Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Палачанскі - Мой цвік (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой цвік (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой цвік (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.

Мой цвік (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой цвік (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Янка, дабранач! – крыкнулі дзяды разам, і разам зарагаталі, і тут жа далі дзёру праз гарод, праз плот і далей куды ногі нясуць.

– А ты глядзі ж, які месяц! Як сыр! – крычаў Стары Раман на вуха свайму сябру. – Да толку! Да то-олку!

З дзікім гіканнем несліся дзяды па пустой вуліцы, а жоўты кавалак сыру бег за імі і смачна пасміхаўся.

2011 г.

Мой цвік

У мяне ёсць цвік. Я знайшоў яго аднойчы, калі шукаў пульт ад тэлевізара. У той дзень я ляжаў на канапе, як звычайна, апусціўшы руку ў міску з семкамі, праглядаў усё, што мне паказвалі: надвор’е, навіны, серыялы. Але ўсё гэта ліпла да мяне, назапашвалася ўсярэдзіне, каб аднойчы там скончылася вольнае месца, як на дыску. І калі гэта адбылося, я не змог больш нічога ўспрымаць і пачаў ліхаманкава шукаць пульт. Ім даўно ніхто не карыстаўся, я знайшоў яго пад канапай, запылены, у парванай плёнцы. Я стаў на калені і памкнуўся ўзяць яго, але тут жа здрыгануўся – нешта балюча ўкалола палец. Асцярожна я выцягнуў з-пад ложка доўгі іржавы цвік – сантыметраў на дзесяць.

Я сеў на канапу і круціў яго ў руках, мне было прыемна гэта рабіць, адчуваць форму, даўжыню, шурпатасць іржы. Я прагнуў дзейнасці. Пустэча перапаўняла мяне – я змог адчуць гэта адразу, як выключыў тэлевізар. Цішыня была нязвыклай, крыху бянтэжыла, у ёй я адчуваў сваю бескарыснасць. Я быў чалавек без справы, без дасягненняў. Не было нічога, думкі аб чым прынеслі б мне задавальненне, акрамя, мабыць, майго цвіка. Гэта быў мой адзіны інструмент і я пачаў думаць, што мне з ім зрабіць. Напэўна, менавіта ў той момант я вырашыў змяніць сваё жыццё, пакінуць нейкі след сваім нашчадкам, прынесці карысць грамадству. Я стаў свядомым чалавекам.

Так я выправіўся ў падарожжа з адным цвіком у руках. Гэта быў пераломны дзень у маім жыцці, я вырашыў стаць лепшым, высакародныя намеры ўзносілі мяне ў завоблачныя вышыні, я верыў у сябе, верыў у будучыню і ў штосьці яшчэ. Вырваўшыся са сваёй кватэры, з гэтай клеткі, у якой згасае паэтычнасць чулай натуры, я адчуваў сябе здольным на многае, выпрастаўшы спіну, убачыў перспектывы, гарызонты расхінуліся, ва ўсе бакі разыходзіліся промні майго натхнення, рознакаляровай чарадой брылі магчымасці, як караван з неверагоднай казачнай краіны, а наперадзе раскінула свае ўсеабдымныя крылы мая грандыёзная будучыня. А над усім гэтым клічнікам узвышаўся мой цвік, як знак свабоды альбо перамогі.

Перш за ўсё я пайшоў на будоўлю, каб паказаць свой цвік, аддаць яго на карысць грамадства. Доўга шукаць не давялося, я адразу выйшаў на нейкую перспектыўную будоўлю, з планамі на шчаслівыя сем’і і дзетагадоўлю. Мне адразу захацелася быць датычным да гэтага і я звярнуўся да будаўніка. Але ён толькі лаяўся, крычаў, а пасля паклікаў сваіх сяброў, і яны адправілі мяне ў краму. Але ў краму я не пайшоў, бо разумеў, што дабра з гэтага не будзе, і рэалізавацца мне там будзе цяжка.

Няўдача мяне не збянтэжыла, і я пайшоў далей, бо які ж ты чалавек, калі пасуеш перад няўдачамі. Я ўвайшоў у лес і знайшоў там гурму маладых людзей, якія нешта ладзілі між дрэў з вяровак і жэрдак. Падышоў да іх і запытаў: “Хлопцы, ці патрэбны вам цвік? Здаецца, для вашых буданоў ён быў бы вельмі дарэчы”. Хлопцы неяк дзіўна паглядзелі на мяне, а старэйшы з іх адказаў: “Мы – скаўты. Мы будуем жыллё без цвікоў”. Я зразумеў і пасунуўся далей.

Я прыйшоў да паэта: ён сядзеў на крэсле, нага на нагу. У выцягнутай руцэ ён трымаў кніжку, у якую штохвілінна зазіраў, у другой нешта дымілася. Выразам твару ён быў нейкі абыякавы, а сам сабой нагадваў пытальнік. “Хочаш цвік?” – адразу прапанаваў я. Але ён зірнуў на мяне ды павольна расплыўся ва ўсмешцы. Адзін цвік у яго дакладна ўжо быў. Мяркуючы па ўсім, на ім ён і сядзеў.

Праходзіў паўз нейкую вёску і ўбачыў, як дзед гародзіць плот. Тут без цвікоў дакладна не абысціся. Я сказаў яму пра гэта, і ён паглядзеў на мяне, нібы згаджаўся, але раптам пачаў завальвацца набок, хрыпець, пасля нечакана рушыў на мяне і працягнуў руку для апоры, але я адступіў, і ён упаў ніцма. Я крыху счакаў і, пераканашыўся, што яму мая дапамога таксама не патрэбная, самотна пасунуўся далей.

Шмат дзе яшчэ я спрабаваў прыладзіць свой цвік і знайсці яму месца. Спрабаваў прадаць яго і ўсё зніжаў цану, але ніхто нават не падыходзіў.

Хацеў здаць у металалом – і там не атрымалася. Нават прапаноўваў аддаць у краязнаўчы музей у якасці экспаната. Нідзе не меў я поспеху. Мяне апанавала крыўда. Няўжо, няўжо я нічога ніколі не дасягну? Няўжо я не змагу дапамагчы грамадству, і маё імя не ўвойдзе ў гісторыю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой цвік (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой цвік (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой цвік (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x