Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой цвік (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой цвік (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.

Мой цвік (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой цвік (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны былі вонкава непадобныя, гэтыя дзяды, і хоць розніца між імі была ўсяго гадоў пяць, выглядалі яны зусім па-рознаму. Малады Раман – так іх і звалі: Раман Малады і Раман Стары – вусоў не насіў, затое меў яшчэ густыя і павойныя валасы, ягоная жонка штомесяц падстрыгала іх пад маладзік. Вушы былі крыху адтапыраныя, выглядаў ён праставата, напэўна з-за вялікіх зубоў, на дзіва добра захаваных, што вылазілі наперад з разамкнёных вуснаў. Стары Раман меў больш паважны выгляд, які, аднак, не замінаў яму часам улазіць у такія гісторыі, пра якія ўзгадваў ён пазней дужа неахвотна. Ён таксама быў трохі аблавухі, але меў моцную ніжнюю сківіцу, яна вельмі хутка абрастала шчэццю. Ростам ён быў ніжэйшы за сябра, але спрытнейшы за яго, асабліва на язык.

– Тады вып’ямо спачатку, – перабіў ён сябра і адразу наліў на два пальцы. – Пасля ўжо, гэтыя ўсе размовы… Ну, давай.

– Да толку, да то-олку, – дадаў ён, адкусіўшы сваю палову галубца. – Дык што там Гэнка гэны?

– Да прыдуркі гэтыя – з Мацюкоў. Пацаны нейкія – па начох швэндаюцца, рабіць ім няма чаго. Дык Гэнка кажа, што і міліцыя ўжо з раёна прыязджала. Шукалі нечага, вымяралі, запісвалі.

– Дык я ведаю, чаго ты мне расказваеш? Гэта яны шчэ на тым тыдні прыязджалі.

– Чаго ж яны ўвесь гэны вэрхал узнялі?

– А хто яго ведае. Кажуць, усё тыя хлопцы, халера. З Мацюкоў. Пабілі, паламалі вокны, лаўкі. Гароды патапталі. А яшчэ – мазгоў-та! – знакі пагнулі і павыцягвалі. Мазгоў-та!

– Якія знакі?

– Ну дарожныя гэныя. Паламалі іх, папсавалі. Адзін, кажуць, Базылісе ў гарод кінулі, а іншы – чуеш? – у акно ў трынаццатым доме ўсунулі! Мазгоў-та!

– А-ёй! Гэта што, там, дзе стараста жыве?

– Ну! А я што кажу. Ну, давай.

Яны сядзелі так да вечара, выпівалі і абмяркоўвалі хлопцаў-недарэкаў. І час ад часу з прыдарожных зарасцяў чуўся і ляцеў па полі сярод цёплых трыбухатых кароў з раздзьмутымі ад малака вымямі смачны і густы бас: “Да то-олку!”

Калі Раманы вярталіся з поля, то зайшлі да Рамана Маладога закусіць трохі ды тэлевізар паглядзець. Яны сядзелі ў сенцах, пакуль жонка бегала вакол іх, ладзіла вячэру.

– Ну, давай, – сказаў Раман Стары, а Малады паддаў:

– За свята, – бо якраз па тэлевізары паказвалі нейкі ці то парад, ці то салют.

Яны яшчэ трохі пасядзелі, есці Стары Раман не хацеў, таму выпілі на дарогу, і ён падняўся.

– Дык а што там за свята гэтае? – падаў ён руку сябру. Той паціснуў плячыма, і Стары Раман махнуў рукой. – А мне што, на самай справе? Да толку!

Калі Стары Раман сышоў, Малады пачуўся нечакана вальней. Прысутнасць старэйшага сябра трохі гняла яго, бо сам нібыта сыходзіў на іншы план. Ён лічыў яго больш дасведчаным за сябе, але часам моўчкі з ім не пагаджаўся.

Цяпер, калі ён застаўся паўнавартасным гаспадаром, можна было добра пасядзець, увайсці ў свае правы і нават прыкрыкнуць на жонку – адчуць сябе галоўным. Жонка толькі ўздыхала, ківала галавой і звала мужа есці.

Раман сеў на ганку і скруціў цыгарку з газеты. Побач была ўся яго няхітрая гаспадарка, сад, гарод, худоба. Жонка хадзіла туды-сюды з вядром, сыпала нешта качкам, даіла карову. Раман глядзеў перад сабой адсутным позіркам, круціў цыгарку між пальцаў, а думкі вярталіся да тых хлопцаў. Што ж яны гэта такое надумалі? Паставілі на вушы ўсё сяло. Завялі сабе толькі праблем. І дзе-та яны зараз?

Раман думаў пра тое, што, мабыць, гэта маладосць такая, што ў маладосці і думкі, і ўчынкі маюць зусім іншыя мэты, чым у яго веку. І што такія людзі, як Стары Раман ці жонка, ніколі гэтага не зразумеюць. І яшчэ ён усё намагаўся ўзгадаць, што сам думаў у маладосці.

Жонка ўсё мітусілася побач, і ён раптам сказаў галасней, чым звычайна:

– Ды сядзь ты ўжо, пасядзі! Цэлы дзень бегаеш – не набегаешся.

Жонка здзіўлена спынілася, не выпускаючы з рук вядро. “Сядай, сядай”, – паўтарыў Раман і пасунуўся. Жонка прысела, але неяк нясмела, на край, бы збіралася зараз жа ўставаць. Нейкі час сядзелі моўчкі: Раман задуменна сагнуўшыся і ўтаропячыся сабе ў ногі, а жонка глядзела туды-сюды на непрыбраны падворак, на хлеў, на градкі. Тады Раман сказаў:

– А памятаеш, як мы калісьці хацелі… паехаць. Куды мы хацелі?

Ён казаў голасам старога паддатага летуценніка, а жонка адказвала лагоднай, але будзённай гаворкай, нібы ўшчувала малога:

– Ну, памятаю. На мора, мусіць, збіраліся.

– …а тады думалі: можа, бліжэй куды… у горад хоць…

Жонка маўчала, і праз нейкі час ён насмеліўся:

– Дык што, а паехалі кудысь, як мы тады хацелі! Хоць адпачнём трохі, не ўсё табе тут маяцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой цвік (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой цвік (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x