• Пожаловаться

Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Грыцкевіч Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў.

Валянцін Грыцкевіч: другие книги автора


Кто написал Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За мостам на Васільеўскім востраве бачыўся трохпавярховы будынак Летняга палаца. Не так даўно ён належаў усемагутнаму Меншыкаву. Палац не саступаў па сваёй прыгажосці Летняму палацу Пятра I, што стаяў ля ўваходу Фантанкі ў Няву. На франтоне меншыкаўскага палаца красаваліся вялікія статуі. Вазок лекаркі кіраваўся да 25-й лініі Васільеўскага вострава, да Шарамецьеўскага палаца — там здымаў кватэру брыгадзір Сямён Юр'евіч Караулаў.

Бадай, не было ніводнай рускай вайны, у якой не браў бы ўдзел за чвэрць стагоддзя адданай і вернай службы гэты смелы афіцэр. Ён вызначыўся ў марскім баі са шведамі пры Грэнгаме; у персідскім паходзе ўдзельнічаў у баях пад Дэрбентам, Баку і Рэштам. Караулаў быў чалавек адукаваны: за складзены вопіс персідскіх прыкаспійскіх правінцый атрымаў чын падпалкоўніка. У часы праўлення Анны Іванаўны служыў камендантам Кракава, удзельнічаў у аблозе Данцыга і ўзяцці Ачакава; тут быў паранены. На яго долю прыйшліся войны супраць Швецыі і Прусіі. Пад канец жыцця ён даслужыўся да звання генерал-паручніка і пасады чальца Ваеннай калегй.

Медыцынскія веды Саламеі вельмі спатрэбіліся ёй у доме брыгадзіра. Сям'і не шанцавала. Дзеці Караулава паміралі адзін за адным немаўлятамі. Якраз па прыездзе лекаркі жонка генерала нарадзіла сына, але хлопчык знаходзіўся ў цяжкім стане задухі (асфіксіі). Саламеі ўдалося ажывіць дзіця, накрыўшы яго дзежкай. Такое яна бачыла ў маладыя гады на радзіме, у Наваградскім краі.

Тры тыдні правяла лекарка ў гасцінных гаспадароў. Ёй казалі, што да імператрыцы патрапіць цяжка, што многія нават на працягу года не могуць падаць прашэнне.

Саламея прыехала ў Пецярбург, калі пры імператарскім двары панавала нямецкае засілле. Невялікага розуму, лянівая і малаадукаваная Анна Іванаўна мала клапацілася пра дзяржаўныя справы, а больш захаплялася балямі ды забавамі. Апірышчам яе трону былі ў асноўным прыбалтыйскія бароны нямецкага паходжання. На чале з Біронам і міністрам Остэрманам яны па сутнасці і кіравалі дзяржавай.

На думку Караулавых, дапамагчы Саламеі магла б княгіня Мар'я Юр'еўна Чаркаская, жонка адзінага тады рускага ў кабінеце міністраў імператрыцы, шасцідзесяцігадовага Аляксея Міхайлавіча Чаркаскага. Князь Чаркаскі карыстаўся пашанаю царыцы. Ён дапамог ёй пазбавіцца ад абмежавання імперскай улады некалькімі магнатамі-«вярхоўнікамі». Слабавольны, угодлівы і нерашучы, князь Чаркаскі ніякай ролі ў вырашэнні дзяржаўных спраў не іграў. Дзякуючы гэтаму ён перажыў не толькі Анну Іванаўну, але і кароткачасовае цараванне яе пляменніцы Анны Леапольдаўны і прадягваў служыць пры імператрыцы Лізавеце Пятроўне аж да самай смерці.

Міністр двара Анны Іванаўны А. П. Валынскі так характарызаваў Чаркаскага: «Сёння яго прызначаць, заўтра пастрыгуць — ён за ўсё пра ўсё маўчыць і нічога не гаворыць». Жонка Чаркаскага была дачкою аднаго з паплечнікаў Пятра I князя Юрыя Трубяцкога. Лекарку папярэджвалі, што княгіня вызначаецца цяжкім і злосным характарам, здзекваецца са сваіх слуг. Але іншага выйсця не было. Даводзілася ехаць на паклон да капрызнай княгіні. Адзіным спадзяваннем на поспех было тое, што Чаркаскай падабалася мець сярод сваёй прыслугі чужаземцаў. Як толькі жонка брыгадзіра акрыяла пасля родаў, яна разам з лекаркай паехала ў палац Чаркаскіх. Саламея піша, што палац стаяў на Мільённай вуліцы [23] Цяпер вуліца Халтурына. Паводле звестак пецярбургскага гісторыка П. Н. Пятрова, палац Чаркаскіх у 1738 годзе (калі Саламея Русецкая прыехала ў Пецярбург) размяшчаўся на Ніжняй Неўскай набярэжнай (цяпер набярэжная Чырвонага Флоту) побач з пазнейшым будынкам Сената (цяпер Цэнтральны гістарычны архіў) на рагу Сенацкай плошчы. Запісы Саламеі Русецкай дазваляюць удакладніць звесткі вучонага. непадалёку ад Зімовага палаца — трэцяга па ліку, які знаходзіўся на месцы цяперашняга Эрмітажнага тэатра.

Княгіня Чаркаская распытала Саламею, хто яна такая, а калі даведалася, што госця — лекарка, прыняла яе на службу. Вядома, паспрыялі гэтаму і рэкамендацыйныя лісты, якімі Русецкая запаслася ў Вільні. Жанчыну ўразіла раскоша і багацце Чаркаскіх. Сапраўды, яны належалі да вельмі багатых сямействаў у Расіі. Лекарка здолела палегчыць стан хваравітай княгіні, якую мучылі галавакружэнні. Менавіта з прычыны пакутнага галаўнога болю Мар'я Юр'еўна стала рэдка бываць у палацы Анны Іванаўны. А падазроная царыца звычайна не даравала няўвагі да сваёй персоны. Паздаравелая, вясёлая княгіня ў часе прыёму ў царскім палацыне забылася пахваліць Саламею.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрык Сянкевіч: Quo Vadis
Quo Vadis
Генрык Сянкевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Валянцін Грыцкевіч: Гісторыя і міфы
Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.