Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над вельдам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над вельдам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

Зоркі над вельдам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над вельдам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ведалі, колькі аддзяляе нас ад Малапалоле, і таму калі мы разварочвалі свае павозкі, на сэрцах нашых ляжаў цень сумневаў. Скаціна моцна аслабла, і нам давялося ўпрэгчы ўсіх жывёлаў, што яшчэ маглі ісці. Нам не хапала хамутоў, а таму мы ссякалі рэдкія хмызнякі і прыладжвалі да дышля. Не было таксама скеяў, а таму мы прывязвалі хамуты рамянямі проста да шыяў, і многія быкі задыхнуліся. [32] Збруя для валоў, запрэжаных у павозкі, выглядала наступным чынам. Да павозкі прымацоўваўся дышаль, да якога на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго прывязваліся хамуты (па колькасці валоў, што мусілі цягнуць павозку). З абодвух бакоў ад галавы жывёлы (хамуты былі тоўстыя і прамыя і прымацоўваліся да дышля пасярэдзіне) былі драўляныя палачкі з зарубкамі, якія называліся скеямі – яны прасоўваліся ў дзіркі ў хамуце на пэўнай адлегласці ад шыі вала. Такім чынам хамут клаўся ўпоперак шыі, а скеі мацаваліся перпендыкулярна хамуту. Вяроўка з сырамятнай скуры прывязвалася да аднаго са скеяў, абкручвалася пад шыяй і чаплялася за другі скей так, каб хамут не мог саслізнуць (паводле “Тысяча дзвесце міляў у павозцы” Эліс Бланш Бальфур). Персікавы брэндзі Вілема Прынсла

Тады мы заўважылі, што Кос Стэйн звар’яцеў. Ён адмовіўся вяртацца. Запрог валоў і быў гатовы рушыць наперад. Яго жонка ціха сядзела ў павозцы з дзіцем – яна пойдзе туды, куды пойдзе яе муж. Безумоўна, так яно і мусіць быць. Некаторыя жанчыны пацалавалі яе на развітанне і заплакалі. Але жонка Коса Стэйна не плакала. Мы пачалі ўгаворваць Коса ехаць з намі, але ён сказаў, што ўжо прыняў рашэнне перасячы Калахары і што не збіраецца вяртацца праз нейкае глупства.

– Але паслухай, – сказаў яму Герардус Гробелар, – у цябе ж няма вады.

– Значыць, буду піць каву, – як заўсёды смеючыся, адказаў Кос Стэйн, узяў пугу і разам з павозкай пайшоў прэч. Разам з ім пайшоў толькі Вэбер – я так думаю, таму, што той добра да яго ставіўся. Вось чаму я сказаў у пачатку, што ангельцы – вялікія дзівакі. Вэбер мусіў ведаць, што нават калі Кос Стэйн не з’ехаў з глузду, яго ўчынак усё адно вар’яцкі, – і тым не менш пайшоў разам з ім.

Мы раздзяліліся. Нашыя павозкі марудна пакаціліся ў бок Малапалоле. Павозка Коса Стэйна – усё глыбей у пустэльню. Мая павозка была апошняй. Я азірнуўся на Стэйнаў. У гэты ж момант ангелец таксама павярнуўся. Ён убачыў мяне і памахаў рукой. Гэта нагадала мне той дзень англа-бурскай вайны, калі зусім іншы ангелец, чыйго спадарожніка мы падстрэлілі, таксама павярнуўся і памахаў рукой.

Мы вярнуліся ўрэшце ў Малапалоле – з дзвюма павозкамі і жменькай скаціны. Іншыя павозкі мы пакінулі ў пустэльні. Мы перажылі шмат страшных рэчаў. Многія дзеці памерлі. Калі аднойчы павозка Герардуса Гробелара стаяла побач з маёй, я ўбачыў непадалёк ад яе нейкі скрутак. Я зразумеў, што гэта такое. Сам Герардус не паклапаціўся пра тое, каб пахаваць сваё мёртвае дзіця, а яго жонка ляжала без сіл і не магла нават варухнуцца. Я адышоў ад павозкі і насыпаў над цельцам горку пяску. Усё, што я помню пра рэшту дарогі ў Малапалоле – гэта сонца і пясок. І смага. У адзін момант мы падумалі, што заблукалі, але гэта ўжо не мела ніякага значэння. Мы нічога не адчувалі. Мы не маглі ні маліцца, ані блюзнерыць, бо нашыя высахлыя языкі прыліплі да паднябенняў.

Я да гэтага часу не ўпэўнены, колькі дзён мы ішлі назад. Часам я сядаю і спрабую падлічыць дні, але пасля мне здаецца, што я дзесьці памыліўся. Мы дайшлі да Малапалоле і да вады. Мы казалі, што больш ніколі не выйдзем адтуль у пустэльню. Не думаю, што тыя з нас, хто страціў на той дарозе дзяцей, тужылі па іх тады. Яны былі агаломшаныя тым, што перажылі. Але я ведаў, што яны хутка вернуцца да рэчаіснасці. Яны ўспомняць неглыбокія магілы ў пяску, і Герардус Гробелар са сваёй жонкай успомняць маленькі скрутак, пакінуты ў Калахары. І ведаю, што яны тады адчуюць.

Потым мы ўзялі павозку са свежымі валамі, загрузілі туды вялікі запас вады і вярнуліся ў пустэльню, каб адшукаць сям’ю Стэйнаў. З дапамогай кафраў з племені сечуана, якія ўмелі адшукаць нябачныя для нас сляды, мы знайшлі павозку Коса. Валы былі выпражаныя, трупы некаторых з іх ляжалі ля павозкі. Кафры паказалі нам адбіткі падэшваў на пяску, і мы даведаліся, у якім кірунку пайшлі двое мужчынаў і жанчына.

Урэшце мы знайшлі іх саміх.

Кос Стэйн ляжаў на пяску побач з жонкай – галава жанчыны на мужавым плячы, яе валасы распусціліся і мякка развяваліся на ветры. Непадалёк тварам уніз ляжаў ангелец. Знайсці маленькую Джэміму мы так і не змаглі. Мабыць, яна памерла дзесьці па дарозе, і Кос Стэйн пахаваў яе. Але мы пагадзіліся ў тым, што ангелец Вэбер перажыў жахлівыя рэчы: ён не мог нават усвядоміць, што Стэйны зрабілі з дзіцем. Верагодна, да апошняга моманту жыцця яму здавалася, што ён нясе дзяўчынку на руках. Бо калі мы перавярнулі яго цела, то заўважылі, што яго занямелыя мёртвыя пальцы сціскаюць старыя анучы і дзіцячую вопратку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x