Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ з намі быў Арцём, на выгляд гадоў 20, інвалід 2-й групы, ён ведаў толькі, як завуць яго, яго маму і адрас пражываньня. У астатнім развіцьцё — як 6-гадовага дзіцяці. Мы яго вучылі і кантралявалі штодзённую гігіену, пакідалі лішнюю ежу, бо ён любіў паесьці. Яго, недзеяздольнага чалавека, таксама біў амон, і таксама асудзілі на 10 сутак. Мы доўга шукалі лёгіку ўсяго, што адбываецца, але так і не змаглі знайсьці.

Усяго ў камэры нас было 16 чалавек. Мы спалі па чарзе: хтосьці на падлозе, хтосьці пад сталом, на стале, а хтосьці на ложку. Потым мы мяняліся. І за ўвесь час у нас не было ніводнага канфлікту, мы былі, як адна каманда, дзе кожны падтрымліваў адзін аднаго.

14 жніўня раніцай мне нарэшце дайшла перадачка, якую, як потым высьветлілася, адправілі яшчэ 4 дні таму. Мы разьмеркавалі ежу на некалькі дзён. Асабліва запомніліся бутэрброды з жытняга хлеба і каўбасы, і ў той момант здавалася, што гэта быў самы смачны бутэрброд у маім жыцьці.

Увечары, на шосты дзень зьняволеньня, нас па адным пачалі выводзіць з камэры. Я думаў, што пераводзяць у іншы блёк альбо ў іншую турму, але потым я ўбачыў майго сябра Паўла. Аказалася, нас пачалі адпускаць. Паводле нейкай дзіўнай амністыі.

Трэба было знайсьці свае рэчы. У невялікім пакоі на падлозе проста ўсё валялася ў кучах па калена. Іншыя хлопцы распавядалі, што яны так і не змаглі знайсьці свае мабільнікі, грошы, дакумэнты. У Паўла, напрыклад, зьніклі акуляры і банкаўская картка.

Далей мяне вялі хвілін 10 па доўгіх калідорах. У думках мільгала, што нават калі б і захацеў зьбегчы адсюль, то заблукаў бы ў гэтых бясконцых турэмных лябірынтах.

Выйшаўшы на вуліцу, я па-ранейшаму ішоў рукі за сьпіну і галава ўніз, пакуль не пачуў чыйсьці голас, што ўжо можна падняць галаву, што я на волі. Я падняў галаву, і было так сьветла і сонечна, а вакол вельмі шмат людзей. У той жа момант я ўбачыў сваіх блізкіх і сяброў, якія некалькі дзён і начэй запар чакалі мяне каля турмы.

На гэтым усё ня скончылася, бо мой аўтамабіль заставаўся на тэрыторыі Маскоўскага РУУС. Паводле „закону“ маю машыну маглі ўтрымліваць да 30 дзён, пакуль ня пройдзе экспэртыза. Але нават там ёсьць людзі і нармальнае чалавечае стаўленьне. Супрацоўнік пастарунку Мікалай заняўся вяртаньнем нашых аўтамабіляў. Ён ініцыяваў правесьці экспэртызу як мага хутчэй. Але, як я зразумеў, ён за сваю ініцыятыўнасьць атрымаў па шапцы ад начальніка: „Навошта сьпяшацца, хіба камусьці гэтыя аўто перашкаджаюць? У цябе ёсьць нейкі асабісты інтарэс?“ Усё ж такі праз два з паловаю тыдні з моманту затрыманьня мне і такім самым пацярпелым вярнулі аўто. Але без тэхпашпарту, яго таксама будуць правяраць на сапраўднасьць. Таму да гэтага часу чакаю вяртаньня дакумэнтаў ...

Дарэчы, я склаў скаргу на тую судзьдзю Лагойскага раёну, і днямі ў Менскім абласным судзе разглядалася мая заява. Мой адвакат пракамэнтаваў гэтае дзеяньне так: „Гэта пісец“. Усе парушэньні і нестыкоўкі ў пратаколах проста не былі ўлічаныя, а тры сьведкі, якія бачылі маё затрыманьне і нават зьнялі на відэа, не былі выкліканыя ў суд. Рашэнне суду пакінулі ранейшым, што я вінаваты. Але ёсьць і добрыя навіны: 6 сутак, якія я правёў у турме, залічылі, як дастатковае мне пакараньне. Гэта значыць, 4 сутак у мяне аднялі. А Павал яшчэ не падаваў скаргу, таму яго могуць у кожны момант затрымаць і папрасіць дасядзець гэтыя 4 сутак.

„Мяне таемна вынесьлі зь лякарні“

Алег Іваноў, 54 гады, сябра АГП, Ворша:

— На выбарах я быў назіральнікам на ўчастку ў мясцовым водаканале. Там таксама стаіць вайсковая частка. Гэта раён вуліцы Магілёўскай. Незалежных назіральнікаў на ўчастак не пускалі. З акна майго дому была відаць службовая стаянка гэтых арганізацыяў. Падчас папярэдняга галасаваньня я бачыў, як на ёй паркаваліся машыны, зь якіх выходзілі дужыя хлопцы зь вялізнымі заплечнікамі і ішлі ў вайсковую частку.

9 жніўня папаўдні людзі пайшлі масава галасаваць. На руках яны мелі белыя бранзалеты. Я і цяпер такі нашу. Пад вечар зьнік інтэрнэт. А 20-й гадзіне каля ўчастку сабралася багата людзей, каб дазнацца вынікі галасаваньня. Прыехаў міліцэйскі начальнік і заклікаў разыходзіцца, бо чаканых зьвестак ня будзе. Грамада засталася каля варотаў вайсковай часткі. Праз шчыліны ў іх было відаць вайсковыя „КамАЗы“, у якія сядалі экіпіяваныя, як касманаўты, амонаўцы без апазнавальных знакаў.

Тыя машыны выехалі ў бок цэнтру гораду. Туды ж рушылі і людзі. У мяне быў бел-чырвона-белы сьцяг. Людзей было шмат. Многія мелі нацыянальную сымболіку. Скандавалі дарогай „Жыве Беларусь!“

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x