Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.
Для шырокага кола чытачоў.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I зноў вазок, запрэжаны коньмі, павёз вандроўніцу праз Польшчу, Сілезію, Маравію, Аўстрыю. У Верхняй Карніёліі — так у той час называлі Заходнюю Славенію, у вобласці Горэнска, размясцілася сяло рудакопаў і кавалёў Камна Горыца [35] Гэтае паселішча размешчана прыкладна за 35 кіламетраў на паўночны захад ад Аюбляны — цяперашняй сталіцы Славеніі. . Стаяла яно на беразе ракі Ліпніца — правым прытоку Савы.

Славенія ўжо амаль два з паловаю стагоддзі належала імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» з аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў. Па-нямецку Камну Горыцу называлі Штэйнпіхель (або Піхельштэйн), але ў краі гэтым з даўніх часоў жылі славенцы.

Як і ў Расіі, на Украіне і ў Балгарыі, тут Саламея зноў пачула знаёмую славянскую гаворку. Ветліва і гасцінна сустрэлі лекарку ў сям'і Фартуната. Ад свёкра Марка-Антона Капуса Саламея пачула, што ўсе яны карэнныя камнагорцы, здаўна занятыя здабываннем і апрацоўкаю жалеза. У 1693 годзе сям'і за поспехі ў развіцці промыслаў нададзена дваранская годнасць і герб. На гербе — выява рудакопа з кіркаю ў руцэ і галава чалавека, як сведчанне пра першую частку прозвішча Капус, якое нагадвала лацінскае слова «капут» — галава. Цяпер, пасля надання Капусам дваранскага тытула, іх прозвішча гучала на нямецкі лад як Капус фон Піхелыштэйн, гэта значыць Капус з Камны Горыцы [36] Цікава, што цяпер у Камне Горыцы і іншых месцах Славеніі жывуць шматлікія нашчадкі Капусаў. Пра гэта паведамілі ў сваім лісце ад 5 жніўня 1974 года супрацоўнікі Інстьпута ўсеагульнай і нацыянальнай гісторыі Акадэміі навуку Аюбляне, за што аўтар выказвае ім шчырую падзяку. .

У Фартуната было трое братоў і чатыры сястры. Дзевер Саламеі Антон-Ёжэф быў суддзёю ў сталіцы краю Аюбляне. Іншыя дзеверы і залоўкі лекаркі таксама былі добра ўладкаваныя. Марк-Антон Капус застаўся незадаволены толькі старэйшым сынам Фартунатам-Ёжэфам (усе дзеці мелі другое імя «Ёжэф або Ёжэфа» ў гонар маці Катарыны Ёжэфы). Ён расказаў нявестцы, што Фартунат з маладых гадоў не дужа слухаўся бацькоў, патраціў нямала іх грошай ды яшчэ самавольна паступіў на аўстрыйскую ваенную службу. Таму, мабыць, свёкар, хоць і выказаў Саламеі пэўную гасціннасць, аддаў ёй толькі трэцюю частку таго, што яна заплаціла турэцкаму палкоўніку як выкуп за Фартуната.

Адпачыўшы ў Камне Горыцы паўтара месяца, нястомная лекарка зноў рушыла ў дарогу. Спачатку яна наведала Аюбляну, там па просьбе свёкра і дзевераў былі зроблены тры яе партрэты, а затым Саламея накіравалася цераз Альпы напоўнач — у Вену.

Сталіца «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» не ішла, на думку Русецкай, ні ў якае параўнанне з Пецярбургам. Прылеглыя да ўскраін вуліцы мала чым нагадвалі сталіцу. Вазок лекаркі праязджаў уздоўж невысокіх драўляных платоў і дамоў, каля невялічкіх бажнічак. Але чым бліжэй да цэнтра, тым болей было ў горадзе палацаў і касцёлаў. I ўсё ж Вена саступала расійскай сталіцы. Пазней Саламея пісала ў сваіх запісках: «Вена, дзе хрысціянскі імператар жыве, такая самая (як Стамбул) — вось велічны кляштар, а побач з ім хаціна разніка або настаўніка, вось стары дом, а побач — новы палац».

Спынілася падарожніда ў Леапольдштаце (прыгарадзе Вены, паміж цяперашнім цэнтрам сталіцы і Дунаем). Яна ўладкавалася ў гатэлі «Пад чырвоным вільчаком» і пачала хадайнічаць, каб ёй выдалі плату за службу Фартуната і грошы, якія яна патраціла на выкуп яго з турэцкага палону. На прыёме ў палацы Саламея падала прашэнне імператару Карлу VI. Імператар запэўніў жанчыну, што просьба яе будзе задаволеная. Але колькі яна ні наведвала імператарскі двор — усё безвынікова. Неаднойчы ездзіла Саламея і да імператрыцы Лізаветы, але атрымала ўсяго пядь залатых дукатаў, тым часам як за Фартуната ў Відзіне яна аддала трыста чырвонцаў.

Русецкая жыла ў Вене на апошнія грошы. Яна скардзілася на скупасць і негасціннасць аўстрыйцаў: «О, не так тут, як у Расіі! Ніхто мяне не запрашае на абед, немцы не маюць такой звычкі, як палякі або рускія, якія калі кубак выпіваюць за чыё-небудзь здароўе, то паднясуць і таму, за каго п'юць. А ў Германіі не так, кавалер будзе сачыць, куды я сяду, а потым вып'е за маё здароўе: «Ваша здароўе, найяснейшая пані», сам немец вып'е, а мяне не пачастуе. Мяне як варам абліе».

Саламею здзіўляла, што работнікі імператарскай кухні прадавалі староннім людзям стравы з імператарскага стала; што ў езуіцкім доме-прытулку, дзе спыняліся на начлег вандроўнікі, манахі бралі грошы нават за салому на пасцель. Пасля кожнага начлежніка яны зноў прадавалі гэты «тавар», нават не вытрэсваючы з яго смецце. Гаспадары свецкіх гатэляў патрабавалі поўную плату за ацяпленне, хаця печ у калідоры толькі распаляць і тут жа выцягваюць з яе дровы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Оскар Ўайлд - Саламея
Оскар Ўайлд
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x