Макс Шчур - Галасы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Галасы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» (2016), увайшлі апавяданні 2011–2017 гг. і аповесць «Чалавек з футаралам». Упершыню на беларускай мове.

Галасы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трасца, гэта ўсё цудоўна, але што ж рабіць? Плюнуць на таблеткі й зноў перайсці на алкаголь? Але ж ёсць рызыка, што паўторыцца тое самае, што ўжо было ў Празе: насню няведама чаго, а прыгадаць, пагатоў запісаць, не здолею… «Не хочаш сніць – не муч паўкуляў мозгу», гучыць старая прымаўка прафесійных снавідчыкаў. Лёгка ім было казаць! «Калі можаш не сніць – то й не сні…» Не, толькі не гэта. Калі я ў час не пастаўлю майму Замоўцу ягонага сну, ён не проста спагоніць з мяне ўсе належныя яму грошы – ён яшчэ й прымусіць мяне адпрацоўваць іх у іншым аддзеле, дзе я буду вымушаны перабівацца рэалістычнымі апісаннямі ўсякай пазбаўленай ценю фантазіі брыдоты!

Канец канцоў, пасля доўгіх развагаў і высілкаў, я ўзяў-такі тэлефон, знайшоў у спісе нядаўніх размоваў літару «З» і націснуў кнопку.

– Што, гатова? – спытаўся Замоўца не вітаючыся.

– Ну, амаль, – схлусіў я. – Але бракуе яшчэ аднаго сюжэтнага павароту…

– І што? Пры чым тут я?

– Як бы вам сказаць…

– Кажы хутчэй, бо ў мяне тут перад публікацыяй такі завал – табе і не снілася. («Дасціпнік хрэнаў», падумаў я).

– Мне патрэбны опіум, – прамовіў я на адным дыханні, быццам называючы нейкую рэдкую фарбу, якой мне бракуе для заканчэння сваёй манументальнай фрэскі. – Пункт трэці кантракту: прэпаратамі, неабходнымі для снення, забяспечвае выканаўцу замоўца…

Нейкі час панавала маўчанне – відаць, Замоўца захіліў далонню слухаўку, лаючы мяне ад усяе душы на ўвесь офіс.

– Трэба сустрэцца, – урэшце пачуў я. – Дзе ты?

Я паведаміў яму каардынаты сваёй вёскі і назву адзінага тутэйшага бара.

– Праз гадзіну, – кінуў мне шэф. – І глядзі, каб было ўжо адчынена, а то я сам яго адчыню…

3

Адзіная праблема з такімі рэчывамі, як апіяты, палягае ў тым, што прыснёныя пад імі сны не паспяваеш занатоўваць. Толькі сядзеш за камп’ютар і сяк-так сфармулюеш першую фразу, як згадваеш, што ўсё насамрэч было зусім не так і што ты забыўся на самую галоўную дэталь, якая й надае ўсяму далейшаму сну глыбокі, калі не адзіны, сэнс. Чым далей разгортваецца перад табою апісанне, тым больш дэталяў прыснёнага прыгадваеш: пальцы папросту не паспяваюць бегаць па клавіятуры. Справа ўскладняецца яшчэ й тым, што дзеянне апіяту працягваецца яшчэ доўга пасля таго, як ты прачнуўся, а гэта яшчэ больш запавольвае і так невялікі спрыт тваёй (у кожным разе, маёй) пісаніны.

Гэтым разам, аднак, усё выйшла як найлепей. Скажу без лішняй сціпласці, што я заўжды любіў дэдлайны, бо яны звычайна прымушаюць мяне сабрацца й высніць з сябе найлепшае, але тое, што мая падсвядомасць выдала мне цяпер, літаральна не паддавалася апісанню – хоць, праўда, канец канцоў і паддалося. Калі не памыляюся, такі стан, у якім я знаходжуся на працягу апошніх двух дзён, у нармалёвых пісьменнікаў называецца натхненнем. Звычайна цягам так званай серыйнай спячкі, калі прачынаешся толькі для таго, каб у часе кароткага чуйнавання запісаць свежаўбачаны сон, немагчыма прысніць яго працягу: перад табой разгортваюцца зусім новыя матывы, пераплятаюцца з папярэднімі, сціраюць і заглушаюць нядаўна яшчэ такія яскравыя дэталі, якіх ты не паспеў занатаваць, твая памяць працуе яшчэ меней надзейна, чым у будзённым жыцці. То-бок лепшае ёсць ворагам добрага і ў свеце сну: лепшым у ім аўтаматычна здаецца апошняе, хаця гэта не заўжды так. Аднак цяпер творчы працэс нагадваў хутчэй школьную дыктоўку: я прачынаўся, занатоўваў частку сну, перачытваў, правяраў граматычныя памылкі, ставіў кропку разам з тым, як прымаў чарговую дозу опіуму, і зноў клаўся працаваць, каб прысніць наступную частку, не забыўшыся ні каліва з таго, што адбылося ў папярэдняй. Такім чынам, за нейкіх тры дні на вёсцы я пражыў насамрэч ці не тры тыдні – натуральна, у сне. Калі б які-небудзь Джэк Керуак замест таго, каб апісваць на працягу некалькіх сутак свае банальныя прыгоды на амерыканскіх дарогах, з тым жа імпэтам аддаўся фіксацыі сваіх сноў, у яго мог бы выйсці сапраўдны шэдэўр. А так…

4

Я знаходжуся ў Празе. Мне трэба тэрмінова, літаральна да заўтра, зняць нейкі дакументальны фільм. Здымкі адбываюцца ў інтэрнацкім пакоі, галоўны герой – пажылы чалавек, нешта апавядае на камеру. Пасля інтэрв’ю я нагадваю яму, што заўтра мы павінны дазняць ягоную сустрэчу з Бонды, чалавек абяцае прыйсці, ён нібыта добра ведае Бонды асабіста. Я нечувана рады такому поспеху. Выходжу на вуліцу, на дварэ вечар, аранжавае сонца яшчэ не зайшло. Мне трэба ісці дамоў – замест гэтага я пастанаўляю пайсці ў горад, дзе знаходзіцца адзін добра вядомы мне бардэль. Узняўшы на развітанне галаву, у акне сваёй кватэры на восьмым ці дзявятым паверсе я бачу на фоне жоўтага святла ў кухні сілуэт сваёй дзяўчыны. У думках я развітваюся з ёю, а сам хаваюся за рогам дома насупраць, спадзеючыся, што яна мяне не заўважыць. Урэшце, здымкі скончыліся раней, чым было запланавана, я паспею яшчэ схадзіць у горад і вярнуцца. Пазней магу ёй пазваніць, папрасіць прабачэння, што затрымаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x