Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Плітку перад мітынгам мянялі“

— У нас у Лідзе толькі Лідбір зьбіраў такую вялікую колькасьць людзей па факту. А палітычнага такога яшчэ не было. Чалавек натуральна баіцца. Бо я ня ўпэўнены, што я адсюль выйду і там за агароджай усё будзе нармальна, што мяне не арыштуюць і што пасьля вашага інтэрвію ня будзе праблем. Гэта рэальна страшна. А гэтага ня хочацца. Хочацца жыць спакойна. Плітку тут перад мітынгам мянялі. Я тут побач жыву. Хоць чым яна была дрэнная? Для правакацыі. Хто тут жыве, усе ўсё разумеюць.

„За стрым пасадзілі на сем сутак“

— Я фэльчар з „хуткай дапамогі“. Цяпер займаюся валянтэрствам. Паехаў у штаб Сьвятланы Ціханоўскай. Пабыў у Менску, такая атмасфэра была, гэта штосьці! Там столькі людзей, столькі падтрымкі. Пакуль бяз працы. Чакаем жніўня. Думаю, вярнуся на хуткую. Я ніякі не палітык, я звычайны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Я проста выказваю сваё меркаваньне. За стрым зь Ціханоўскім пасадзілі на сем сутак. Цяпер палова маіх калег з „хуткай дапамогі“ тут знаходзяцца. І дактары, і фэльчары, і вадзіцелі. Ня ўсе, некаторыя баяцца трошкі, але большасьць, нас большасьць.

„Юра, ты ў мяне харошы!“

— Хачу, каб людзі нікога не баяліся. А то едзеш у аўтобусе, людзі: ціха-ціха-ціха, бо арыштуюць. Буду галасаваць за новага прэзыдэнта. Вы гэта не ўключайце, бо на мяне сын надта крычыць. Кажа: куды ты ўсё лезеш. (Але гэта прамая трансьляцыя, можаце перадаць сыну прывітаньне) Юра! Прывітаньне табе. Ты ў мяне харошы. Ты мяне любіш, а я цябе. Каб ты не хваляваўся, усё будзе добра. Тут вельмі шмат людзей сабралася і я ў тым ліку.

„Краіна стала жорсткай“

— Краіна стала жорсткай, беспардоннай, людзей забіраюць з вуліц ні за што, у любы час. Да чаго мы прыйшлі за 26 гадоў? Да бабуляў, якія атрымліваюць пэнсію па 100 эўра і выбіраюць з супавых набораў самыя танныя, да моладзі, якая ня можа сябе рэалізаваць і зьяжджае ў Эўропу, каб неяк больш-менш камфортна існаваць. Я прыйшоў таксама падтрымаць Ціханоўскую зь яе штабам. Але мне трошкі незразумелая пазыцыя, чаму аб’яднаны штаб цяпер усіх кліча на выбары 9 жніўня. Няўжо мы забылі, да чаго заклікаў Сяргей Ціханоўскі, Севярынец, Статкевіч? Яны ўсе казалі, што выбары магчымыя толькі ў адным выпадку — без Лукашэнкі. Змагацца з дыктатурай з дапамогай выбараў, мне здаецца, гэта бескарысна. 26 гадоў галасавалі, няўжо не нагаласаваліся? Таму толькі байкот выбараў і мірныя забастоўкі па ўсёй краіне.

„Так затрымліваюць тэрарыстаў“

Алег:

— Мы — гэта я (займаюся навукова-папулярным праектам „Разумны Менск“, дзе вучым і разьвіваем вашых дзяцей) і Павал (доктар адной з гарадзкіх лякарняў са стажам каля 10 гадоў; дарэчы, нядаўна ён атрымаў Ганаровую грамату за барацьбу зь вірусам COVID-19).

8 жніўня ўвечары мы з Паўлам накіроўваліся ў офіс, каб раздрукаваць дакумэнты для будучага навуковага дзіцячага лягера. Каля плошчы Перамогі я памахаў рукой, каб павітаць людзей, якія стаялі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці і выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю.

Праз хвіліну на велізарнай хуткасьці з сырэнай нас апярэдзіў экіпаж ДАІ і прыціснуў да ўзбочыны. Не прадставіўшыся, супрацоўнік ДАІ адразу ж пачаў раўсьці на нас, каб мы выйшлі з машыны. Пры тым, што я не парушаў правілаў дарожнага руху і не сыгналіў.

Супрацоўнік ДАІ па рацыі з кімсьці зьвязаўся, і праз хвіліну пад’ехаў чалавек у цывільным і пачаў матам абражаць нас і пагражаць. Маўляў, няма чаго тут разьяжджаць па праспэктах, я вас усіх засаджу ў турму на 5 гадоў, будзеце гнісьці у балоце, здохнеце там...

Нам загадалі пакласьці рукі на машыну і стаць тварам уніз. Так затрымліваюць тэрарыстаў.

Далей прыехаў амон і нас завезьлі ў Маскоўскі РУУС. Туды ж загналі і мой аўтамабіль.

У пастарунку нас сустрэлі як сапраўдных злачынцаў, мы перасоўваліся з кабінэта ў кабінэт з рукамі за сьпінай і апушчанай галавой. У нас забралі асабістыя рэчы. На мяне склалі пратакол па частцы ДАІ, што я падаў гудок без патрэбы, і абвясьцілі маю машыну як скрадзеную (нібыта VIN нумар майго аўта выклікаў падазрэньні ў іх), а Паўлу — пратаколы за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі, нібыта ён ішоў па вуліцы, размахваў рукамі, прамаўляў нецэнзурную лаянку, крычаў, дэманстраваў непрыстойныя жэсты, тым самым парушаючы грамадзкі парадак.

Як аказалася, на мяне склалі такія самыя пратаколы, праўда, без майго ўдзелу, падрабіўшы мой подпіс. Усе нашы просьбы зьвязацца з адвакатам або сваякамі ігнаравалі. Мы да апошняга спадзяваліся, што нас проста выпусьцяць. Але гэты абсурд толькі пачынаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x