пятрова, палац Чаркаскіх у 1738 годзе (калі Саламея Русецкая прыехала ў Пецярбург) размяшчаўся на Ніжняй Неўскай набярэжнай (цяпер набярэжная Чырвонага Флоту) побач з пазнейшым будынкам Сената (цяпер Цэнтральны гістарычны архіў) на рагу Сенацкай плошчы. Запісы Саламеі Русецкай дазваляюць удакладніць звесткі вучонага.
Шчыльная шаўковая тканіна, першапачаткова выраблялася ў французскім горадзе Тур.
Тут Саламея Русецкая відавочна перабольшвае.
Катаракта (ад грэч. καταρράκτης — вадаспад) — памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.
Размяшчалася яна ў цяперашнім Аптэкарскім завулку на рагу Мільённай вуліцы.
Ен заступіў на гэтую пасаду ў 1738 годзе, павялічыўшы колькасць кабінет-міністраў з трох (Бірон, Остэрман і Чаркаскі) да чатырох. Подпісы трох кабінет-міністраў прыроўніваліся да подпісу імператрыцы.
Ужо пасля ад'езду Русецкай Валынскі быў агавораны Біронам і Остэрманам. Яны адчулі ў яго дзеяннях сур'ёзную небяспеку свайму панаванню пры царскім двары. Рэальных сіл супрацьстаяць магутнаму нямецкаму засіллю ў Валынскага не было. У ліку іншых яго арыштавалі і ў 1740 годзе пакаралі смерцю.
Цяпер паўночная Эстонія.
Сіпахі — воіны султанскага кавалерыйскага корпуса.
Афіцыйная назва горада Таліна ў 1219–1917 гадах.
Цяпер вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Кашталян (ад лац. castellum — замак) — камендант замка, адміністрацыйнае званне ў Рэчы Паспалітай. Пасля таго, як Смаленск з сярэдзіны XVII стагоддзя адышоў да Расіі, титулы па Смаленскім ваяводстве па-ранейшаму надаваліся ў Рэчы Паспалітай.
Гэтае паселішча размешчана прыкладна за 35 кіламетраў на паўночны захад ад Аюбляны — цяперашняй сталіцы Славеніі.
Цікава, што цяпер у Камне Горыцы і іншых месцах Славеніі жывуць шматлікія нашчадкі Капусаў. Пра гэта паведамілі ў сваім лісце ад 5 жніўня 1974 года супрацоўнікі Інстьпута ўсеагульнай і нацыянальнай гісторыі Акадэміі навуку Аюбляне, за што аўтар выказвае ім шчырую падзяку.
Хутчэй за ўсё «Бертальд».
Хутчэй за ўсё «Кабенцль»
Цяпер Вроцлаў у Польшчы.
Фірман (з персідскай мовы) — загад султана.
Кадзі (з арабскай мовы) — суддзя, які аднаасобна ажыцяўляе судаводства на аснове шарыяту (мусульманскага права).
Гаспадар — кіраўнік дзяржавы (князь) у Мадцове і Валахіі ў XIV–XIX стагоддзях.
Гаворачы пра «айчыну», Саламея Русецкая мае на ўвазе, вядома, не Польскае каралеўства, у скдад якога ўваходзіў тады Камянец-Падольскі, а Рэч Паспалітую.
Камандуючы ўзброенымі сіламі Польскага каралеўства.
Каханак (ад. лац. amor — каханне).
Невядома, хто за гэтымі ініцыяламі. Даследчык Р. Полак ва ўступе да публікацыі дзённіка Саламеі Русецкай расшыфроўвае ix такім чьшам: першая літара — імя, друіая — прозвішча, а трэцяя і чацвертая — «чэсніковіч збаражскі», г. зн. сын збаражскага чэсніка.
Зараз горад Елгава ў Латвіі.
Рэйтары (ад ням. Reiter — вершнік) — наёмная цяжкая конніца ў тагачаснай Еўропе.
Цяпер раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці УССР. У XVII стагоддзі быў важны стратэгічны пункт у барацьбе Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. У 1621 годзе войска на чале з вялікім гетманам Я. К. Хадкевічам (каля 70 тыс. чал.) атрымала пад Хоцінскай цытадэллю слаўную перамогу, разбіўшы 150-тысячнае турэцкае войска султана Асмана ІІ, а ў 1673 годзе войскі Я. Сабескага перамаглі тут 65-тысячную армію Хусейна-пашы.
Цяпер паўднёвы захад Адэскай вобласці.
Пад Факшанамі ёсць два манастыры: святога Самуіла і святога Яна. Незразумела, пра які з іх ідзе гаворка ў запісках Саламеі Рўсецкай.
Гэтак праваслаўныя называлі даўней мусульман.
Станіслаў Піхельштэйн (Пільштын — так ён называўся ў дакументах) пазней стаў кур'ерам польскага посольства Ў Стамбул. Вывучыўшы турэцкую і італьянскую мовы, у 1779 годзе быў першым перакладчыкам посольства, у 1786 годзе пераехаў у Камянец-Падольскі, служыў там пагранічным перакладчыкам; у 1795 годзе, калі горад быў акупаваны Расійскай імперыяй, перайшоў на расійскую службу. Удзельнічаў у перагаворах аб далучэнні да Расіі Бесарабіі. Памёр каля 1820 года. Яго сын Вікенцій быў рускім генералам і жыў у Адэсе. У канцы XIX стагоддзя ў Камянцы-Падольскім жыў унук Саламеі Русецкай Аляксей Вуцкі.
Читать дальше