Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цвіла чаромха (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цвіла чаромха (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Калі цвіла чаромха (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цвіла чаромха (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ды я ж не супраць гэтага дзіцёнка быў, ты ж гэта добра ўсё, Марыйка, ведаеш! – ужо лямантаваў пакрыўджаны муж.

– А чаму стаў махаць рукамі, крыўдзiць Алесiка, прынiжаць яго? – пачуў хуткі адказ жонкі.– Пэўна, усё-такі табе Бог розуму не даў. Забыўся надзяліць… Сваiм куцым iнтэлектам не разумееш: крыўдзiць дзяцей нельга. Грэх рабіць балюча слабым, хворым, безабаронным. Алеська – водгук майго першага кахання, якое нiколi не забудзецца. І працяг роду Уладзiка. Я болей не дазволю, каб штодзённа такая карціна паўтаралася. Чуеш? Не дазволю! Ведай адно: кожная сапраўдная мацi гатова ахвяраваць нават жыццём, сваім шчасцем дзеля дзяцей.

Здзіўлены, занепакоены Антось паспрабаваў жоначку ўлагодзіць. Усяляк вінаваціўся, нават пусціў штучную слязу. І гатовы быў ужо грукнуцца вострымі каленямі аб падлогу, цалаваць стройныя жаночыя ножкі. Паспрабаваў і пажартаваць. Маўляў, у жыцці ўсялякае бывае, калі жук рыкае, а карова лятае. Ашаломлены, не чакаў такой смеласці і нянавісці ад цярплівай, добразычлівай Марыські. Спадзяваўся: можа, зноўку даруе, як некалі. Ведаў: жаночае сэрца не камень. А чуллівае, мяккае, як пластылін. Многае заўсёды выбачае, шкадуе. Асабліва, калі вушы пачуюць пяшчотныя слоўкі, шматлікія салодкія абяцанкі. Дарэчы, якія амаль ніколі і не выконваліся…

Але не даравала. Толькі са слязамі амаль крыкнула:

– Многа чуецца, ды мала верыцца. Хамелеон пракляты. У цябе на вуснах – мёд, а на сэрцы – лёд!

Шырока расчыніўшы ўсе дзверы, выкінула прэч рэчы Антося ўжо на ганак. Гучна, бы ў тым войску, зноў загадала:

– Каціся, валацуга, туды, куды сам пажадаеш! На мяккія падушкі да Мусі, Дусі, Фэні, Рэні… Колькі іх там у цябе было? Нават цяпер і не злічыць. Пэўна, не хопіць і пальцаў на руцэ. Але мяне гэта ўжо зусім не хвалюе. Ты думаў, што я нічога не ведаю пра твае прыгоды? Памыляўся, Антон. Лес чуе, а поле бачыць. Добрыя людзі ўсё паведамілі, дапамаглі скінуць ружовыя акуляры. І гэта добра. Нарэшце дапетрыла, хто побач жыве, ды каляровыя байкі складае. І шпаклюе маю пільнасць, мазгавы цэнтр. Толькі не надумайся затрымлівацца тут. Хутка маршрутка пад’едзе. Шуруй хутчэй на аўтобусны прыпынак. І запомні: дарогі ў маю хату болей для цябе няма. І ніколі не будзе. З сённяшняга вечара нашая сцежка зусім зарасла палыном. Зразумеў? Вось і добра. Сам гэтага, мабыць, жадаў. Таму, знайшоўшы нітку, знойдзеш і клубок!

Марыйка спрытна развярнулася, хуценька падбегла да Антося. І з усёй сілы выпіхнула ўжо былога мужа на вуліцу. Быццам непатрэбную рэч. Потым з грукатам зачынілася. Назаўсёды. Каб болей не бачыць ненавіснага і подлага чалавека, не чуць ягоны голас…

Вандроўніца Роза

Лясная сцяжына шэрай стужкай вілася сярод стромкіх сасонак і кучаравых бярозак. Абапал расла высокая трава, дзе-нідзе калыхаліся зіхоткія кропелькі расы. Птушыны гоман звінеў на ўсё лясное наваколле, вітаў новы, сонечны дзень. Але чамусьці адчувалася: гэты дружны хор не надта весяліў незвычайных вандроўнікаў. Стройную, яшчэ даволі маладую, вельмі прыгожую жанчыну і яе трое дзетак. Дзяўчынка і хлопчык бадзёра крочылі побач, схапіўшыся тонкімі ручкамі за шырокую квяцістую спадніцу, з цікавасцю азіраліся навокал. А вось самы малодшы, пяцімесячны Міхаська, салодка спаў, прыціснуўшыся русявай галоўкай да высокіх матуліных грудзей.

Зірнуўшы на бесклапотны дзіцячы тварык, які на нейкі момант адлюстраваў аблічча каханага мужа, маладзіца цяжка ўздыхнула. Дзе цяпер Яша? Ці жывы, здаровы? Мінск ужо неаднаразова бамбілі, пад руінамі загінула шмат людзей…

Якаў Марцэвіч займаў адказную пасаду ў райвыканкаме, лічыўся паважаным партыйцам. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны яго адразу накіравалі на адказны сакрэтны ўчастак. Пры развітанні, пацалаваўшы жонку, дзетак, Якаў самотна паведаміў:

– Не сакрэт, пакуль фашысты маюць перавагу ў ваеннай тэхніцы, ды й напалі нечакана… Магчыма, вам, мае даражэнькія, давядзецца пакінуць горад. Дабірайцеся толькі глухімі сцежкамі на Гомельшчыну, да радні. Цётка Моця – мая хросная. Добразычлівая, лагодная. Яна вам будзе рада, бо адзінокая, сваёй сям’і няма. Толькі ж не забудзьце дакументы, розныя патрэбныя даведкі. Помніце: ваенная стратэгія ў ворага адна: актыўнае знішчэнне мірнага насельніцтва. Асабліва іх зараз «цікавяць» прадстаўнікі цыганскай і яўрэйскай нацыянальнасці…

Пры чарговым налёце варожай авіяцыі на Мінск, прыцэльным ударам быў знішчаны цагляны дом, дзе жыла Роза і яшчэ тры сям’і. Будынак быў размешчаны побач з чыгуначнай станцыяй, таму доўга не праіснаваў… Вярнуўшыся з бамбасховішча, жанчына ўволю наплакалася. Цётка Маруся, заўважыўшы суседку, хуценька падбегла, абняла за худзенькія плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x