Вильгельм Гауф - Гісторыя пра адсечаную руку

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф - Гісторыя пра адсечаную руку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя пра адсечаную руку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя пра адсечаную руку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя пра адсечаную руку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя пра адсечаную руку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо вечарэла, калі ў лаўку прыйшоў адзін малады чалавек, які часта бываў у мяне і сёння таксама шмат заглядаўся на плашч. Ён кінуў на стол кашалёк з цэхінамі і крыкнуў: “Богам клянуся, Цалёўкас, я мушу мець гэты плашч, нават калі аддам за яго апошнія грошы!” З гэтымі словамі ён пачаў пералічваць свае залатыя. Я быў моцна збянтэжаны: плашч вывешваўся толькі дзеля таго, каб прывабіць позірк майго незнаёмца, а тут прыходзіць нейкі малады вар’ят і хоча заплаціць неверагодны кошт. Што мне яшчэ заставалася? Я саступіў яму, бо, паглядзеўшы на ўсё з іншага боку, вырашыў узнагародзіць сябе за начныя прыгоды такім вось цудоўным чынам. Юнак захутаўся ў плашч і пайшоў, але неўзабаве вярнуўся, трымаючы ў руках паперку, якую знайшоў у плашчы. “Цалёўкас, – прамовіў ён, – гэта да плашча не дачынення не мае”.

Абыякава ўзяў я цыдулку, але потым убачыў, што там было напісана: “Прынясі плашч сёння ў вядомы час на Понтэ Век’ё, і чатырыста цэхінаў – твае”.

А каб на мяне пярун! Я сам так па-дурному аддаў сваё шчасце і звёў на нішто ўвесь сэнс маёй задумы! Доўга не разважаючы, схапіў я дзвесце цэхінаў, дагнаў юнака, які купіў у мяне плашч, і сказаў: “Дарагі дружа, вазьмі назад свае цэхіны і аддай мне мой плашч – на жаль, я ніяк не магу прадаць яго”. Такі стан рэчаў пасля шчаслівага завяршэння гандлю – а ён жа сапраўды лічыў, што яму пашэнціла, – раззлаваў хлопца, ён пачаў абзываць мяне дурнем, і справа ўрэшце дайшла да бойкі. Мне ўдалося ў гэтым гармідары выхапіць плашч, і я ўжо хацеў кінуцца наўцёкі, але маладзён паклікаў на дапамогу паліцыю, і нас з ім пацягнулі ў суд. Суддзя быў вельмі здзіўлены нашым выпадкам і прысудзіў аддаць плашч майму супраціўніку. Аднак я прапаноўваў юнаку дваццаць, пяцьдзесят, восемдзесят ды нават і сто цэхінаў звыш ягоных двухсот, калі ён верне мне мой плашч. Чаго не змаглі просьбы, зрабіла золата. Ён узяў мае сумленна заробленыя цэхіны, а я трыюмфальна забраў сабе плашч, не дбаючы пра тое, што цяпер уся Фларэнцыя будзе лічыць мяне вар’ятам. Я быў абыякавы да меркавання іншых, бо ведаў лепш за іх, што выйграю яшчэ ў гэтым гандлі.

З нецярплівасцю чакаў я ночы. У той жа час, што і ўчора, я скіраваўся, трымаючы пад пахаю плашч, на Понтэ Век’ё. З апошнімі ўдарамі звона з цемры вынырнула постаць і рушыла да мяне. Несумненна, гэта быў учарашні незнаёмец. “Плашч пры табе?” – спытаўся ён. – “Так, спадар, – адказаў я. – Але ён каштаваў мне сотні цэхінаў”. – “Ведаю, – адказаў незнаёмец. – Зірні сюды. Тут чатырыста”. Мы падышлі да шырокіх парэнчаў моста і пералічылі залатыя. Іх было чатырыста. Як звабна блішчэлі яны ў месяцовым святле, як радавалася маё сэрца іх бляску! Ах, не адчувала яно, што гэта была ягоная апошняя радасць! Я засунуў грошы ў торбу і ўжо хацеў лепш разгледзець прыязнага незнаёмца, аднак на твары ягоным была маска, з якой на мяне страшна пазіралі цёмныя вочы.

“Спадар, я вельмі ўдзячны вам за вашую дабрыню, – сказаў я. – Што загадаеце рабіць далей? Аднак скажу адразу: я не згодзен ні на што супрацьзаконнае”.

“Дарэмна турбуецеся, – адказаў ён, накідваючы на плечы плашч. – Мне патрэбная вашая лекарская дапамога. Аднак жа не для жывога, а для памерлага”.

“Як гэта?!” – укрыкнуў я, не ў змозе схаваць здзіўленне.

“Я прыехаў на чужыну разам са сваёй сястрою, – пачаў ён і зрабіў мне знак рукой, каб я ішоў за ім. – Тут я жыў у аднаго сябра нашага дому. Мая сястра раптоўна памерла ўчора ад адной хваробы, і сваякі хочуць заўтра пахаваць яе. Аднак паводле старажытнага звычаю, усіх памерлых з нашай сям’і належыць хаваць у фамільным склепе. Многія з тых, хто паміраў на чужыне, былі забальзамаваныя і прывезеныя дадому. Сваякам я аддам толькі цела, а бацьку завязу галаву, каб ён мог апошні раз зірнуць на сваю дачку”.

Звычай адразаць галовы дарагім крэўным падаўся мне жудасным, аднак я не наважыўся сказаць пра гэта, баючыся абразіць незнаёмца. Я толькі запэўніў яго, што меў справу з бальзамаваннем трупаў, і папрасіў правесці мяне да памерлай; але потым усё ж не стрымаўся і запытаў, чаму ўсё гэта трэба рабіць у такой таямніцы і ноччу. Ён адказаў мне, што сваякам ягоныя намеры падаюцца вельмі жорсткімі, і днём яны будуць чыніць перашкоды ажыццяўленню задуманага; калі ж ён патаемна адрэжа галаву, то яны ўжо нічога не змогуць зрабіць. Вядома, ён мог бы проста прынесці мне галаву, аднак зразумелыя пачуцці не дазволілі яму самому адцяць яе.

Тым часам мы падышлі да вялікага багатага дома, на які мой спадарожнік паказаў мне як на мэту нашай начной вандроўкі. Мы прамінулі парадны ўваход, нырнулі ў маленькую брамку, якую незнаёмец старанна зачыніў за сабой, і ў цемры пачалі падымацца па цесных сходах. Яны прывялі ў цьмяна асветлены калідор, з якога мы трапілі ў пакой, дзе свяціла падвешаная пад столь лямпа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя пра адсечаную руку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя пра адсечаную руку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя пра адсечаную руку»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя пра адсечаную руку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x