Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цвіла чаромха (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цвіла чаромха (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Калі цвіла чаромха (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цвіла чаромха (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзянёк парадаваў жанчыну надвор’ем. Як матылёк, яна лётала па сваёй сядзібе, робячы розныя справы, покуль не стамілася. Але ж ці можна ў гэткі дзень проста пасядзець? Дзе табе… Па радыё перадалі, што зноў цэлы тыдзень будзе дождж. Вось добра, што паспела неабходныя травы сабраць, морквачку прапалоць, цыбульку прыбраць: яна так радуе вока, прасыхаючы на сонейку… Засталася яшчэ адна важная справа: трэба фасольку палускаць.

– Вось і адпачну, – падумала жанчына. Села на падворку і лускае.

– Мама! Мама, ты дзе? – пачуўся з хаты голас дачушкі.

– Я тут, Насцюшка, на падворку.

Дзяўчынка выбегла з хаты. Падышла бліжэй і прысела на кукішкі.

– Давай табе дапамагу. Разам хутчэй будзе, – сказала яна маці.

Хвілінку моўчкі так лускалі. Жанчына аб нечым задумалася, а дзесяцігадовая Насценька, заўважыўшы гэта, сказала:

– Мама, а давай з табою пагаворым пра што-небудзь. Мне так хочацца з табою пагаварыць…

Маці лагодна паглядзела ёй у вочкі і пацікавілася, аб чым жа гэтак яе дзіця так хоча пагаварыць.

– Мм… мм… Ну, напрыклад… што такое шчасце? Якое яно?

Пытанне не з лёгкіх. Як тут адказаць дзіцяці на яго? Не скажаш жа ёй пачытаць пра шчасце ў тлумачальным слоўніку Ушакова, ці, увогуле, пашукаць гэтую інфармацыю ў інтэрнэце.

– Шчасце… разумееш, Насцюшка, яно для кожнага чалавека сваё.

Для ўсіх людзей яно ў большасці рознае.

– Як гэта? У кагосьці вялікае, а ў кагосьці маленькае? Ці, можа, яно каляровае?

– Можа, для некаторых людзей яно і так. Але ж я хацела табе сказаць, што шчасце залежыць ад таго, што чалавек цэніць у сваім жыцці, ад таго, што для яго найдаражэй, ад таго, што, ці каго, ён любіць больш за усё…

– Я зразумела! Мы з Лізанькай – тваё шчасце! Так? Ты ж сама кажаш, што любіш нас больш за ўсё на свеце!

– Канешне, вы і ёсць маё самае сапраўднае шчасце. Але для многіх людзей пошук шчасця аказваецца справай усяго жыцця.

– Я не зусім разумею. Як гэта? Вось у мяне сёння добры настрой: ты мне ўсміхаешся, Лізанька бегае задаволеная цацкай, татка з працы хутка вернецца і прывязе мне падарунак – кнігу, аб якой я так марыла, пра Мюнгхаўзэна… Я такая шчаслівая! Навошта шукаць шчасце, калі яно тут побач, разам з намі?

– Яно сапраўды так, але, справа ў тым, што чалавек можа жыць і быць упэўненым тым, што ён нешчаслівы. Пры гэтым, ён яшчэ і вельмі пакутуе ад гэтага, бо пачынае верыць у тое, што сам сабе прыдумаў: у нейкі свой дрэнны лёс, у тое, што яго праследуюць няўдачы, што вакол яго толькі злыя людзі… І ён сапраўды становіцца нешчаслівым. Ён не адчувае прагі да жыцця, радасці ад яе кожнай хвілінкі. І, ведаеш, гэта сапраўдная бяда для такога чалавека.

– І што ж рабіць?

– На жаль, не кожны чалавек знаходзіць выйсце з гэтага становішча самастойна. Хтосьці своечасова пачынае разумець, што так жыць нельга, а каму трэба прайсці часам цяжкі жыццёвы іспыт, каб зразумець, у чым яно тое шчасце, і затрымаць яго ў далоньках. А хтосьці і не паспявае…

– Мама, я не разумею, які іспыт? Раскажы.

– Напрыклад, жыў сабе мужчына, меў жонку і дачку, жыў у сваёй кватэры, меў машыну… Усё было, толькі жыві і будзь задаволены. Але ён не цаніў сям’ю. Здрадзіў ёй: жыў для сябе адзінага, бавіў вольную гадзінку з сябрамі і палюбоўніцамі. Але ў адзін дзень яго дачка трапіла ў лякарню – яна захварэла на рак. Гэта навіна перавярнула яго мысленне цалкам. Ён зразумеў, што шчасце было побач, але ён яго фактычна страціў… Пасля пахавання дачкі жонка надоўга трапіла ў лякарню.

– Жахі якія… Мама, што ты мне расказваеш…

– Гэта жыццё, а не жахі. А вось гісторыя пра жанчыну, якая для многіх здаецца нешчаслівай. Але тут як паглядзець. Маладая дзяўчына была здаровая і вясёлая. Нельга сказаць, што жыццё ўсё ёй на сподачку падносіла, не. Скончыўшы ўніверсітэт, яна паехала працаваць у Амерыку. Праз некалькі гадоў вярнулася на Радзіму з добрымі грашыма, але з часткова страчаным здароўем. Мела тут свой бізнес. Закахалася. Здаецца ўсё добра.

Так яно і было. Дзяўчына ніколі не падала духам, цаніла тое, што мела. Але так здарылася, што ад вялікага кахання нарадзілася дзіця. Татка немаўляткі раптам знік за мяжу. Цяпер ужо мамачка бачыла іншае – большае шчасце – сваю дачушку. Канешне, без дапамогі бацькоў ёй было б вельмі цяжка… Яны таксама склалі яе шчасце… Здаецца, жыццё наладжваецца. З’явіўся новы сэнс.

Калі дачушцы споўнілася два з паловай гады, яе мамка захворвае на дыябет і… жыццё пачынаецца зноў пановай, толькі цяпер яшчэ з неразлучнымі сябрамі інсулінам і шпрыцамі… Гэта не жарт. Дзякуй богу, што ёсць інсулін, і чалавек можа жыць. Дзяўчына вытрымала цяжкі перыяд прыняцця гэтага захворвання, адаптацыі да новага ладу жыцця, дапамагла сваім родным зразумець, як жыць далей і, увогуле, што яна моцная і хоча жыць, яна будзе жыць… Канешне, з’явіліся нечаканыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Яна аказалася без грошай, бо бізнес распаўся, аказалася цалкам залежная ў матэрыяльным плане ад бацькоў разам са сваёй маленькай дачушкай… Маладая і ўжо хворая жанчына зноўку пераконваецца ў тым, што шчасце – яно тут, побач, у яе родных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x