Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой цвік (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой цвік (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.

Мой цвік (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой цвік (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Палачанскі

Мой цвік

Апавяданні

© Палачанскі А. C., 2014

© ПВУП “Галіяфы”, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Паміж дарог

Зімовы ранак разбіў акно хрумсткімі сузор’ямі, і трэснутае шкло паляцела соннымі скрылямі. Чалавек падхапіўся з ложка, выйшаў на ганак ды стаў у дзвярах. Марозна, сонечна, шыя аб задубелы каўнер трэцца, ажно рыпіць. Пакруціў чалавек галавой, моцна сплюшчыў вочы, усміхнуўся калючымі зморшчынамі. Пацягнуўся спрасонку, пачухаўся – “гэ-эх!” – зірнуў на сваю зямлю, на зіхоткія прасторы. Далягляд канчаўся лесам, паўз хату цягнулася сцежка ад чыгункі да брэсцкай шашы. Сонца далікатна абмінала сядзібу бокам, над лесам, а свяціла так, што паветра рассыпалася ў блішчасты пыл.

“Трэба дзверы зачыніць, а то ў сенцы холаду напушчу”, – і чалавек ступіў на двор, у адной кашулі ды ватовых штанах. Перажагнаўся, пільна гледзячы кудысьці за лес, за чыгунку, расцёр твар калючым зляжалым снегам да свежай чырвані, задаволена крэкнуў і вярнуўся ў хату.

Дзверы ляпнулі і пачалі зноў расчыняцца, і чалавек ужо выходзіў, хутаючыся ў кажух ды шаруючы далоні. Ён стаў, прыслухаўся і рушыў на дарогу ў бок шашы.

Тры высачэзныя лістоўніцы стаялі на павароце як сведкі спрадвечнай маўклівай праўды. Ломкі чорна-белы бярэзнік нясмела высоўваў кранальна безабаронныя галінкі, якія, здаецца, толькі падчапі – і яны злятуць долу. Хвоі калыхаліся з ледзь чутным прыдыханнем. Чалавек часта выходзіў сюды на шпацыр. Пад скупым сонцам, на дарозе, снег храбусцеў, бы капуста.

Наступны паварот, амаль на сто восемдзесят – дарога выходзіла на мост над шашой. Нейкі дзед у спецадзенні ішоў следам. За ім бег сабака. Пасярод моста чалавек спыніўся, глядзеў па-над дрэвамі, узлятаючы позіркам. Аперанае лёгкімі аблокамі неба яшчэ не страціла адбіткі ўсходу, на снег пырскала сонца, зрэдчас з-пад моста выязджалі фуры.

– Мо ёсць цыгарэта? – пачуў ён голас ззаду.

– Няма, выбачай.

Дзед пакорліва пашкандыбаў далей. “Можа, наўмысна за мной ішоў, каб спытаць, не?” – падумаў чалавек і пайшоў дахаты.

Ён выйшаў на двор, паставіў зэдаль сярод гарода і сеў піць гарбату. Нагрэты металічны кубак апякаў вусны, зыркі снег рэзаў вочы, і ад блакітнага неба настрой быў святочны і адчувалася, што дзень дарма не міне. За плотам ляжаў вялікі поплаў, такі гладкі пад снегам, што хацелася ісці па ім наўпрост да самага лесу, пакідаючы ззаду немудрагелістае вязьмо слядоў.

Чалавек усміхнуўся якімсьці аднаму яму вядомым думкам. Увесь яго ранішні настрой можна было б абазначыць доўгім уздыхам і задуменным: “Да-а…” Сумна аднаму, але што зробіш. На нагах былі старыя парваныя кеды, у якіх ён хадзіў па хаце і па двары. Натуральным чынам пачаліся ўспаміны. Нешта цёплае, жывое і ненадзейнае – калісьці гэта дыхала, уздымалася пад самым бокам, быццам бы роднае, але гатовае кожную хвіліну здрадзіць, і ўсё роўна: не яго… Кожны дзень прыходзіла туга па нязробленым і схаванае, але тым больш праўдзівае пачуццё віны за ўсё, што б ён ні зрабіў. Ён пастараўся забыць, што гэта было такое, хоць і так асабліва нічога не разумеў. Адзіным, што магло нагадаць яму пра недарэчнае мінулае, былі гэтыя парваныя кеды.

Табурэтка нахілілася і прасела ў падталую глебу. Ён больш не хацеў ні пра што думаць. Устаўшы, ён рашуча схапіў зэдаль і рушыў у хату. Можна было падумаць, што яго нечым пакрыўдзілі і што ён доўга будзе маўчаць. Ён стаяў, прыхінуўшыся да дзвярэй, і засяроджана паліў, намагаючыся адпрэчыць думкі. Ён кінуў недапалак і злосна плюнуў.

Пасля ён пайшоў у прыбудоўку па дровы і паліў у грубцы, укінуў у ваду некалькі бульбін, цыбулю, яшчэ тое-сёе і варыў сабе есці. А калі еў, то стараўся думаць пра тое, што ён есць. А калі працаваў, то пра тое, што робіць – рукамі думаў. І заўсёды рабіў нешта адно, не задумваючыся, як трэба, як лепш, і чаго чакаць, і каго слухаць. І не пакутаваў ён таксама ад залішняга выбару.

Калі звечарэла, ён шмаргануў рукавом па носе ды абапёрся аб паркан. Той крыху пахіліўся і чалавек падумаў нешта такое: “Назаўтра будзе работа. А сёння ўжо не буду нічога…” Дарога знікала ў разгубленых ценях зімовага сутоння. Адзін з ценяў аказаўся чалавекам, маладым хлопцам, які стаяў і нерашуча пазіраў то на дарогу, то на хату. Здавалася, ён ледзь не плача.

Чалавек выйшаў з-за паркана і пакрочыў да хлопца. Той, заўважыўшы ламаную постаць, пайшоў прэч, але чалавек нагнаў яго.

– Дзе тут чыгунка? – нясмела запытаў юнак, відаць, дзеля таго, каб пачаць размову.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой цвік (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой цвік (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x