Вильгельм Гауф - Гісторыя пра адсечаную руку

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф - Гісторыя пра адсечаную руку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя пра адсечаную руку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя пра адсечаную руку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя пра адсечаную руку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя пра адсечаную руку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вільгельм Гаўф

Гісторыя пра адсечаную руку

Нарадзіўся я ў Канстанцінопалі. Мой бацька служыў драгаманам у Порце і, акрамя таго, вёў даволі прыбытковы гандаль араматычнымі эсэнцыямі і шаўковымі тканінамі. Ён даў мне добрае выхаванне, часткова навучаючы мяне сам, а часткова даручаючы заняткі нашаму святару. Спачатку бацька планаваў перадаць мне сваю справу, аднак я паказаў вялікія здольнасці, і таму, па парадзе аднаго сябра, ён вырашыў вучыць мяне на лекара (тым больш што лекары, калі яны адукаваныя крыху лепш за звычайных махляроў, якія швэндаюцца па рынку, могуць дасягнуць у Канстанцінопалі значнага поспеху). У наш дом прыходзіла шмат франкаў, і вось адзін з іх пераканаў майго бацьку адпусціць мяне на ягоную радзіму, у горад Парыж, дзе гэтай спецыяльнасці навучаюць бясплатна і найлепшым чынам. Да таго ж ён без усялякай платы ўзяўся суправаджаць мяне туды на зваротным шляху. Бацька мой, які і сам у маладосці вандраваў, даў згоду, і франк сказаў, каб я рыхтаваўся да ад’езду праз тры месяцы. А я проста шалеў ад радасці пабачыць чужыя землі.

Нарэшце франк зрабіў усе справы і пачаў рыхтавацца да падарожжа. Вечарам перад ад’ездам бацька завёў мяне ў сваю спальню. Там убачыў я на стале прыгожае адзенне і зброю. Аднак наймацней прываблівала мой позірк вялікая купа залатых, бо яшчэ ніколі не бачыў я адразу столькі грошай. Бацька абняў мяне і сказаў: “Вось, мой сыне, я падрыхтаваў табе ў дарогу адзенне. Гэтая зброя цяпер таксама належыць табе. Яе даў мне твой дзед, калі я выпраўляўся на чужыну. Я ведаю, ты валодаеш зброяй. Ніколі не карыстайся ёю, каб напасці, аднак для абароны бі на поўную моц. Маёмасць мая невялікая. Паглядзі, я падзяліў яе на тры часткі: адну аддаю табе, другая застанецца мне на пражыццё і на чорны дзень, трэцяя ж будзе для мяне святой і недатыкальнай, яна паслужыць табе ў цяжкую часіну”. Так казаў мой бацька, і ў ягоных вачах блішчалі слёзы; напэўна, ён прадчуваў, што мы ніколі ўжо больш не пабачымся.

Падарожжа прайшло добра, хутка мы прыплылі ў краіну франкаў і яшчэ праз шэсць дзён дабраліся да вялікага горада Парыжа. Тут мой франкскі сябар наняў для мяне пакой, а таксама параіў ашчадна выдаткоўваць грошы, якіх было ў мяне дзве тысячы талераў. Я пражыў у Парыжы тры гады, вывучаючы ўсё, што павінен ведаць адукаваны лекар, аднак схлусіў бы, калі б сказаў, што заставаўся там з ахвотаю. Звычаі гэтага народа не падабаліся мне, да таго ж у мяне было там вельмі мала блізкіх сяброў; што праўда, тыя нешматлікія былі вельмі годнымі маладымі людзьмі.

Туга па радзіме ўсё больш адольвала мяне, ды і пра бацьку не меў я ўвесь гэты час ніякіх звестак, і таму вырашыў пры першай зручнай нагодзе вярнуцца дадому.

І вось з краіны франкаў у Высокую Порту адпраўлялася дыпламатычнае прадстаўніцтва. Я наняўся хірургам у суправаджэнне пасла і шчасліва дабраўся да Стамбула. Аднак бацькоўскі дом быў зачынены, і суседзі, пабачыўшы мяне, здзівіліся, бо бацька ўжо два месяцы як памёр. Святар, што калісьці вучыў мяне, прынёс ключы. Самотны і пакінуты сноўдаўся я па асірацелым доме і знаходзіў усё такім жа і на тым самым месцы, як яно было пры бацьку. І толькі грошай, пра якія ён мне казаў, нідзе не было. Я спытаўся пра іх у святара, і той, пакланіўшыся, адказаў: “Ваш бацька памёр святым чалавекам. Усе свае грошы ён перадаў царкве”. Гэта было і ёсць для мяне загадкай. Аднак што я мог зрабіць? Супраць святара ў мяне не было сведкаў, таму заставалася толькі суцяшацца тым, што ён не забраў разам з грашамі бацькаў дом і тавары.

Гэта было першае няшчасце, якое напаткала мяне. Потым яны пасыпаліся адно за адным. Я не займеў шырокай вядомасці як лекар, таму што саромеўся карыстацца тымі прыёмамі, якімі так плённа паслугоўваюцца рыначныя махляры, і мне паўсюль не ставала бацькавай падтрымкі, бо ён мог бы ўвесці мяне ў колы багатых і магутных людзей. Да таго ж бацькавы пакупнікі пасля ягонай смерці рассеяліся, а новыя набываюцца марудна. І вось аднойчы, калі я зноў у роспачы разважаў пра сваё становішча, мне прыйшло на памяць, што калі я жыў у замежжы, то часта бачыў там сваіх суайчыннікаў. Яны вандравалі па краіне і прапаноўвалі на рынках і кірмашах розныя тавары. Я згадаў таксама, што іхнія заморскія тавары заўсёды ахвотна куплялі і што такі гандаль можа прынесці вялікае багацце. Такім чынам і было прынятае маё рашэнне. Я прадаў бацькоўскі дом, частку грошай аддаў на захаванне надзейнаму сябру, а на астатнія купіў тавараў, якія за морам лічыліся рэдкімі: шалі, шаўковыя тканіны, пахошчы і алей, – арандаваў месца на караблі і выправіўся ў другое падарожжа ў краіну франкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя пра адсечаную руку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя пра адсечаную руку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя пра адсечаную руку»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя пра адсечаную руку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x