Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Проста выносілі людзей“

— Учора было дрэнна, шумна, з крывёю, так ня робяць. Мы былі на Нямізе, глядзелі, што адбываецца. І як людзі спрабавалі адбіваць і як разварочваліся аўтазакі… Было, што нехта на кагосьці налятаў, але гэта было толькі ў абарону. Яны заляталі проста ў кавярні і проста выносілі адтуль людзей. Проста выносілі. Тыя, хто не хацеў ува ўсё гэта трапляць і зайшлі проста пасядзець, застацца ў баку, па іх проста прыйшлі і выцягнулі. Ну, страшна, вельмі страшна.

„Сумна вельмі“

— Тое, што зараз заклікаюць разысьціся і падагналі аўтазакі — гэта сумна вельмі. Мы стаім, быццам у канцлягеры, а вакол надзірацелі. Мы ня хочам такой будучыні нашай краіне.

„Калі перад табой бабулі руку ламаюць“

— Усе тыя людзі, якія сядзяць у турмах, палітзьняволеныя, гэта ўсё за нас. Наконт учорашняга, вядома, нельга нападаць. Але калі перад табой жанчыну б’юць дубінкай, калі перад табой бабулі руку ламаюць. І чалавек бачыць гэта, і ён ня можа стрымацца, гэта натуральна, гэта ў прыродзе. А ў нас злачынцы тыя, хто дапамагае людзям, а не вось гэтыя, якія гестапа.

„Там хапаюць людзей ужо“

— Скажыце, калі ласка, а што вы сталі разыходзіцца? А дзікасьць якая! А там хапаюць людзей ужо за што? За тое, што мы разыходзімся. Паважаныя, што гэта робіцца? Як гэта балюча ўсё глядзець. Я прыйшла, стаяла ў вочарадзі, цяпер ідзём, я сына за руку трымаю, а яны людзей хапаюць. Проста ідуць людзі дамоў.

— Яны хапаюць толькі мужчын.

— Госпадзі, спасі і сахрані (жагнаецца). Нячыстая сіла.

— Яны бяруць самых здаровых, я заўважыў.

— Адзін вялізны амонавец штурхануў жанчыну і сказаў, што яна карова. „Адыдзі, жырная карова“.

„Пагналі нас праз двары“

— Яны там перакрылі уваход на праспэкт і пагналі нас праз двары. Тут таксама сказалі абходзіць, і мы праз дамы сюды вярталіся, рабілі кола. Цяпер аўтазакі і ўвесь амон пайшлі туды наверх. Там вельмі шмат людзей засталося, яны ўсе там сядзяць на плошчы. Спрабавалі пайсьці на глаўпаштамт і здаць свае заявы, але не атрымалася, усё перакрылі. Мы дварамі прасачыліся.

„Баюся 10 жніўня“

— Больш за ўсё я баюся 10 жніўня. Я амаль ведаю адказ, што будзе 10 жніўня. Але гэта лепш, чым нічога не рабіць. Прынамсі, такія моманты даюць зразумець, што ты не адзінокі. Так 26 гадоў бяз руху, дык здаецца, што ў гэтай дзяржаве ты адзінокі, а гэтае яднаньне — гэта вельмі важна. Ты адчуваеш нацыю.

31 ліпеня на ўскрайку Ліды праходзіў мітынг прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай.

„Ёсьць толькі паўчаркі“

— Я пэнсіянэр, чарнобылец, аддаў здароўе на Чарнобылі. Але як я пайшоў на пэнсію, наша справядлівая дзяржава мне толькі 14 рублёў дабавіла да пэнсіі, а я 43 гады адпрацаваў. Дык вось таму я тут, з добрымі сябрамі, якія таксама хочуць лепей жыць. Трэба, як наш вялікі прэзыдэнт кажа, каб была і чарка і скварка на стале. А яе ж няма. Калі ёсьць, дык толькі паўчаркі (паказвае пальцамі памер).

„Дабрацца сюды праблематычна“

— Гэта Паўднёвы гарадок, ён знаходзіцца наводшыбе, ехаць сюды нязручна. У каго няма машыны, дабрацца сюды праблематычна. Яшчэ і пасьля працы, ведаеце, пятніца, ня ўсе такія сьвядомыя, каб адолець гэты шлях. Такую пляцоўку выбралі спэцыяльна, каб адсеяць такіх людзей, хто палянуецца. Мне 25 гадоў, і я такое першы раз бачу, каб палітык зьбіраў столькі людзей.

„Баюся правакацыяў“

— Адзіны страх — я баюся правакатараў. Якія будуць спэцыяльна, мэтанакіравана нападаць перш за ўсё на нашу міліцыю. Хай агрэсіўную, але нашу міліцыю. Вось як іх абараніць, як абараніць непадрыхтаваных людзей дзейнічаць супраць такіх правакатараў? Я знаёмы зь некаторымі зь іх, якія працавалі ва Ўкраіне. Я там вучыўся. І гэта вельмі добра падрыхтаваныя людзі. Яны ведаюць, у якую частку шчыта біць нагой, каб нанесьці траўму калена. Яны ведаюць, як дзейнічаць лаўкай, як разабраць яе на штакетнік. І напэўна іх наймуць сюды, у Беларусь, каб дзейнічаць супраць нас, супраць міліцыі.

„Такой масавасьці ў Лідзе не было ніколі“

— Я мясцовы журналіст Юрась Дзяшук. Для Ліды гэта гістарычная падзея. І вельмі крыўдна, што тут няма мясцовага тэлебачаньня Ліда ТВ. Ліда ТВ — гэта дзяржаўнае тэлебачаньне, якое фінансуецца мясцовай уладай. І гэта замоўчваньне таго, што людзі ў Лідзе прачынаюцца, што адбываецца не рэвалюцыя, а эвалюцыя людзей. Такой масавасьці ў Лідзе не было ніколі. Вельмі шмат лідзян зьяжджаюць працаваць у Польшчу, і гэта таксама падштурхоўвае людзей, бо яны хочуць жыць тут. Калі чалавек там атрымлівае тысячу эўра, а тут дзьвесьце эўра, а трэба ж неяк жыць, карміць сваю сям’ю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x