Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.
Для шырокага кола чытачоў.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сваіх запісхах Саламея аддае шмат увагі апісанню Пецярбурга, звычаям рускіх людзей, згадвае папулярныя сярод насельніцтва расказы пра Пятра I, да асобы якога мела вялікую павагу, як і да ўсяго рускага.

Саламея піша, што «той імператар Пятро Аляксеевіч пры жыцці сваім краіну вельмі хораша і годна перарабіў, даў мундзіры войску свайму і муштры ім загадаў вучыцца, розных настаўнікаў, гэта значыць французаў, немцаў, італьянцаў і лаціннікаў, дзеля моў розных і бліску запрасіў у сваю краіну, гэта я сама бачыла ў Пецярбурзе; амаль у кожнага афіцэра або купца розныя настаўнікі і танцмайстры, амаль у кожным доме, не кажучы ўжо пра штаб-афіцэраў ці міністраў.

Ёсць розныя фабрыкі, я сама купляла аксаміт, градэтур [24] Шчыльная шаўковая тканіна, першапачаткова выраблялася ў французскім горадзе Тур. , залатыя галуны, кутасы залатыя з фабрыкі з Пецярбурга; і там, дзе былі балоты і дрыгва, усюды паўставалі мураваныя і драўляныя дамы, дарогі ўтрамбаваныя пяском, на адной мілі пяць слупоў стаяць з надпісамі па-руску, па-нямецку і па-лацінску, куды ехаць і ці далёка, на дарозе часта стаяць аўстэрыі (корчмы) з мноствам выгод, і ўсё танна, нельга даражэй прадаваць, бо на дзвярах вывешана такса, мера вызначана, а бедным спадарожнікам і дарма даюць піць і есці.

Пецярбург такі прыгожы, такі велічны стаіць над ракой Нявой. Ён прыгажэйшы і больш прывабны, чым Стамбул і Вена, ў Аўстрыі. Які ён цудоўны і акуратны, такія доўгія вуліцы на некалькі сотняў [25] Тут Саламея Русецкая відавочна перабольшвае. мураваных дамоў або палацаў, па даўжыні ўсе роўныя, у вышыню і адзін ля аднаго роуна стаяць, так, што здаюцца суцэльнай сцяною. Некаторыя палацы накрытыя меднаю бляхай. Каля кожнага дома растуць дрэвы (ліпы), каб у самы моцны дождж чалавек, ідучы, не прамок. Вуліцы такія шырокія, што шэсць карэт размінуцца могуць. Нідзе няма ніякага смецця ці бруду, бо калі просты селянін з горада выязджае, то мусіць даць дзве капейкі, а калі возьме смецце або гною, нават жменю, то ўжо дзвюх капеек не дае, а калі ў горад селянін уязджае, то мусіць прывезці дрэва або камень, а калі не прывязе, то павінны даць дзве капейкі, а тое дрэва і камень ідуць на рамонт маставых на маленькіх вуліцах.

Хлеб, мяса, рыба, сыр, масла — усё вельмі таннае, садавіны трохі нестае, але вялікая вольнасць і спакой для добрых людзей хадзіць і ездзіць. Людзі прыязныя, ветлівыя».

Такі ідылічны малюнак, вядома, не зусім адпавядаў тагачашай рэчаіснасці. Але не будзем вінаваціць у гэтым Русецкую. Суб'ектывізм тут непазбежны. Нічога дзіўнага ў тым, што на яе ацэнкі і высновы ўплывала асяроддзе багатых, заможных людзей, сярод якіх яна знаходзілася.

НА СЛУЖБЕ Ў ІМПЕРАТРЫЦЫ

Запрашэнне сляпога бандурыста * Прыём у царскім палацы * Інтрыгі прыдворных лекараў * Ці пакідае катаванне знакі? * Шчодрыя дарункі імператрыцы

У 1738 годзе, якраз напярэдадні каляд, сляпы бандурыст, які служыў у дачкі Пятра I Лізаветы, запрасіў лекарку да сябе дадому. У яго доме прачкай працавала дзяўчына, у якой была катаракта [26] Катаракта (ад грэч. καταρράκτης — вадаспад) — памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку. , Саламея паспяхова выдаліла ёй катаракту, і перад дзяўчынаю расчыніўся свет ва ўсіх сваіх фарбах і праявах. Праўда, лекарка, відаць, замоўчвае той факт, што бандурыст прасіў дапамагчы вярнуць і яму зрок, але, на жаль, цуда не адбылося. Варта адзначыць, што яна ні разу не абмовілася ў дзённіку пра свае медычныя няўдачы.

У бандурыста былі ў гасцях слугі з іншых багатых дамоў, з царскага палаца, і ўсё бачылі на свае вочы. Чутка пра ўмельства замежнай лекаркі хутка дайшла да імператрыцы. Не паспела наша падарожніца вярнуцца да Чаркаскіх, як княгіня неадкладна паслала яе ў Зімовы палац: імператрыца выказала жаданне ўбачыць Саламею.

Лекарка так успамінала свой першы прыём у імператрыцы. Як і патрабаваў этыкет, яна тройчы стала на калені перад тронам Анны Іванаўны і пацалавала яе руку. На пытанне, чаго яна прыехала ў Пецярбург, дыпламатычная госця хітра адказала, нібыта ў далёкім Стамбуле чула, што Расіяй кіруе жанчына і захацела пабачыць яе сама.

Саламея падае ў сваім дзённіку дыялог з царыцаю, «I ты надумала выбрацца ў такую далёкую дарогу за свой кошт, каб толькі ўбачыць мяне?» Сцвярджальны адказ усцешыў самалюбства імперагрыцы. «А як цябе завуць?» — «Саламея», — «А бацьку?» — «Яўхім», Імператрыца вызначыла «Саламаниде Ефимовне» (менавіта так яна звярталася да лекаркі) месца пры сваім двары і дазволіла ёй жыць на першым паверсе палаца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Оскар Ўайлд - Саламея
Оскар Ўайлд
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x