Адам Глобус - Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі – надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, – гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” – кніга вясёлая і займальная.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шэрая стрэльба

Мужчына вырашыў схадзіць на паляванне. Не тое каб сам узяў ды вырашыў, а яго запрасілі, і ён даў згоду. Што за паляванне без уласнай стрэльбы? Таму мужчына пайшоў да аднаго ўжо зусім старога знаёмага і выкупіў у таго Шэрую стрэльбу разам з ладуннікам ды рознай іншай паляўнічай амуніцыяй. Стары спытаў, каго хоча ўпаляваць мужчына, і пачуў пра ваўка. «Добра, ваўка дык ваўка, упалюеш ты свайго ваўка!» – сказаў стары перад развітаннем. Нядзельнай раніцаю мужчына разам з іншымі паляўнічымі паехаў з Мінска ў Бярэзінскі запаведнік, дзе мелася адбыцца паляванне на ваўкоў. У запаведніку мужчына вырашыў пасля дарогі крыху прайсціся каля рэчкі. Адышоў ён ад гурта паляўнічых і пабачыў старога, у якога Шэрую стрэльбу прыдбаў. Стары дзед ішоў уздоўж Беразіны з пугай у руцэ. Той доўгай пугаю ён гнаў паперадзе сябе зграю вялікіх ваўкоў. Ваўчыная зграя ішла спакойна, як статак авечак. Мужчына зняў з пляча Шэрую стрэльбу, прыцэліўся ў самага магутнага ваўка, які вёў шэрую зграю, і стрэліў. Мёртвы воўк паваліўся на снег. Зграя рассыпалася. Ваўкі разбегліся. Дзед з пугаю прапаў, як і не было. Вярнуўшыся з запаведніка ў сталіцу, мужчына вырашыў на тыдні адведаць дзеда і падзякаваць яму за ўдалае паляванне і добрую стрэльбу. Прыйшоў мужчына ў дзедаву кватэру, а там незнаёмая жанчына ў чорнай хустцы сказала, што ў нядзелю раніцаю стары памёр, светлая памяць.

Чорная гітара

Хлопцу страх як захацелася навучыцца граць на гітары. Ён пайшоў у краму з музычнымі інструментамі, што на плошчы Перамогі. Пахадзіў па краме, папрыглядаўся, да коштаў папрымерваўся, але купіць нічога не купіў. На выхадзе з крамы хлопца запыніў танкавусы мужчына ў чорным кацялку. Вусаты прапанаваў набыць за невялікія грошы Чорную гітару. Хлопец завагаўся. Чарнавусы паабяцаў навучыць хлопца граць на гітары за адзін урок. Хіба цвярозы ў такое паверыць? Але хлопец пагадзіўся зайсці ў двор і крыху пайграць на Чорнай гітары. Нічога добрага ў хлопца не атрымалася. Тады мужчына паклаў свае пальцы на хлопцавы, і яны зайгралі разам, ды так зайгралі, як мала хто на белым свеце зайграе. Хлопец падзівіўся з самога сябе і сказаў, што сам жа ён не зможа так дзівосна граць.

«Зможаш, – запэўніў танкавусы, – набудзеш Чорную гітару і будзеш граць, як сам д’ябал!» Хлопец выграб з партманеткі назапашаныя грошы і перадаў мужчыну з блакітнымі ад педантычнага галення шчакамі. Увечары хлопец прыхапіў Чорную гітару і паехаў у Зялёны луг на дзень народзінаў да знаёмай дзяўчыны. Замест падарунка ён паўвечара граў на гітары. Прысутныя слухалі і наслухацца не маглі. Хлопец граў, граў і граў, ажно пакуль на вечарынцы не з’явіўся чарнавусы мужчына ў смокінгу і чорным кацялку. Мужчына вольна хадзіў па дому, але, апрача маладога гітарыста, яго ніхто чамусьці не бачыў. Мужчына хадзіў па пакоях і спраўляў малую патрэбу ў келіхі з віном. Хлопец падбег да танкавусага чорта і ўдарыў яго левай рукою, кулаком у лоб. Ударыў так, што чорны кацялок зляцеў з вастрарогай галавы. Ударыў і крыкнуў: «Згінь рагаты!» Чорт прапаў, разам з чортам прапаў і чорны кацялок, а разам з кацялком прапала і Чорная гітара. Прысутныя падумалі, што хлопец проста перабраў з алкаголем і яму прымроіўся чорт. Імянінніца крыху пасуцяшала знерваванага хлопца і выправіла на таксоўцы дамоў, у няблізкую Серабранку.

Блакітныя канваліі

У газетцы «Рэспубліка» працавала маладая журналістка Таццяна Мірная. Жыла яна адна. Здымала аднапакаёўку каля станцыі метро «Маладзёжная». Усё ў Таццяны складвалася выдатна, пакуль не стаў да яе прыходзіць начны мужчына. Мірная засынала, і да яе ў сон заходзіў вялікі мужчына. Забаўляўся той ненатольны мужчына з Таццянаю да самай раніцы. З-за тых забавак пачала яна худнець, марнець, сохнуць і зрабілася зусім як цень. Прыбірачка з «Рэспублікі» паспачувала Мірнай і асцярожна параспытвала пра прычыну такога хуткага змарнення. Жанчына баялася казаць пра начнога мужчыну з шасцю пальцамі на левай руцэ, але расказаць пра яго ўсё ж наважылася. Прыбірачка параіла змучанай Тацяне пайсці ў батанічны сад і знайсці каля возера Блакітныя канваліі. Тыя канваліі Мірная паклала ўвечары на сваю коўдру. Пасярод ночы жанчына прачнулася ад гучнай лаянкі. Шасціпалы абураўся тым, што жанчына схавалася за чароўную кветку. Палаяўся ён, паабураўся, пасварыўся і сышоў назаўжды. Праўда, трэба сказаць, што Блакітныя канваліі мужчына знёс.

Сінія людзі

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x