Оскар Ўайлд - Саламея

Здесь есть возможность читать онлайн «Оскар Ўайлд - Саламея» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: literature_19, Драматургия, foreign_prose, foreign_dramaturgy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Саламея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Саламея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда – Обры Бёрдслі.

Саламея — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Саламея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Оскар Ўайлд

Саламея

© Маціеўская К., пераклад, прадм., 2013

© ПУП «Кнігазбор», 2013

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Danse macabre сямі пакрывалаў

Калі ў мяне атрымліваецца прыдумаць афарызм, я ніколі не спрабую прыпісаць яго сабе: усе мы ведаем, што гэта ўжо сказаў Ўайлд.

Дораці Паркер

Пачынаючы размову пра Оскара Ўайлда, варта падрыхтавацца да таго, што з вялікай імавернасцю не скажаш нічога новага – і нічога пра Оскара Ўайлда. Маштаб легендаў, чутак, скажэнняў і прыхарошванняў, якімі ахутаная фігура «лонданскага дэндзі», даўно перасягнуў усе магчымыя межы. І бадай вось тут Ўайлда акурат можна было б абвінаваціць у «непрыстойных паводзінах», але, мяркую, ён ведаў, на што ішоў: «Горшай за чуткі пра вас можа быць толькі іх адсутнасць».

Эдгар По напісаў цэлае апавяданне пра найлепшую схованку, якая ва ўсіх на вачах. Гаворка ніжэй пойдзе пра тое, што ўсе ведаюць, але не заўсёды ўлічваюць. Так, перад намі сфінкс без загадкі, але зняць сем – ці колькі атрымаецца – пакрывалаў падманных уяўленняў пра яго часам хочацца.

«Саламея» стаіць асобна ад астатніх п’есаў Ўайлда і па стылі найбольш блізкая да ягоных вершаў прозай, якія падалося мэтазгодным змясціць з ёй у адной кнізе і якія могуць пацвердзіць, што крытык, які ў рэцэнзіі на «Саламею» адзначаў «арыгінальныя вершы » Ўайлда, не так моцна памыляўся, як можа падацца на першы погляд.

Як вядома, п’еса напісаная па-французску, што не перашкаджае ні змяшчаць яе ў зборах твораў у ангельскім перакладзе, ні перакладаць яе з гэтых самых збораў твораў. Не ўсюды можна нават знайсці згадку, што гэта пераклад і хто ў ім вінаваты. Колькі б ні абвінавачвалі Ўайлда ў недастатковым валоданні французскай для таго, каб пісаць на ёй мастацкі твор, пасля паралельнага прачытання двух тэкстаў нічога не застаецца, як пагадзіцца, што лорд Алфрэд Дуглас ведаў французскую яшчэ горш, і нават праўкі аўтара пераклад не ўратавалі. Незразумела, навошта множыць памылкі, давяраючы, так бы мовіць, другаснай крыніцы, але што да «Саламеі», то памылкі праз яе ангельскі пераклад множацца дасёння. Калі ў рускага філолага-класіка Міхаіла Гаспарава спыталі, ці варта захоўваць памылкі аўтара перакладанага твора, перакладчык Авідыя і вагантаў адказаў: «Выпраўляйце. Усё адно сваіх наробіце». Sapienti sat, гаворачы мовай Авідыя і вагантаў.

Недастатковае валоданне аўтарам французскай, як на мяне, пайшло п’есе на карысць. Калі б Ўайлд ведаў мову лепей, ён бы, цалкам магчыма, не ўтрымаўся і выкарыстаў некалькі тузінаў пышных і вычварных словаў, якімі часам злоўжывае ў вершах прозай, закруціў бы сінтаксіс і аздобіў тэкст мноствам лішніх карунак. А так раскошная дэкадэнцкая карціна намаляваная вельмі стрыманымі фарбамі, у чорна-белых тонах, практычна тушшу – практычна як ілюстрацыі Обры Бёрдслі. А пластычнасць тэксту дасягаецца менавіта з дапамогай простасці: адзінае ўпрыгожанне, якое дазваляе сабе Ўайлд (ці дазваляе яму французская), – гэта паўторы.

У сваім артыкуле, прысвечаным «Саламеі», які таксама быў перакладзены для гэтай кнігі, Роберт Рос напісаў: «Адзін музычны крытык надзвычай непрыхільна паставіўся да некаторых біблійных цытатаў (у прыватнасці, з кнігі Езэкііля), якія прамаўляў Іяканаан. Ён палічыў іх «тыповымі для ўайлдаўскага разбэшчанага ўяўлення і поўнымі нецікавых і няўдалых метафараў». Уяўленне пра Ўайлда і яго творы часам сягае недалёка ад уяўлення «аднаго музычнага крытыка» пра Біблію. Але каб зняць гэтае пакрывала, трэба толькі прачытаць. І перш чым гаварыць «Лухта!», і перш чым гаварыць «Геній!» Многія паўсюдна злоўжываюць і тым, і другім.

Вобраз Саламеі Ўайлда пасля выхаду п’есы, ды і пазней таксама, выклікаў у крытыкаў гнеўныя пярэчанні. Ператварэнне дзяўчынкі, якая здзейсніла страшнае злачынства толькі таму, што цалкам давярала сваёй маці, і якая абсалютна нявінна папрасіла ў айчыма галаву прарока, у ахопленую жарсцю жанчыну, што танчыць сапраўдны танец смерці, многіх абурала. Але што зробіш – цяпер Саламею абсалютная большасць ведае па ўайлдаўскай трактоўцы. Ды і калі крытык спачатку нагадвае ўсім, як важна быць сур’ёзным, а потым блытае Ўайлда з Езэкіілем, разумееш, што быць сур’ёзным часам не варта. Іначай высветліцца, што Біблію таксама напісаў Оскар Ўайлд.

Кацярына Маціеўская

Вершы прозай

Мастак

Аднаго вечару яго душу напоўніла жаданне стварыць статую радасці, што трывае імгненне. І пайшоў ён у свет, каб знайсці бронзу. Бо толькі бронзаю мог ён думаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Саламея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Саламея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Саламея»

Обсуждение, отзывы о книге «Саламея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x