Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярэваратні ў пагонах і без: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярэваратні ў пагонах і без»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга пра дзяўчынку з глухой вёскі, дзе яна зазнае здзекі ў сям’і, у школе. А з кожнага кутка ўвесь час чуе, што ўсе праблемы вырашаюцца з дапамогай грошай. І каб змяніць сваю жыццё, дзяўчынка рашаецца на ўчынак.

Пярэваратні ў пагонах і без — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярэваратні ў пагонах і без», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Пляскач

Пярэваратні ў пагонах і без

© Пляскач, С., 2016

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

І

Ва ўсіх людзей суседзі як суседзі… Ну, амаль ва ўсіх. А вось Толіку Мікалайчыку не пашчасціла. Не сусед, а сапраўднае пакаранне: інспектар ДАІ!.. І такі ж упарты, зацяты, прынцыповы – хоць плач!

Як толькі пабудавалі новую кватэру ды перабраліся ў яе з інтэрната, думаў Толік, што толькі цяпер жыццё і пачынаецца. А сталася наадварот: усё лепшае засталося на тых чатырнаццаці квадратах, на якіх цэлых дзесяць гадоў туліліся разам з жонкаю і дзецьмі.

Цяпер не пасядзіш увечары з мужыкамі, не пакаштуеш халодненькага піва з вяленым шчупачком, не пагаворыш, як раней, пра жыццё, пра мінулае: школу вучылішча, войска…

Самы прыемны ўспамін Мікалайчыка – пра войска! Сорам прызнацца, але нават жаніцьба і нараджэнне дзяцей не прынеслі Толіку столькі радасці, колькі паўтара года службы! Там ён пачуваўся як рыба ў вадзе, быў аўтарытэтам, паважаным чалавекам, маладыя яго больш за камандзіра батальёна баяліся! Старшы сяржант, намкамузвода [1] Намкамузвода – намеснік камандзіра ўзвода. вадзіцеляў – не жартачкі! Ён ведаў як і ўмеў нагнаць страху на падначаленых. Сам камбат, падпалкоўнік Шавялёў, не раз Мікалайчыку падзякі выносіў ды іншым у прыклад прыводзіў.

Эх, дурань дурнем! Дарма на звыштэрміновую не застаўся! Прапаноўвалі ж! А гэта таксама не абы-што: не кожнаму такі гонар выпадае! Зараз бы ў сталіцы жыў, мабыць, ужо да старшага прапаршчыка даслужыўся, а мо і акадэмію скончыў, стаў афіцэрам…

А так хто ты цяпер, Мікалайчык? Самы звычайны шафёр! Вадзіла з бруднымі пазногцямі ў пазаштатнай правінцыйнай перасоўнай механізаванай калоне! Вось ты хто!

Раней пасля працы хоць нейкая аддуха была, а цяпер гэты сусед паганы! Як толькі сустрэне – адразу: не піў? Ану, дыхні! Добра, калі Мікалайчык на працы, за рулём, тады яго, інспектара, права, а то дзе ж гэта бачана, каб пешага даішнікі на алкаголь правяралі!

Праўда, ведае Толік, што яму пярэчыць не выпадае, сам вінаваты: злавіў яго той паганы капітан, як толькі яны сталі суседзямі. За стырном злавіў пасля ўчарашняга. Каб на тры гады правоў пазбавіць, якраз хапала праміляў тых. Ён і забраў тады пасведчанне вадзіцельскае ў Мікалайчыка, і да базы машыну загадаў падначаленаму лейтэнанціку адагнаць…

Ішоў у той дзень Толік дадому, а ногі бы ватныя раптам сталі: дзе працу знайсці, як крэдыт за кватэру новую выплачваць, жыць за што?! Ён жа нічога і не ўмее, акрамя як самазвалам кіраваць.

Жонка, як наўмысна, была дома, здзівілася дужа, чаму ён так рана прывалокся з працы. Толік не вытрымаў: пачаў праклёны на адрас суседа выкрыкваць, які ён паскуднік, мярзотнік, кар’ерыст…

Мікалайчык і сам не разумеў, што яго болей раз’юшыла: ці тое, што без правоў застаўся, ці тое, што забраў іх гэты, такі паспяховы і правільны ў параўнанні з ім.

«Гэты» быў гады на два малодшы за Толіка. І хоць яны вучыліся ў адной школе, Мікалайчык не мог упэўнена сказаць, што памятае яго: ну, соўгаўся там нейкі зацюканы і соўгаўся сабе… Можа, ён і не зацюканы зусім быў, але Толіку лепей уяўлялася, што быў тады гэты Юрка Белы ці не апошні вучань у школе.

А цяпер паглядзіце, як акрыяў: намеснік начальніка раённай ДАІ, людзьмі кіруе, усіх вадзіцеляў у мястэчку запалохаў, інакш, як Юры Уладзіміравіч, яго ніхто і не называе!

Толік тады так і крыкнуў Алене сваёй, быццам апошні аргумент, што ён ні ў чым не вінаваты:

– Майго імя па бацьку ніхто не ведае!

Жонка не стала надта зласловіць, што яна не раз папярэджвала яго, што раней ці пазней гэтым усё скончыцца, што ва ўсім вінаваты ён сам і толькі ён: піць меней трэба. А сусед адно выканаў сваю работу, і ўсё! За тым дзяржаваю і пастаўлены на гэтую пасаду.

Надзіва спакойна і памяркоўна Алена пачала разважаць, як вярнуць правы.

Самым відавочны рашэннем, як для ўсіх, было – даць Беламу хабар. Але што даць, калі за душою капейкі няма?! Ад зарплаты да зарплаты жылі Мікалайчыкі ды любой дапамозе бацькоў былі радыя. Крэдыты ж на хабар пакуль не дадумаліся даваць. А ў такой сітуацыі даваць трэба шмат: гэта ж не пераход вуліцы ў недазволеным месцы…

Алена паставіла на вушы ўсіх сваякоў ды сябровак і да вечара назбірала цэлых пяць соцень амерыканскіх даляраў!

Ніколі ў жыцці раней столькі валюты жанчына ў руках не трымала. Здавалася, гэтыя шалёныя грошы аж смыляць у руках. Яна не ведала, куды іх пакласці, у што загарнуць, а самае галоўнае – не ўяўляла, як іх аддаць суседу: гэта толькі на словах так проста – даць хабар…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x