Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярэваратні ў пагонах і без: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярэваратні ў пагонах і без»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга пра дзяўчынку з глухой вёскі, дзе яна зазнае здзекі ў сям’і, у школе. А з кожнага кутка ўвесь час чуе, што ўсе праблемы вырашаюцца з дапамогай грошай. І каб змяніць сваю жыццё, дзяўчынка рашаецца на ўчынак.

Пярэваратні ў пагонах і без — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярэваратні ў пагонах і без», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку яна думала пераняць Юрыя Уладзіміравіча ў пад’ездзе, але, калі ўбачыла, што ён набліжаецца да дому, у апошнюю хвіліну разгубілася і не наважылася. Інспектар схаваўся ў сваёй кватэры.

Толік паспрабаваў быў паабурацца яе сарамлівасцю, але, калі Алена ў адказ прапанавала яму самому аднесці інспектару грошы, адразу заткнуўся.

У рэшце рэшт выбару не было, і недзе праз гадзіну Алена ўсё ж пазваніла ў дзверы суседзяў. Яна разлічвала, што папросіць інспектара выйсці ў калідор і там ужо як-небудзь усуне яму тыя пякучыя амерыканскія паперкі. Але дзверы адчыніла гаспадыня, і Алене давялося ўпершыню самой пераступіць парог суседскай кватэры: як бы яна растлумачыла жанчыне, з якой толькі віталася пры сустрэчы, навошта ёй спатрэбіўся яе муж…

Раніцою сусед сам прынёс правы Мікалайчыку і папярэдзіў, што цяпер Толік у яго на асобым кантролі.

– Пратакол я захаваю, – сказаў інспектар, – і калі толькі пачую ад цябе пах, ніякай літасці болей не будзе, адразу пойдзеш новую працу шукаць… – І, – дадаў пасля непрацяглай паўзы, – пакуль я тут працую, ты больш за стырно не сядзеш!..

Ад таго часу і не стала жыцця Толіку Мікалайчыку, бо якое ж гэта жыццё, калі ні выпіць, ні закусіць, і кожны дзень то ў пад’ездзе міліцыянт сустрэне – дыхні, то на дарозе ўсіх прапусціць, а яго абавязкова спыніць і зноў праверыць. Не жыццё, а здзек! Мала таго, што грошы ўзяў, дык яшчэ і адмысловае катаванне наладзіў. Гэта ж якое прыніжэнне: высокаму, мажнаватаму Мікалайчыку схіляцца штораз да ледзь не на галаву ніжэйшага хударлявага Белага і хукаць зверху ўніз, нібы той ягоны бацька, а Толік – шкадлівы піянер-пераростак. Ён жа адной левай, стукнуўшы па галаве, увагнаў бы гэтага Юрыя Уладзіміравіча па пояс у зямлю…

Але нікому ж не паскардзішся, нікому не раскажаш пра такое! Нават сябры пачалі коса глядзець на Таляна – зусім сапсаваўся, не п’е! Бы падмянілі чалавека! А пра што з ім, такім, тады гаварыць можна?! Ніякіх супольных інтарэсаў у Толіка з былымі закадычнымі сябрамі, як хутка высветлілася, не засталося.

Напачатку Мікалайчык нерваваўся дужа, нават некалькі разоў думаў напляваць на тыя правы, напіцца як след ды сказаць гэтаму паганцу ўсё, што ён пра яго думае, а лепей нічога не казаць: проста заехаць кулаком з усяе моцы ў ненавісную пысу! Але жонка, дзеці, крэдыты, даўгі за хабар… Не ў тым ён становішчы, каб паўставаць супраць нечуванага прыгнёту. Не ў тым…

Толькі і заставалася небараку, што пасылаць у думках праклёны на адрас ката-суседа і зычыць яму самых адмысловых пакутаў, якія толькі можа зведаць чалавек на гэтым свеце.

Але сапраўдных матываў надзвычайнай увагі інспектара ДАІ Юрыя Белага да сваёй сціплай асобы Толік Мікалайчык не ведаў, бо тое, што на самай справе адбылося ў суседскай кватэры, калі яе парог пераступіла ягоная жонка Алена, для Толіка яшчэ доўга заставалася таямніцаю.

ІІ

Недзе гадоў пяць назад у краіне пачалася чарговая хваля барацьбы з карупцыяй. Па ўсіх каналах тэлебачання штодня распавядалі пра факты выкрыцця гэтай заганнай грамадскай з’явы, а ва ўсе ўстановы ды арганізацыі з вышэйшых інстанцый прыйшлі адпаведныя распараджэнні.

Настаўнікам таксама загадалі правесці выхаваўчыя гутаркі з вучнямі старэйшых класаў. Галіна Васільеўна Белая, жонка інспектара ДАІ, тады якраз была класным кіраўніком у дзявятым «Б». І вось, абдумваючы, пра што яна будзе гаварыць з вучнямі, жанчына ці не ўпершыню ў жыцці задумалася, а ці па сродках яны з мужам жывуць.

Адказ, як кажуць, ляжаў на паверхні: штомесячныя выдаткі іхняй сям’і ці не ў два разы пераўзыходзілі афіцыйныя даходы.

І як гэта яна раней нічога не заўважала?!

Галя адмаўлялася верыць свайму адкрыццю, але факты – рэч упартая! Аўтамабіль, новая мэбля, камп’ютар, яе ноўтбук, ці не самыя даражэнныя мабільныя тэлефоны… Толькі ў яе з усіх настаўніц у мястэчку ёсць сапраўднае норкавае футра! Да таго ж яшчэ адпачынак на цёплым моры кожнае лета ўсёй сям’ёй…

Як жа так сталася, што яна нічога не заўважала, ніколі нават не падумала ў той бок?! Ёй што, вочы павылазілі?!..

Яна проста ніколі і блізка не дапускала думкі, што яе Юра здатны на нешта дрэннае. Яна верыла гэтаму мужчыне, бацьку яе дзяцей, як сабе, нават болей, чым сабе.

Ды і як магло быць па-іншаму?

Яны пазнаёміліся яшчэ студэнтамі. Галя вучылася на настаўніцу роднай мовы, а Юра – на матэматыка ў Магілёўскім педагагічным універсітэце. Як толькі яна зразумела, што цяжарная, адразу распісаліся, знялі кватэру, ён знайшоў працу. Бацькі, ведама, дапамагалі чым маглі, але маглі яны няшмат: Галю выводзіла ў людзі адна маці, сціплая вясковая настаўніца, а ў Юравых бацькоў, якія працавалі ў калгасе, акрамя яго было яшчэ чацвёра дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярэваратні ў пагонах і без» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярэваратні ў пагонах і без» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x