Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цвіла чаромха (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цвіла чаромха (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Калі цвіла чаромха (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цвіла чаромха (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось так і дайшлі яны разам да самай ускраіны горада, які вабіў вочы і цешыў сэрца запаветнымі вулічнымі ліхтарамі. Прыпынілася Вольгачка, зірнула на ваўка, нізка яму пакланілася. Падзякавала за сустрэчу, за давер. Той, пастаяўшы крыху на адным месцы, моўчкі пасунуўся ў адваротным накірунку. А жанчына амаль подбегам кінулася на першую вуліцу, з палёгкай уздыхнула. У чарговы раз уславіла Усявышняга за тое, што збярог, даў надзею на жыццё…

* * *

З-за кудлатага куста вынырнуў высокі, барадаты мужчына. Моцны, крутаплечы, з сівізной на скронях, якая выбівалася з-пад саламянага брыля. У руках ён трымаў кошык з грыбамі. Заўважыўшы вандроўнікаў, падышоў бліжэй, паздароўкаўся, ды запытаўся:

– Бежанка?

Маладзічка толькі кіўнула ў адказ, спалохана азірнулася на дзетак, якія, адчуўшы стан маці, адразу прачнуліся.

– Ад вайны ўцякаеце? – цікавіўся незнаёмец і працягваў.– Будзьце асцярожнымі на адкрытай мясцовасці! Учора варожыя самалёты ўжо і тут уладарылі, калгасную вадакачку ўшчэнт разбамбілі.

Ён зняў саламяны брыль, вялікай насоўкай старанна працёр узмакрэлы лоб, больш пільна зірнуў на Розу. Тая аж сцялася, але выгляду не падавала. Хоць бы не запытаўся пра яе нацыянальную прыналежнасць! Хоць і баяцца няма чаго. Аблічча ў яе тыпова славянскае, а вочы – васільковыя. І валасы русявыя, крышачку нават кучаравыя, якія схаваліся пад белай хусцінкай. Малыя таксама русявыя, сінявокія. Зусім не падобныя на яўрэйскую сям’ю! Дакументы таксама станоўча аформлены. Каханы муж, Якаў, пастараўся. Акурат нядаўна зрабіў ёй новы пашпарт. З чужым прозвішчам… І «перахрысціў» жонку, назваў Наталляй. Растлумачыў: гэта – канспірацыя. Каб ніхто не здагадаўся, што яна – жонка партыйнага чалавека!

Але ж напалоханы верабейка і цёмнага кустоўя ўвечары баіцца. Так і яна. Ведала: вайна не шкадуе ні малых, ні старых. Вогненная хваля з грукатам паціху аддалялася, імкліва кацілася на ўсход. А ў лесе можна сустрэць не толькі ваўка, але і ворага, бандыта…

– Дзе ж твой гаспадар, а? І не забаяўся ён адпускаць у далёкую дарогу такую красуню з маленькімі дзеткамі? – з усмешкай пацікавіўся барадач. – Жанчына без мужчыны, як гарох пры дарозе! Кожны імкнецца нечым паласавацца…

– Пад руінамі загінуў у Мінску, – ціха адказала і апусціла вочы. Бо хлусіла. Не казаць жа праўду гэтаму «лесавіку», што муж – партыйны чалавек. Пры любых абставінах неабходна моцна сябраваць з розумам, трымацца прыстойна. Беражонага і сам Гасподзь зберагае!

Дзядзька заклапочана зірнуў на дзяцей, на маленькага Міхаську, нечакана параіў:

– Трымайся вось гэтага шляху! Выведзе да ціхай і маленькай вёсачкі. Там можна крыху адпачыць, падсілкавацца. У першую хату зазірні. Запомні: брама блакітнага колеру. Скажы, што, маўляў, Пятро Мох да вас прыслаў. Сваячка там мая жыве, Мар’яша. Добрая кабета. Упэўнены, не адмовіць, прывеціць. І паліцаі туды рэдка зазіраюць!

Потым мужчына палез у кішэню, дастаў адтуль ладны кусок цукру, з усмешкай працягнуў Розе:

– Вось, вазьмі дзятве салодкі пачастунак. Выбачай, больш нічога ў мяне сёння няма. А я патупаю далей, вунь у той сасоннік. Людцы кажуць, там мноства грыбоў. Шчаслівай дарогі. Беражы дзетак. Яны – найлепшае нашае багацце ў жыцці! Бывайце!

Узмахнуўшы моцнай рукой, Пятро хутка знік за алешнікам.

* * *

Як і казаў Пятро Мох, Мар’яша прыветліва сустрэла нечаканых гасцей. Гэта была яшчэ не старая кабета, гадоў за сорак. Невысокая, хударлявая. Апранута была па-сялянску проста, але чыста. Але самае галоўнае, не лезла ў душу з рознымі роспытамі, нічым не цікавілася. Толькі запыталася:

– Вы гараджане? Ад вайны ўцякаеце?

Роза кіўнула ў адказ. Цень трывогі хмаркай зноўку прабег па яе мілавідным абліччы, затаіўся ў вачах. Гападыня больш нічым не цікавілася. Яна запрасіла падсілкавацца тым, што бог даў. Вандроўнікі адразу памылі рукі, прыселі за абедзенны стол. Духмяная бульбачка з агуркамі былі ў той вечар самымі цудоўнымі пачастункамі на свеце!

Спаць паклалі прама на падлозе, на духмяным сене. Вольнага месца ў хаціне не знайшлося. Сямейка Мар’яшы налічвала пяцёра чалавек. Дзеціпадлеткі, свякроўка са свёкрам уклаліся на ложках, на драўлянай канапе. Сама гаспадыня залезла на шырокую печ. Доўга там варочалася, ўздыхала і нарэшце заснула. Толькі маладой вандроўніцы не спалася! Занепакоеная, яна ўсё думала пра свайго мужа, трывожылася. Хоць бы жывым застаўся Яшка! У дваццаць чатыры гады лічыцца ўдавой, з маленькімі дзеткамі, ды яшчэ без жылля і матэрыяльнай падтрымкі – не надта прыемнае становішча! І як яшчэ іх сустрэнуць у той далёкай вёсцы, дзе чакае адна невядомасць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x