Макс Шчур - Галасы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Галасы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» (2016), увайшлі апавяданні 2011–2017 гг. і аповесць «Чалавек з футаралам». Упершыню на беларускай мове.

Галасы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Суседзі ўспрымаюць мяне, як калісьці зусім іншыя суседзі ўспрымалі майго бацьку: падазроны тып. Чым меней яны мяне бачаць, тым больш, натуральна, пра мяне ведаюць. Тым не менш час ад часу я ўсё-ткі пакідаю сваю кватэру для таго, каб праверыць пошту, ну і яшчэ – каб выканаць абавязак, звязаны для мяне з найвялікшым прыніжэннем: прыбраць, у адпаведнасці з графікам і патрабаваннямі добрасуседства, лесвіцу. Заўсёды пасля гэтай дзесяціхвіліннай грамадска-карыснай працы я адчуваю вострую неабходнасць напіцца, каб пазбавіцца нервовага стрэсу. Апрача алкаголю, на мяне супакаяльна ўздзейнічае сузіранне мапы Аргенціны – прынамсі цягам першых дзвюх гадзінаў. Але рана ці позна я немінуча ўсведамляю, што адзіным уратаваннем у маім стане могуць быць толькі ўцёкі з вёскі ў горад. Канчаткова зразумець гэта мне звычайна дапамагае жудасная і неверагодна голасная музыка ў гукаўзмацняльніках, паразвешаных на кожным рагу, каб ніхто, крый божа, не мог схавацца ад жыццёва важных паведамленняў мясцовых уладаў. Гэтая папсня, паводле меркавання апошніх, павінна прынаджваць да гукаўзмацняльнікаў усіх, як жалейка заклінальніка пацукоў. Які неасвечаны дэспатызм! Мой інстынкт акупаванага селяніна, аднак, прымушае мяне прыслухоўвацца да гэтых абвестак: можа, урэшце прагучыць загад прымусова заступаць на будоўлю? Але якое там: самае смешнае, што абвесткі штогод тыя самыя – часам здаецца, што яны гучаць у запісе. Напрыклад, пра рой пчолаў, які ад кагосьці ўцёк. Цалкам верагодна, што гэта той самы рой пчолаў, што й летась. І гэта я яшчэ маўчу пра перыядычныя выпрабаванні сірэнаў грамадзянскай абароны, без якіх у наш век сталай тэрарыстычнай пагрозы ніяк нельга абысціся!

Устаць? Вычысціць зубы? Апошнім часам мяне ад гэтага ванітуе, хаця сапраўднай прычынай можа быць мой выгляд у люстэрку, куды, як мне здаецца, хочуць уцячы – ці то ад мяне самога, як у дзіцячым вершыку, ці то ад экзекуцыі – нават нешматлікія прадметы асабістай гігіены на палічцы, што засталіся пасля жонкі. Насамрэч на вёсцы добра адно: адсутнасць сораму за свой выгляд. Думаю, за апошнія месяцы я пачаў нагадваць масавага забойцу Радавана Караджыча ў момант ягонага арышту. Парадаксальна, што з барадой я больш падобны да жанчыны, чым без яе. Можа быць, выраз майго твару выразна кантрастуе з такім мужчынскім атрыбутам, як барада, і ад гэтага робіцца больш відочнай якаясьці жаноцкая мяккасць уваччу? Халера ведае; у кожным разе я ўсё больш нагадваю сабе святую Вільгефорціс – чулі пра яе? Гэта такая партугальская святая, якой бог дапамог за ноч адпусціць бараду, каб усцерагчы ад шлюбу з мусульманінам. Памятаю, яшчэ ўва ўніверсітэце мае суседкі па інтэрнаце заўважылі гэтае падабенства і павесілі на мае дзверы фотаздымак жанчыны з барадой. Тое, што ў іншага было б другаснай палавой прыкметай дарослага мужчыны, у мяне толькі падкрэслівае, што ў душы я яшчэ галамуз. Дык, можа, пагаліцца? Расчасаць патлы? Не смяшыце; хай падобных фармальнасцяў прытрымліваюцца тыя, каму гэтае грамадства не адмовіла ў шанцы на прыстойнае існаванне. Да таго ж жонка сышла, а бальшыню гэтых рытуалаў я выконваў дзеля яе.

