• Пожаловаться

Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Грыцкевіч Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў.

Валянцін Грыцкевіч: другие книги автора


Кто написал Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчыну здзіўлялі незвычайныя карлаўскія лазні, куды паступала гаючая крынічная вада. «На адзін двор цячэ, — пісала яна, — і халодная, як лёд, і гарачая вада». Мяркуючы па апісанні, Саламея знаходзілася ў паўднёвай частцы Карлаўскай даліны, якраз там, дзе бруяць гарачыя мінеральныя крыніцы з тэмператураю да 57 градусаў.

Не маючы грунтоўных геаграфічных ведаў, Саламея лічыла: «А тыя воды, якія ў лазню ідуць, такія гарачыя, ці не з гары Этны яны, з якой заўжды агонь выкідваецца», хаця Этна, як вядома, знаходзіцца ў Сіцыліі, далёка ад Балгарыі.

За якіх сорак дзён Саламея літаральна паставіла на ногі свата Сары-Хусейна: цяпер ён мог хадзіць на мыліцах. Вылечыла ад «чырвоных вачэй» самога атамана. Сары-Хусейн шчодра аддзячыў і адпусціў яе з ганаровым канвоем у Сафію. Яе спадарожнікі па караване, як стала вядома, былі забітыя разбойнікамі.

У Сафіі Саламея паступіла на службу ў гарэм пашы Кюпру-улу. Тут яна сустрэлася з мужам, які прыехаў палячыць суставы на мясцовых мінеральных водах. Разам з Хальпірам быў італьянскі лекар, якога туркі захапілі ў палон на мальтыйскім караблі.

У тыя часы мальтыйскія рыцары [14] Чальцы духоўна-рыцарскага Мальтыйскага ордэна (заснаванага яшчэ на пачатку XII стагоддзя ў Палесціне ў час крыжовых паходаў). Назву «мальтыйскія рыцары» яны атрымалі ў 1530 годзе, калі асталяваліся на востраве Мальта, узяўшы на сябе перад імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» Карлам V абавязак ахоўваць Міжземнае мора і яго ўзбярэжжа ад туркаў і афрыканскіх піратаў. вялі няспынную марскую вайну з мусульманамі. Яны захоплівалі турэцкія судны, вызвалялі палонных хрысціян, якія служылі там у якасці весляроў, а па сутнасці былі рабамі. Калі ж у турэцкі палон траплялі мальтыйцы, іх прыкоўвалі ланцугамі да вёслаў на галерах. Голыя па пояс весляры, якіх крыкам і бізуном падганялі наглядчыкі, мусілі ў любое надвор'е выконваць сваю цяжкую работу. Паводле слоў лекаркі, усе іншыя рабы, якіх называлі «куле» (нявольнік), згодна традыцыі, вызваляліся праз сем гадоў. Для палонных жа мальтыйцаў, якіх называлі «пайзан» (магчыма, ад французскага слова рау san — селянін), няволя была вечнаю.

Рабу-італьянцу пашчасціла трапіць на службу да Хальпіра. Італьянец навучыў Саламею выпісваць рэцэпты на лацінскай мове з «доктарскімі знакамі», пазнаёміў яе з разнастайнымі фармакалагічнымі пропісямі. Ён перадаў ёй свае кнігі, сярод іх лекарка называе кнігу пра лекавыя травы, прыродазнаўчы навуковы лексікон з вопісам хвароб і лякарстваў, кнігу Мінзіхта [15] Гэта хутчэй за ўсё фармацэўтычны даведнік Адрыяна Мінзіхта «Медычна-хімічная скарбніца і арсенал» (першае лацінскае выданне гэтай кнігі выйшла ў 1651 годзе, пераклад на нямецкую мову — у 1682 годзе). . Дзякуючы італьянду Саламея прайшла больш-менш сістэматычны курс медычнага навучання. Урач праз некаторы час быў адпушчаны на радзіму.

СВЕДКА КРЫВАВЫХ ПАДЗЕЙ

Паход генерала Зекендорфа * Паўстанне супраць асманскай няволі * Адступленне аўстрыйцаў * Крывавая расправа над сербамі * Выкуп нявольнікаў * Фіяска трансільванскага князя * Уцёкі з Відзіна

Неўзабаве з Босніі прыйшла вестка пра смерць Хальпіра. Паехадь туды, каб забрадь яго маёмасць, Саламеі не выпала. Летам 1737 года Аўстрыя і Венгрыя ўступілі ў вайну, якую ўжо два гады вяла Расія супраць Турцыі, на баку рускіх.

Рускія войскі тым часам ажыццявілі два паспяховыя паходы ў Крым (1736–1737 гады) і заваявалі крэпасць Азоў ля вусця Дона. Туркам даводзілася весці вайну яшчэ і з персамі ў Іраку.

Скарыстаўшы паднявольнае становішча сербаў і балгараў у Асманскай імперыі і спекулюючы на гэтым, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» і венгерскі кароль Карл VI заклікаў народы да паўстання, абяцаючы ім свабоду веравызнання.

Аўстрыйскія войскі рушылі ад Белграда на поўдзень Сербіі. Генерал-фельдмаршал аўстрыйскай армй Ф. Зекендорф уступіў у перагаворы з турэцкім гарнізонам у цытадэлі сербскага горада Ніша. Турэцкі камендант капітуляваў, забяспечыўшы сабе вольны выхад з цытадэлі. Славяне падтрымалі аўстрыйцаў. Сербскія паўстанцы захапілі горад Нозі Пазар, а балгары ўзняліся супраць туркаў у вобласці, што непасрэдна прылягала з захаду да Сафіі.

Вялікую цікавасць уяўляюць запіскі Русецкай пра падзеі аўстра-турэцкай вайны, тым больш што крыніц па яе гісторыі надзвычай мала. «Тым часам прыйшоў загад ад імператара (султана), каб паша мой паехаў і адабраў у немцаў (аўстрыйцаў) Ніш, тую крэпасць, што ўзяў Зекендорф. А той Зекендорф за колькі тыдняў да таго заключыў пакт з балгарамі і сербамі, гэта значыць з воласцю або правінцыяй Нішскай, бо ў гэтай мясцовасці і пасяленняў тых жыхароў было на пяцьдзесят міляў з гарадамі, і мястэчкамі, і вёскамі, дзе людзей на некалькі мільёнаў (?) багатых знаходзілася, вельмі мужных, маладых, спрытных, як і старых, і жанчын, і дзяцей; кожны з нас можа тое зразумець, якая гэта велізарная прастора — ад Белграда да Сафіі. Усе гэтыя воласці паўсталі супраць туркаў, бо ім той генерал Зекендорф даў такую параду: «Не бойцеся туркаў, дапамагайце мне, я ўжо Ніш узяў, вазьму і Сафію, і Відзін-Турэцкі [16] Так Саламея Русецкая называе горад Відзін у паўночна-заходняй Балгарыі (дзе былі сканцэнтраваныя значныя турэцкія сілы) у адрозненне ад Відзіна-Аўстрыйскага, як яна называла Вену. , нават Стамбул.» I так гэтыя бедныя хрысціяне паверылі таму генералу Зекендорфу і ўзнялі паўстанне супраць туркаў, і парэзалі некалькі тысяч туркаў».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрык Сянкевіч: Quo Vadis
Quo Vadis
Генрык Сянкевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Валянцін Грыцкевіч: Гісторыя і міфы
Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.