Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярэваратні ў пагонах і без: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярэваратні ў пагонах і без»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга пра дзяўчынку з глухой вёскі, дзе яна зазнае здзекі ў сям’і, у школе. А з кожнага кутка ўвесь час чуе, што ўсе праблемы вырашаюцца з дапамогай грошай. І каб змяніць сваю жыццё, дзяўчынка рашаецца на ўчынак.

Пярэваратні ў пагонах і без — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярэваратні ў пагонах і без», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяжка паверыць, але яны нават не перапынялі вучобу! У мужа-студэнта някепска атрымоўвалася зарабляць грошы: пісаў курсавыя, у адным месцы працягваў оптыкавалаконныя кабелі, падключаў інтэрнэт, у іншым два разы на тыдзень сачыў па начах за пультам пажарнай сігналізацыі…

Дачка нарадзілася ў чэрвені, акурат пасля сесіі. За лета крыху падрасла, а потым дэкрэтны адпачынак узяла Галіна мама. Цэлы год пражыла цешча з маладымі ў Магілёве, і ні разу ніякіх непаразуменняў з зяцем не было. Наадварот: яны так пасябравалі з Юрам, што Галя нават раўнавала да маці – у рэшце рэшт, хто яе дзіця, яна ці ён?

Калі скончылі вучобу, жыць паехалі на Юраву радзіму, у Круглае: падалося, што там будзе прасцей, чым у вялікім горадзе.

У школе муж прапрацаваў толькі паўгода: прапанавалі ў міліцыю. Галя не хацела, каб Юра туды пераходзіў, бо, як і любая жанчына, перажывала, што там заўсёды пагражае небяспека. Але яна заставалася яшчэ ў дэкрэце з дачкою, а ўжо чакала другое дзіця. У міліцыі ж плацілі значна больш, чым маладому настаўніку ў школе. Апошнім аргументам на карысць службы ў органах стала тое, што Юру прапанавалі аўтаінспекцыю: Круглае – нават не Шклоў! Тут ніводнага святлафора няма! Якая можа быць небяспека?..

Небяспека выявілася зусім не там, дзе яе можна было чакаць.

Галя была гатовая скрозь зямлю праваліцца, калі зразумела, што пра іх думаюць людзі, як глядзяць на яе дзевяцікласнікі…

– Гм, – няпэўна хмыкнуў муж, калі Галя выказала яму свае здагадкі, – падумаеш! Я ж нікога не прашу, самі даюць! Яшчэ і ўпрошваюць, каб узяў!

– Ты жартуеш ці сапраўды не разумееш?! – ці не ўпершыню ў жыцці Галіна Васільеўна павысіла голас на мужа. – Гэта ж злачынства! Ты павінен ахоўваць законы, а не парушаць іх!

– Падумаеш, – адмахнуўся Юры, – усе так жывуць! Усе нешта цягнуць з працы, нешта бяруць пакрысе… Трэба браць, пакуль даюць!

– Ты што вярзеш?! А раптам цябе затрымаюць? Што тады? Добра, калі проста звольняць! А могуць жа і пасадзіць! Што я тады буду рабіць адна з двума малымі?! Пра гэта ты падумаў?!

– Не хвалюйся, не затрымаюць, – спакойна зазначыў муж. – Мы ж тут усіх ведаем! А ў чужых і незнаёмых нічога не бярэм!

– Юра! Што ты кажаш?! Гэта ж праклятыя грошы! Ты толькі падумай, што тыя людзі думаюць пра цябе, калі іх даюць! Падумай, чаго яны зычаць табе і нашым дзецям!..

Апошнія аргументы на нейкі час падзейнічалі на інспектара, і ён сапраўды як толькі мог адмаўляўся ад хабару. Сям’я пачала жыць толькі на афіцыйны заробак. Гаспадыня адразу заўважыла розніцу…

Але Юры працаваў у аддзеле не адзін. І цяпер яму перасталі давяраць калегі: з чаго б раптам такая прынцыповасць? Усе бяруць, а ў Белага, бачце, сумленне прачнулася? У апошняе ніхто не верыў. Мабыць, нешта ведае лейтэнант, ці наўпрост працуе на службу ўнутранай бяспекі…

Карацей, хутка ўсё вярнулася на свае колы, з той толькі розніцай, што цяпер Юры Белы складаў усе «левыя» грошы ў схованку, а не прыносіў жонцы пад выглядам прэмій, надбавак ці выйгрышаў у латарэю.

І вось гэты боўдзіла, новы сусед Мікалайчык, са сваім перагарам трапіўся. Мацёры інспектар Белы такіх, як Талян, наскрозь бачыў, нават хацеў спачатку адпусціць па-суседску, але потым вырашыў пазабаўляцца сам, а заадно і жонцы сваёй прынцыповай канцэрт бясплатны наладзіць, бо выдатна ведаў, як будуць разгортвацца падзеі далей.

Склаў пратакол на «левым» бланку, забраў у парушальніка правы і паслаў таго выпівоху дадому замочваць новае жыццё!

Да канца змены даішнік толькі тым і займаўся, што гадаў: сам Талян прывалачэ грошы ці пашле каго? Яшчэ Юры Уладзіміравіч разумеў, што найверагодней хабар яму паспрабуюць перадаць у пад’ездзе, а гэта непажадана, бо мэтавая аўдыторыя – Галя, дзеля якой усё і наладжвалася, тады нічога не ўбачыць. Увесь сэнс мерапрыемства страціцца, калі ён не паспее непрыкметна праслізнуць у кватэру…

Капітан Белы шчыра здзівіўся, калі ў выніку нікога не напаткаў у пад’ездзе.

«Што ж, цудоўна! Значыцца, шоу гарантавана! Толькі б грошы знайшлі галадранцы! Усім вядомая такса за кіраванне ў нецвярозым стане: тысяча даляраў… Але гэтыя, мяркую, максімум палову назбіраюць… Пралетарыі хрэнавы!»

Юры Уладзіміравіч ніколі дома не абмяркоўваў сваю службу, а тут, як толькі пераступіў парог, адразу паведаміў Галі, што сёння затрымаў суседа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і забраў у яго правы.

Галя ж, калі даведалася, што пагражае за гэткае парушэнне, пачала бурчэць на мужа: як ёй цяпер сустракацца з Мікалайчыкамі штодня, як людзям у вочы глядзець, ці разумее ён, што пазбавіў і так небагатую сям’ю сродкаў для існавання, а ім жа крэдыт за кватэру выплачваць трэба, у іх жа дзеці малыя:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x