Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над вельдам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над вельдам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

Зоркі над вельдам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над вельдам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Капскі паўвостраў – паўвостраў у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі на тэрыторыі ПАР, на паўднёвым канцы якога знаходзіцца Мыс Добрай Надзеі, а на поўначы – сталіца ПАР Кейптаўн (Капстад). Паўвостраў быў каланізаваны галандскімі пасяленцамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, аднак у 1806 годзе калонію захапіла Вялікабрытанія. Адпаведна, на час Другой англа-бурскай вайны буры Капскага паўвострава былі сталымі жыхарамі брытанскіх тэрыторыяў, а таму не былі павінныя абараняць незалежнасць бурскіх зямель. Тыя з іх, хто далучаўся да бурскай арміі, лічыліся паўстанцамі.

14

Бечуаналэнд – пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, які існаваў з 30 сакавіка 1885 па 30 верасня 1966, са сталіцай у Мафекінгу. У 1895 годзе пратэктарат быў далучаны да Капскай калоніі. Першапачаткова на гэтых землях жылі народы бечуана, ці тсвана.

15

Kêrels – хлопцы (афр.).

16

Кафры – назва, якая давалася цемнаскурым жыхарам Паўднёвай Афрыкі, паганцам.

17

Алфрэд Мілнэр, першы віконт Мілнэр (1854–1925) – брытанскі дзяржаўны дзеяч і каланіяльны адміністратар. З лютага 1901 кіраваў дзвюма бурскімі дзяржавамі, Трансваалем і Аранжавай свабоднай дзяржавай, анексаванымі Вялікабрытаніяй, на тэрыторыі які была пабудаваная вялікая колькасць канцэнтрацыйных лагераў.

18

Стэфанус Ёханэс Паўлус Кругер, больш вядомы як Пол Кругер ці дзядзька Пол (1825–1904) – прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааля). Здабыў сусветную вядомасць як твар бурскага супраціву падчас Другой англа-бурскай вайны.

19

Каўдрыёз (ці рыкетсіёзны гідраперыкардыт) – інфекцыйная вадзянка сэрца, хвароба жвачных і ўсяедных жывёлаў, якая працякае вельмі востра. Суправаджаецца ліхаманкай і паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы.

20

Катаральная ліхаманка авечак (ці “сіні язык”) – інфекцыйная хвароба, сімптомы якой – ліхаманка, запальна-некратычныя паражэнні стрававода, языка і дэгенератыўныя змяненні шкілетных цягліцаў.

21

“Бурыльны малаток” (Papaipema nebris) – матылёк сямейства начніцаў. Вусень паразітуе на збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культурах, асабліва з тоўстым сцяблом.

22

Граф-Рэйнэт – горад на ўсходзе Капскай правінцыі.

23

Гл. каментар 13.

24

Гідэён Схеперс (1878–1902) – бур, герой Другой англа-бурскай вайны, які пайшоў у войска ва ўзросце 16 гадоў і служыў пад кіраўніцтвам генерала Крысціяна Дэ Вета. У 22 гады даслужыўся да звання камандзіра атрада (каманданта) і кіраваў каманда, дзе было 150 бураў Капскай калоніі. 10 кастрычніка 1901 году захварэў і трапіў у ангельскі палон. Суд прысудзіў яго да страты, і ў 1902 годзе Схеперс быў расстраляны ва ўзросце 23 гадоў. Брытанцы лічылі яго злачынцам, буры – героем і пакутнікам.

25

Слагтэрснэкскае паўстанне – лакальнае паўстанне бураў Капскай калоніі ў 1815 годзе. Справакаванае смерцю фермера Карнэліса Фрэдэрыка Бэзэйдэнхоўта ў выніку бойкі з салдатамі-гатэнтотамі. Задушанае 9 сакавіка 1816 году. Было арганізаванае настолькі кепска, што лічыцца не больш як выпадковым эпізодам у барацьбе бураў за незалежнасць.

26

Радэзія – брытанскія калоніі ў Паўднёвай Афрыцы (цяпер Замбія і Зімбабвэ).

27

Малапалоле – самы вялікі горад у Батсване.

28

Божы чалавек – біблейскае вызначэнне святых альбо вельмі шанаваных рэлігійных дзеячаў.

29

Прычасце (тут: Nagmaal – даслоўна “начная ежа”) у бураў з аддаленых раёнаў адбывалася наступным чынам. Раз на некалькі месяцаў яны вялікімі групамі выпраўляліся ў горад, ля якога ставілі свае павозкі, дзе і начавалі, калі не маглі знайсці таннага начлегу ў горадзе. Там жа сем’і збіраліся разам і елі.

30

Шэмбак – цяжкая пуга са скуры насарога ці гіпапатама, якая ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваецца для скаціны і часам як прылада пакарання.

31

Вялікі Трэк – перасяленне нашчадкаў галандскіх пасяленцаў у цэнтральныя раёны Паўднёвай Афрыкі, якое прывяло да стварэння Аранжавай свабоднай Рэспублікі і Трансвааля. Прычына перасялення – захоп ангельцамі Капскага паўвострава і наступныя канфлікты. Пачалося перасяленне ў 1835 годзе, і да 1845 году ў ім узяло ўдзел больш за 15 тыс. чалавек. Па аналогіі з ім Вялікім у апавяданні называецца Дорстландскі трэк, калі ў 1880-х гадах пэўная колькасць бураў Трансвааля (названых пазней дорстландскімі – ад dorst, “смага” – трэкерамі) выправілася на поўнач Намібіі. Яны хацелі знайсці новую зямлю для жыцця і назваць яе Апінгтонія (ад “Апінгтан” – горад на поўначы Капскага паўвострава). Падарожнікі купілі землі для жыцця ў мясцовых плямёнаў, аднак потым тубыльцы з розных прычынаў вырашылі забраць землі назад і забілі амаль усіх бураў, а тыя, хто ўратаваўся, збег у Анголу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x