* * *

Дванаццатая гадзіна. Пасля таго як дзяцел урэшце злітаваўся, мне ўдалося на нейкі час зноў заснуць: гэтым разам мяне абуджае суседскае кацяня, якое курняўкае з голаду пад іхнымі дзвярыма. Суседзі чамусьці ўвесь час забываюцца, што ў іх ёсць кацяня, і не чуюць ягонага сковыту, зашыўшыся ў глыбіню сваёй шматпакаёвай кватэры. Пару разоў я ўжо хадзіў быў пагрукаць ім у дзверы, каб яны яго пусцілі, – але суседзі, як мне здаецца, не ацанілі маіх высілкаў. Таму цяпер я нізавошта не пайду кацяняці за лёкая. Буду ляжаць і чакаць, пакуль яно перастане курняўкаць, – іншай магчымасці няма, бо калі б ягоныя гаспадары адчынілі яму самі, гэта быў бы цуд. Праз нейкі час кацяняці даходзіць, што ў гэтым доме ў яго больш нікога няма і што ніхто яго болей не любіць – нават я. Дапускаю, што я і сам бы мог яго пакарміць, калі б было чым. Такім чынам, кацяня сыходзіць галоднае – дзякуй богу.

Прачнуўшыся, я адразу ўключаю радыё альбо тэлевізар – звычайна, тое й другое адначасова. Так, у мяне ёсць тэлевізар! А вы што думалі? Без яго я ўжо даўно б звар’яцеў, як і ўсе прыстойныя людзі ў маім становішчы. Тэлевізар дапамагае мне вытрымліваць штодзённую аблогу навакольнага свету. Часцей за ўсё я гляджу тэлевізар без гуку й адначасова слухаю радыё. Гэты кантраст здольны забаўляць мяне прынамсі нейкі час, пакуль радыё не зробіцца немагчыма слухаць, гэтаксама як тэлевізар – глядзець. Але што я буду рабіць без іх, калі іх канфіскуюць, – не ўяўляю. Гэта ж не лядоўня і не пральная машына. Уласна, тэлевізар быў першым, што з’явілася ў гэтай хаце. Кніг тады яшчэ амаль не было, посуду і мэблі таксама. Першыя месяцы я спаў на падлозе нават не на матрацы, а на вопратцы (гэта, відаць, чакае мяне неўзабаве), у спальніку. Я мог бы так жыць бясконца доўга, калі б не жончына патрэба захоўваць хоць якія повязі з вонкавым светам. Калі шчыра, мне самому нават думкі не прыходзіла, што я магу дазволіць сабе такую раскошу, як тэлевізар. Тое самае тычыцца іншых раскошаў, звязаных з марнаваннем часу на адпачынак: відэа, аўдыёцэнтру, тэнісных ракетак ці там ровара. Усе гэтыя прыстасаванні заўжды здаваліся мне нейкім табу, гэтаксама як карыстанне імі – чымсьці па сутнасці амаральным. Цяпер, пасля таго як бальшыня непатрэбных мне рэчаў, за выняткам тэлевізара, знікла, я зразумеў, якую важную ролю ён граў у маім тутэйшым жыцці з самых першых дзён, дапамагаючы забыцца на ўсе сапраўдныя праблемы. Я ўсвядоміў, што вось ужо нейкі час мой тэлевізар жыве за мяне, калі я сплю, вартуе мой сон замест сабакі, а цяпер, у адсутнасць жонкі, яшчэ й прамаўляе да мяне, дапамагаючы мне заснуць; акрамя таго, калі-некалі па ім нават круцяць мае ўлюбёныя фільмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x