Наталка Харытанюк - Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк - Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Так i скажы яму, – прапаноўвае Гары, – “Я хачу быць мёртвым катом”. Пасля гэтага ён ужо не атрымае над табой перамогi.

– Але i я пасля гэтага не буду пераможцай, бо хiба гэта прыдумала я?

– Не, гэта, вядома, прыдумала не ты, – пагаджаецца Гары. – I, дзякуй Богу, пераможцай ты ўжо таксама нiколi не будзеш. Цяпер ты проста будзеш… непераможнай, – кажа Гары і расплюшчвае вочы. – Мат, – кажа ён і забірае майго караля.

Ён у гэты момант глядзіць на мяне ўважліва-ўважліва. Нават выпрабавальна – засмучуся ці не. Развесялюся ці застануся спакойнай. Але я нічога не разумею. Таму не ведаю – радавацца мне ці пераймацца, што прайграла. Словы Гары пра непераможнасць і пра мёртвага ката ўзрушылі мяне, і я цяпер не магу думаць пра паразу – маю ці яго, а таму гатовая пагадзіцца з любым вынікам – з тым, што скажа Гары.

Гары і на гэты раз лічыць, што параза ягоная (значыць, я ўсё ж не вытрымала выпрабаванне – задумалася пра згубленага караля?). Мяне гэта цалкам задавальняе. Мяне страшна хвалюе толькі адно – якое жаданне прыдумае Гары на гэты раз.

Ён прызнаецца, што даўно марыў прапанаваць мне адну авантуру. Але баяўся спалохаць. А вось цяпер. Здаецца, цяпер можна. Гары просіць мяне сыграць з ім партыю навослеп. Таксама заплюшчыць вочы і не расплюшчваць іх да самага заканчэння партыі. Да самага мату.

Я, вядома, пагаджаюся.

Спачатку я не магу зразумець, дзе наагул само поле і дзе на гэтым полі белыя, а дзе чорныя фігуры. Але Гары падказвае мне, што рабіць у такім выпадку – варта граць абедзвюма рукамі. І тады хутчэй прызвычаішся да цемры, тады забудзеш пра непатрэбныя пытанні і сканцэнтруешся на самой гульні, – вельмі сур’ёзна кажа мне Гары.

І я пачынаю граць. Я трымаю амаль увесь час у руках драўляныя, пакрытыя лакам фігуркі, мяняю іх, перабіраю пальцамі. Прыемна здагадвацца, дзе слон, дзе ферзь, дзе ладдзя. Настолькі прыемна, што я не адразу заўважаю: нідзе няма майго караля. Перабіраць, перастаўляць драўляныя фігуркі прыносіць столькі радасці, што мне не хочацца спыняць гульню, мне хочацца адцягнуць мат як надалей. Мабыць, таму мне становіцца амаль усё роўна, што з маім – ці з яго – каралём. Я зусім не чую і таго, што мне некалькі разоў паўтарае Гары, – хіба можна пачуць яшчэ кагосьці, калі ты слухаеш інь і ян, адчуваеш, як яны мяняюцца, пераходзяць з поля на поле, з клеткі на клетку. У поўнай цемры.

І тады: – Мат, – паўтарае Гары грамчэй. – Ты мне паставіла мат.

– Mein Gott, – падхопліваюся я. – Але я зусім не заўважыла. Я зусім не хацела, каб так хутка скончылася гульня.

Я расплюшчваю вочы і здзіўлена гляджу на Гары – ён смяецца. Шчыра і зусім не сумна. Мяне гэта заблытвае канчаткова і я пытаю: – Калі знік твой кароль, Гары, ты весялішся. Чаму? Хіба кароль – не самае галоўнае?

– Не, – шчасліва хітае Гары галавой. – Сэнс гульні зусім не ў каралі. Сэнс гульні – … Але я табе ўсё ўжо і так распавёў. Ці гэта ты мне распавяла. Ці гэта нам распавёў Сэлінджэр. У гісторыі пра мёртвага ката.

Гары змаўкае на нейкае імгненне – ён задаецца каанам, адстаронена глядзіць на аблокі, шукае вецер… А пасля адным толькі гэстам усё мне тлумачыць: галоўнае ў шахматах – не забываць пра мёртвага ката.

І ўсё. Больш ён нічога не кажа. Ён збірае свае новыя шахматы. Светла-светла ўсміхаецца і сыходзіць. Лёгка, як анёл, сыходзіць Гары ад мяне па алеі парку, а я думаю: можа быць, калі я дапішу апавяданне пра магічны тэатр і пра Гары ў ім, можа быць, тады я ўсё і зразумею. Але пакуль я не магу нават зразумець – хто з нас атрымаў паразу ў апошняй партыі.

Я не магу зразумець не толькі гэтага. Я не магу зразумець, чаму Гары сыходзіць, пакідаючы мяне сам-насам з маімі яшчэ нават не прыдуманымі жаданнямі.

Я моцна засмучаюся, бо прадчуваю, што калі няма пераможаных, калі я стану непераможнай, то каму застанецца прыдумляць жаданні? Каму, Гары? – пытаю я яго, але ён ужо далёка і мяне не чуе.

А без жаданняў – і шахматы не шахматы, думаю я. І старая дзіцячая гульня ў інь і ян – без жаданняў – таксама ніякая ўжо не гульня. А так – халодныя цені аблокаў.

Мілы Гары

– Кім былі мы ва ўсёй гэтай гісторыі? – пытаю я Гары, расхінаючы фіранкі ў купэ цягніка, на якім мы паедзем дадому.

– Сірэнамі, – кажа Гары, гледзячы ў вакно на Оскара.

– А чаму тады Оскар нас так лёгка адпускае? Чаму, згубіўшы ўсё, ён такі шчаслівы?

– А хіба нас можна ўтрымаць – хіба сірэны застануцца сірэнамі, калі іх пакінуць каля сябе?

Я думаю над словамі Гары. Я думаю пра тое, што – і праўда – нічога нельга ўтрымаць у гэтым жыцці. Каля сябе. За вакном, калі мы паедзем, будуць прабягаць краявіды – і назаўжды знікаць. Там, за аблокамі – шэрымі і халоднымі. Я яшчэ раз сяду перачытаць гісторыю Оскара – каб, можа быць, нарэшце зразумець: чаму, згубіўшы ўсё, Оскар такі шчаслівы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x