Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў.
Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх – нацыянальнае самавызначэнне.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дырэктар абласнога тэлебачання Кухарчук, па ўсёй бачнасці, не жадаў разбірацца з практыкантамі, якія недарэчна зваліліся на яго абжытую, утульную прастору. Але пасля не то скаргі, не то даносу абуранага Казіміра Шахто, змушаны быў прагледзець сюжэт і выказаць свае адносіны.

– Скажыце, – асцярожна звярнуўся ён спачатку да студэнта Ігната Мазура зусім з іншага боку, – сябра Вярхоўнага суда Мазур – не ваш сваяк?

– Так, – раптам зманіў раздражнёны ўсім гэтым Ігнат Мазур, – сваяк.

– Вы не хвалюйцеся, мы паставілі ў план ваш сюжэт. Ну, крыху дапрацуеце з рэдактарам, – нечакана лагодна паабяцаў дырэктар Кухарчук. – А ўвогуле, мы бачым, што вы праяўляеце ініцыятыву, паводзіце сябе прыстойна, спадзяюся, так і далей будзе, і практыку вам абавязкова залічым. Вы згодны, Казімір Маратавіч? – звярнуўся ён ужо да рэдактара Шахто.

– Так, так, – заківаў той з няшчырай, халопскай усмешкай.

Вольны з гэтага часу, студэнт Ігнат Мазур тым не менш вырашыў падпрацаваць на «Навінах», дзе ўжо абжылася Юля Маракова, і зрабіць які матэрыял для абласной газеты «Зорка», каб на ўсялякі выпадак падстрахавацца, бо ад «Блакітнага агеньчыка» можна было чакаць усяго заўгоднага.

Вечарам таго самага дня – а практыкаваліся ўжо ледзь не тыдзень – дзяўчаты сабралі тое-сёе на стол, а Ігнат Мазур схадзіў у бліжнюю краму за бутэлькай чырвонага сухога віна.

Як заўсёды, шмат палілі і гаманілі пра ўсё і… ні пра што.

– Уяўляеш, – пасмейвалася, звяртаючыся да сяброўкі Надзя Гусакова, – гэты пшут, Казік Шахто, запаў на мяне. Учора падваліў цішком і прапанаваў адвячоркам пасядзець з ім, ха-ха, за кубачкам кавы ў яго кабінеце.

– Працяг, спадзяюся, будзе? – пыталася Юля Маракова. Дзяўчына была ў добрым настроі.

– Магчыма. Праз тыдзень прыедзе на адведкі мой сужэнец, ну вы ж яго ведаеце. Ён працяг і арганізуе, калі наш юрлівец не супакоіцца.

Студэнт Ігнат Мазур бачыў раней у інтэрнаце жаніха рослай, прыгожай, але, на яго думку, праставатай Надзеі Гусаковай – той заканчваў політэхнічны інстытут і даволі паспяхова займаўся дзесяцібор’ем.

– А ты што ўсё маўчыш, Ігнат? – пацікавілася Юля Маракова. – Мо захварэў на радзімец?

Ігнат Мазур нявесела ўсміхнуўся, паціснуў плячыма. Ён раптам адчуў сябе нібы ў іншым вымярэнні.

– Выйду, запалю. А вы тут без мяне пасакрэтнічайце. На амаль бязлюднай вуліцы ўжо ўключыліся ліхтары. Толькі ля найбліжэйшай кавярні было даволі ажыўлена – там віравалі падлеткі.

Студэнт Ігнат Мазур адчуў, як самота холадам агорала яго знутры. Што ён тут робіць з гэтымі дзяўчатамі, адной з якіх быццам нечым абавязаны – толькі чым? Што яму з гэтага тэлебачання, дзе нельга прыбартаваць звычайны літаратурны сюжэт, дзе яго ва ўпор не хочуць бачыць нават цяпер, а не толькі ў будучыні? Там, у сталіцы, засталася Святлана Конкіна, з якой адной яму б хацелася аказацца зараз побач. Дзе яна ў гэтыя хвіліны, з кім праводзіць вечар, альбо сядзіць адна? Урэшце, раптам успомніў Ігнат Мазур, ён жа па-ранейшаму амаль нічога пра яе не ведае: хто яна, адкуль, хто яе айчым, маці, нават якой яна ўсётакі нацыянальнасці? Хоць што яму, акрамя цікаўнасці, да апошняга?

Ён выцягнуў з кішэні партманет і палічыў грошы. Заставалася не так і багата ад заробленага на мінулых, пазалеташніх вакацыях, але калі палічыць, колькі дзён яму тут пакутаваць, то можна… Так, выйсце ёсць. Можна вечарам ляцець самалётам у сталіцу, а праз суткі вяртацца назад. Наўрад ці нехта яго тут будзе пасвіць. Дырэктар Кухарчук? Рэдактар Шахто? Ды ім усё роўна – толькі каб было ціха і не адбылося ніякіх незбалансаваных сітуацый.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x