Аднаго разу, як згадвае Саламея, Валынскі запрасіў яе да сябе і стаў разважаць, колькі будзе каштаваць Саламеі дарога з Пецярбурга да Наваградскага ваяводства. «Хопіць з дябе пяцідзесяці рублёў», — сказаў ён лекарцы. Саламея не стала пярэчыць, а пераехаўшы з Зімовага палаца ў палац A. М. Чаркаскага, пажалілася князю на скупасць Валынскага. Аляксей Міхайлавіч быў рады, што выпала магчымасць паскардзіцца імператрыцы.
На другі дзень ён наладзіў лекарцы аўдыенцыю ў Анны Іванаўны. Пасля традыцыйнага цалавання царскай рукі, да якога была дапушчана Саламея, яна пачула пытанне: «Як жа табе міністр Валынскі дапамог?» Імператрыца смяялася, і, бачачы яе добры настрой, лекарка пакорліва адказала, што яна ўдзячная і за такую ласку, што заўжды просіць бога даць здароўя і шчаслівага царавання найяснейшай пані. Да душы прыйшліся царыцы лекарчыны словы. Яна наказала выдаць Саламеі са скарбніцы тысячу рублёў, срэбраныя кубкі, адрэзы тканіны і сурвэткі з імператарскімі гербамі.
РЭВЕЛЬ, ААХВА, КАМНА ГОРЫЦА, ВЕНА…
У рэвельскага каменданта * Напад разбойнікаў на карчму * У палескай глушы * Гасцяванне ў Капусаў * «Пад чырвоным вільчаком» * Як спагнаць з імператара 300 чырвонцаў? * Здрада Фартуната * Калі пара пісталетаў — найлепшы аргумент
Лекарка развіталася са сваімі апекунамі і накіравалася да рускіх крэпасцяў у Эстляндыі [30] Цяпер паўночная Эстонія.
, каб атрымаць там, згодна з царскім дазволам, турэцкіх палоннікаў. У Нарве генерал Шацілаў перадаў ёй двух русенскіх сіпахаў [31] Сіпахі — воіны султанскага кавалерыйскага корпуса.
якіх трымалі пад аховаю. Камендант Рэвеля [32] Афіцыйная назва горада Таліна ў 1219–1917 гадах.
, азнаёміўшыся з указам імператрыцы, дазволіў лекарцы ўзяць з гарадской турмы з ліку ваеннапалонных двух янычараў родам з Русе. Тры дні ён не аддускаў Саламею з горада, спасылаючыся на моцныя маразы. Разам з жонкаю камендант рабіў візіты да вядомых гараджан і браў з сабою маладую сімпатычную чужаземку: яна магла расказаць тутэйшай знаці шмат цікавага пра далёкія краіны.
Каб Саламею ў дарозе не абрабавалі, яе суправаджаў канвой з сямі салдатаў. Такая перасцярога вельмі дапамагла на шляху з Рэвеля ў Рыгў. Разам з канвоем, слугамі і туркамі лекарка спынілася ў адной эстонскай карчме. Салдаты выштурхалі адтуль усіх наведнікаў, апроч аднаго, які сядзеў у кутку і прыкінуўся такім п'яным, што яго нельга было зварухнуць з месца.
Пра небяспеку Русецкай паведаміла старая служанка, яе суайчынніца, родам з Вільні, якая пачула знаёмую гаворку, калі лекарка звярталася да сваіх слуг. Як толькі ўсе палеглі спаць і патушылі святло, жанчына падышла да ложка лекаркі і шэптам сказала, што Саламею і яе спадарожнікаў чакае смерць. 3 карчмы яшчэ ніколі ніводны пан або купец не выходзіў жывы. Такі ўжо «звычай» быў у гаспадара карчмы і яго хаўруснікаў: пусціць чалавека ў дом, накарміць, пакласці спаць, а пасля гвалтоўна абабраць. I «п'яны» невыпадкова застаўся ў карчме. Ён прымасціўся ля печы, недалёка ад дзвярэй, каб у зручны момант адчыніць іх і даць знак сваім людзям.
Саламея падзякавала добрай жанчыне, разбудзіла саддат, туркаў, слуг. Саддаты звязалі і гаспадара карчмы, і п'янога, які ляжаў у кутку. Яны далі зразумець гаспадару, што калі іх хаўруснікі пачнуць прабівацца ў дом, то яму, яго жонцы і дзецям літасці не будзе.
Апоўначы, не дачакаўшыся ўмоўнага сігналу, разбойнікі пачалі падступаць да карчмы. Саламея і яе спадарожнікі завесілі вокны фіранкамі, каб звонку не відаць было, колькі іх і што яны робяць. Туркі білі па сценах каламі, гаманілі на сваёй мове — стваралі выгляд, што іх шмат, што яны сіла. Але гэта не дапамагло. Разбойнікі пачалі разбіраць вароты. Салдаты-канваіры застрэлілі трох з іх. Абараняліся як маглі. Слуга Саламеі Бенядыкт Скалубовіч лупіў рабаўнікоў з-за плота доўгім калом. Аблога зацягвалася. На шчасце, праязджаў каля карчмы нейкі рускі пан са слугамі, яны і разагналі разбойнікаў.
На мяжы паміж Расіяй і Вялікім княствам Літоўскім Саламея адпусціла салдат і паехала да дому. Гетман М. Радзівіл не дазволіў ёй выехаць у Турэцкую імперыю, забраў русенскіх палоннікаў і адправіў іх дамоў. У Рэчы Паспалітай не дазвалялася мець турэцкіх нявольнікаў, бо гэтая краіна была ў мірных адносінах з Турцыяй. Мужа Саламеі гетман Радзівіл накіраваў служыць на Палессе, у вёску Лахва [33] Цяпер вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
. Там маладая жанчына хутка засумавала. Яна ўсё ж знайшла прычыну, каб пакінуць палескую глушыню: вырашыла паехаць да сваякоў мужа з надзеяй атрымаць грашовае спагнанне за выкуп Фартуната Піхельштэйна з турэцкага палону. Саламея пакінула дачку Канстанцыю і свае грашовыя зберажэнні ў жонкі кашталяна смаленскaгa [34] Кашталян (ад лац. castellum — замак) — камендант замка, адміністрацыйнае званне ў Рэчы Паспалітай. Пасля таго, як Смаленск з сярэдзіны XVII стагоддзя адышоў да Расіі, титулы па Смаленскім ваяводстве па-ранейшаму надаваліся ў Рэчы Паспалітай.
Шчыта і, нягледзячы на тое, што чакала дзіця, рушыла ў дарогу.
Читать дальше