Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў.
Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх – нацыянальнае самавызначэнне.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Добры вечар, Святлана, – ветліва сказаў студэнт Ігнат Мазур і дадаў:

– Фортку б адчыніла. Паліць жанчынам – шкодна.

– Адчыні, – абыякава ўсміхнулася дзяўчына.

– Шукаў Маракову, але ў іх ціха. Святлана Конкіна паціснула плячыма.

– «Шел в комнату – попал в другую», – яна працытавала грыбаедаўскі радок са школьнай праграмы і патлумачыла: – Там, бывае, рана кладуцца спаць. А можа, куды сышлі.

– Я прысяду, – сказаў нечакана для сябе Ігнат Мазур.

– Прысядзь, – паморшчылася яна.

Студэнт Мазур пасунуў да яе ложка зэдлік і сеў. Твар яго аказаўся амаль на адным узроўні з аголенымі нагамі дзяўчыны. Жаданне пасунуцца ўсутыч і прыпасці тварам да гэтых ног раптам хваляй абрынулася на яго. Студэнт Ігнат Мазур праглынуў камяк у горле і заціснуў у перасохлыя вусны цыгарэту.

– Ты падслухоўвала, калі я дамаўляўся з выкладчыцай Ліцвінавай, – сказаў ён. – Навошта?

Дзяўчына пакрывіла невялікі рот з пульхнымі вуснамі, выдыхнула дым і патлумачыла:

– А я люблю падслухоўваць. І падглядваць.

Яна нахілілася, каб стрэсці попел. Халацік яе расхінуўся, і студэнт Ігнат Мазур убачыў, што станіка на ёй няма, а грудзі з цёмнымі смочкамі зусім маленькія. Скура і на іх была смуглаватая. Дзяўчына зноў выпрасталася і захінулася шчыльней.

– А кватаранткі дзе? – кіўнуў на пустыя ложкі Ігнат Мазур.

– Чарговага дурапляса пабеглі глядзець. На канцэрт. Кветачкі яму панеслі, ідыёткі. Хутка прыпруцца. «Як ён спяваў, як спяваў: ля-ля-ля! Ля-ля-ля! Першакурсніцы».

– Ну, а ты на першым курсе хіба не бегала на якога-небудзь Магамаева ці Бюль-Бюль-аглы? – рызыкоўна спытаў Ігнат Мазур.

– Дарэмна іранізуеш. Магамаеў, прыкладам, вельмі прыгожы мужчына.

– У большасці жанчын вычварэнскі густ. Гэта амаль усе літаратурныя класікі заўважылі.

– Значыць, і я з ліку тых жанчын. Табе што да гэтага?

– Дык усё-такі бегала? З вырачанымі вочкамі? – нямаведама чаму пачынаў злоснічаць і пераходзіў на чорны гумар Ігнат Мазур. – Ну, кветкі – гэта прыстойна, цалкам адэкватна і ўвогуле традыцыя. Але там-сям істэрычныя німфеткі ўжо пачынаюць у стане эфекту закідваць сцэну і сваімі майткамі.

– У цябе такое багатае ўяўленне?

– Бывае і багацейшым.

– Могуць і не зразумець.

– Ну, ты ж у тэме? У мяне, дарэчы, з’явілася пачуццё, што мы з табой шмат у чым аднолькавыя. Ты б на лекцыях менавіта ля мяне прысаджвалася. Вось бы і нашапталіся. Праўда, праўда, чаму ты ўсміхаешся?

Студэнтка Святлана Конкіна выдыхнула дым і патушыла цыгарэту. Твар яе набыў халодны выраз.

– Так, маеш рацыю. Прыкладна, канешне. І вочкі, і кветкі, і ўсё такое. Было. Славак адзін прыязджаў, я два разы на яго канцэрт схадзіла. Ён мне нават сваю кружэлку ахвяраваў. А цяпер пайшоў бы ты прэч. Язык у цябе нядобры. Лепш я ўжо захоплены віск першакурсніц паслухаю.

– Табе побач з імі, пэўна, сумна?

– Мне па-любому сумна. Асабліва адвячоркам, на захадзе сонца. Разумееш такое?

– Так, і мне знаёма, – пацвердзіў студэнт Ігнат Мазур, – «калі снег мокры падае, а праз яго ліхтары газай мігцяць»…

– Люблю Дастаеўскага, – усміхнулася Святлана Конкіна. – Асабліва «Падлетка».

– Табе б замуж, Святлана, – раптам зноў грубавата сказаў студэнт Ігнат Мазур.

Паўза.

– Што так?

– Ферамоны вылучаеш.

– А пайшоў бы ты ўсё-такі прэч.

– Не садзіся на крыўду. Прабач, Святлана.

– Замуж, ха-ха. Можа, і за каго – падкажаш?

– Табе вырашаць.

– Мне днямі адзін наш румын прапанаваў нешта накшталт таго.

– Віця Ганабец? Гэты – што з Малдавіі? – здагадаўся Ігнат Мазур. – Вось здзівіла. А што ты?

– Патлумачыла папулярна, што мне патрэбны самастойны, забяспечаны матэрыяльна мужчына, а не бедны студэнт. Хіба што пакахаю якога. Але гэта так, антрэ ну. Вельмі ты здагадлівы пра Ганабца і іншае – такія заўжды небяспечныя. І потым, Маракова на цябе вока закінула. Дый выкладчыцы Ліцвінавай ты спадабаўся. Я бачыла. А ўвогуле, сумна жыць на свеце, Ігнат.

Упершыню дзяўчына назвала яго проста па імені. Цёплая хваля прыязнасці ахапіла яго, і студэнт Ігнат Мазур падумаў раптам, што адчуў бы сябе шчаслівым, каб проста зараз прылегчы побач з ёй на гэтым ложку і пакласці далонь ёй на аголеную грудзь.

– Толькі ж пачынаеш жыць, Святлана.

– У тым-та і справа.

Дзяўчына запаліла новую цыгарэту, сказала рашуча:

– Хачу цяпер адна пабыць. А то зараз прыйдуць дзяўчаты. Цябе пабачаць, маладога, гожага. Мараковай данясуць, ха-ха.

Студэнт Ігнат Мазур узняўся з зэдліка, адчыніў акно, пайшоў да дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x