• Пожаловаться

Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч: Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Грыцкевіч Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў.

Валянцін Грыцкевіч: другие книги автора


Кто написал Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарадзілася Саламея-Рэгіна ў 1718 годзе ў сям'і Яўхіма Русецкага. Яна не піша пра тое, з якіх слаёў насельніцтва паходзіць. Па звестках гісторыка С. Залэньскага, ужо дарослаю перайшла ў каталіцкую веру. Адукацыя яе была даволі сціплая. 3 маладых гадоў Саламея любіла не жаночы, здавалася б, занятак — стральбу. Саламею рана аддалі замуж за нямецкага ўрача Якуба Хальпіра, з якім яна неўзабаве (верагодна ў 1731 годзе) і паехала ў Стамбул.

Турэцкая сталіца ўразіла, ашаламіла маладую жанчыну. Стамбул быў буйным гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. Яго гавань у заліве Залаты Рог лічылася адной з найлепшых у свеце. Веліч і прыгажосць гораду надавалі высокія стромкія мінарэты, шыкоўныя палацы, зіхатлівыя струмені фантанаў. Урачыстыя выхады султана з палаца Топ-Капы, які стаяў паміж залівам Залаты Рог і Мармуровым морам, заўжды прыцягвалі ўвагу насельнікаў горада. За абарончым мурам раслі сады, якія атулялі шматлікія будынкі.

Стамбул быў славуты кірмашамі, караван-сараямі [6] Караван-сарай ў перакладзе з персідскай «дом караванаў» — заезны і гандлёвы двор на Блізкім Усходзе. , вызначаўся шматмоўным людскім натоўпам. Вуліцы ў горадзе былі вузкія і крывыя. Жылыя будынкі ўзводзіліся на два і тры паверхі, пры гэтым нярэдка кожны наступны паверх выступаў над папярэднім. Балконы навісалі над вуліцамі. Горад размяшчаўся на пагорках, і таму шмат дзе былі пабудаваны лесвіцы. Галоўная брама Топ-Капы знаходзілася недалёка ад знакамітай бажніцы Айя-Сафія [7] Шэдэўр візантыйскай архітэктуры. Быў пабудаваны ў часы імператара Юсцініяна, у 532–537 гадах, як хрысціянскі сабор св. Сафіі. У 1453 годзе ператвораны ў мусульманскую мячэць, вакол якой пазней былі пабудаваны чатыры мінарэты. . Брама вяла ў двор, які займалі янычары [8] Янычары (у перакладэе з турэцкай «новае войска») — рэгулярная пяхота ў султанскай Турцыі, выконвала таксама паліцэйскія і карныя функцыі, камплектавалася шляхам гвалтоўнага набору хлопчыкаў з хрысціянскага насельніцтва. — ахоўнікі султана, за другой брамаю быў двор, дзе каралі смерцю саноўнікаў, што трапілі ў няміласць. Тут жа будынак дывана [9] Дыван (у перакладэе з персідскай «канцылярыя», «прысутнае месца») — дарадчы орган пры султане, які складаўся з найвышэйшых саноўнікаў. . I толькі за трэцяю брамаю знаходзілася рэзідэнцыя султана, тронная зала і гарэм. У гэты гарэм Саламея пазней атрымала доступ.

У дзённіку яна пісала: «Стамбул хоць вялікі і пышны без меры, але стары горад — тут палац коштам у тысячу кіс грошай, а побач кузня, у якой падкоўваюць коней, а паблізу крама, дзе прадаюць агуркі і кавуны». У горадзе часта ўспыхвалі пажары, іх тушылі янычары.

Саламея мела дапытлівы розум і неблагія здольнасці. Яна стала дапамагадь мужу лячыць хворых, навучылася ад яго і яшчэ аднаго ўрача з Ірака вылечваць нескладаныя хваробы вачэй. Паступова яна набіралася вопыту, і ўлады дазволілі ёй самастойна займацца лекарскай справай. Напачатку яна лячыла захворванні вачэй у жанчын, а пасля і іншыя хваробы як у жанчын, так і ў мужчын. Мусульманкам хадзіць у дамы пацыентаў забараняў звычай, але Саламея была хрысціянкай, і яе гэта не датычыла.

У Стамбуле панавала адносная верацярпімасць. Існавалі грэчаская, армянская і яўрэйская абшчыны, правы іх, між іншым, нярэдка парушаліся. «Усё ж, — як піша гісторык А. Д. Новікаў,— становішча іншаверцаў тут было значна лепшае, чым у краінах Заходняй Еўропы, дзе яны цярпелі пастаянныя жорсткія ганенні, а нярэдка і вынішчаліся, як, напрыклад, у Іспаніі, Партугаліі і некаторых іншых дзяржавах».

Лаяльнае стаўленне ўлад да іншаземцаў давала магчымасць Саламеі і яе мужу займацца лекарскай практыкай. Праўда, лячыць насельнікаў сталіцы часам было вельмі рызыкоўна. Аднаго разу ў раён Балат, у двор, дзе жыла лекарка, прыйшлі два янычары, пераапранутыя ў жаночае адзенне і пад чадрой. Яны папрасілі Саламею пайсці з імі нібы да хворай маці ў суседні гарадскі раён Фенер (Фанар), нават прапаноўвалі папярэдне аплаціць дарогу. Саламея адмовілася, спаслаўшыся на тое, што яе чакае вазок, каб везці да іншай хворай. У размову ўступіла суседка, жонка лекара яўрэя Эбеулу. Жанчына даводзіла, што менавіта яна мае вопыт лячэння, а Саламея нічога не ведае, i згадзілася пайсці з імі. У Турцыі даўней сярод жанчын існаваў звычай надзяваць на сябе каштоўныя ўпрыгожанні, калі яны выходзілі з дому. Лекарка прыбралася нібы на фэст. На гэта i разлічвалі янычары — яны абрабавалі няшчасную даверлівую жанчыну i забілі яе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрык Сянкевіч: Quo Vadis
Quo Vadis
Генрык Сянкевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
Валянцін Грыцкевіч: Гісторыя і міфы
Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Обсуждение, отзывы о книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.