Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў.
Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх – нацыянальнае самавызначэнне.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і Юля Маракова свядома ці падсвядома шукае сабе спадарожніка па жыцці. І жыццё тое, як казаў ім раней выкладчык Мацкевіч, вельмі, нават нечакана – кароткае. Яму, Ігнату Мазуру, і яе шкада. Будзь ён якім забяспечаным мусульманінам, ён бы ўсіх траіх трымаў пры сабе. Хоць той жа заўзяты кавэзэшнік Ваня Гужын кажа: «Бабу пашкадуеш – сам бабай акажашся». Ды хто такі Гужын? А выбар, між іншым, ужо амаль зроблены. Калі з нядаўняй пары Света Конкіна побач з ім – ён ужо шчаслівы.

Раптам студэнт Ігнат Мазур чамусьці ўспомніў прагледжаную гады два таму вугорскую мастацкую стужку, дзе галоўны герой пакутуе ў выбары паміж дзвюма жанчынамі, і пачуццё кахання да іх абедзвюх настолькі моцнае, што ён псіхалагічна не вытрымлівае і даходзіць да суіцыду.

Ён узняўся з ложка, бо раптам яму нагадалася, што на яго напалі клапы. Ад наплыву гэтых небяспечных паразітаў у інтэрнаце часта праводзілі дэзынсекцыі, але гэта мала дапамагала, а вось пах у пакойчыках быў ад таго спецыфічны і ўядаўся нават у вопратку. Калі студэнтаў станавілася менш, бо яны паступова ад’язджалі на вакацыі, насякомыя перапаўзалі да тых пакояў, дзе было больш народу. Урэшце, з гэтым звыкаліся.

Толькі пад раніцу, калі ўжо світала, студэнт Ігнат Мазур раптоўна заснуў.

* * *

Ішоў час. Жаданне пабачыць Святлану Конкіну, якое нібы выбухнула ў ім апошнімі днямі, было настолькі моцным, што студэнт Ігнат Мазур штодня ледзь стрымліваў сябе. Але інтуітыўна ён адчуваў: варта вытрымаць нейкі адрэзак часу, каб усё адбылося па тым сэнары, які прыме дзяўчына. Апынуцца побач занадта рана ці занадта позна – і яна можа страціць да яго ўсялякі інтарэс, а падсвядомасць цьмяна гаварыла яму пра тое, што гэта так і ёсць. Як і ён, яна зрэдку з’яўлялася на лекцыях, але яму хацелася большага – застацца з ёй сам на сам.

Якраз дапамог выпадак. На прыпынку ля інтэрната ён убачыў аднапакаёўніц Святланы Конкінай з сумкамі ў руках. Дзяўчаты – зямлячкі з аднаго раёна – былі ўжо яму знаёмыя. І ён мімаходзь спытаў іх, куды гэта яны сабраліся. «Дадому, адпусцілі ў дэканаце на суткі», – адказалі першакурсніцы. «Пэўна, да бацькоў за прадуктамі і за грашыма, – з сарказмам вырашыў ён. – Грошы-та на дураплясаў пайшлі. Вядомая справа».

– А Святлана сышла куды ці сядзіць у пакоі? – быццам абыякава спытаў іх студэнт Ігнат Мазур.

– Так. Нешта чытае, – адказалі дзяўчаты.

Было даволі цёпла. Клёны, запакаваныя ў асфальт, даўно пакрыліся лісцем. Крама месцілася побач. Ігнат Мазур купіў там бутэльку «Тракіі», плітку шакаладу і ў бабулі, калі праходзіў скверык, букецік палявых кветак. «Поўны джэнтльменскі набор», – іранізаваў ён.

Калі шчыра, – думаў ён пра сябе, – то яму не хацелася б, каб яго сустрэў цяпер хто са знаёмых студэнтаў, асабліва Юля Маракова. І ўвогуле тое, што ён робіць, не вельмі правільна з боку маралі, але тут жа пачаў шукаць і знайшоў сабе апраўданне: ён не ў стане супрацьстаяць сваім пачуццям, і як будзе далей – няхай так і будзе.

Спачатку ён зайшоў у свой пакой. Там быў толькі Міхась Байкоў, які спаў у сваім ложку. Ён быў апрануты і ляжаў зверху на коўдры. Побач – раскрыты падручнік. У неспакойным сваім сне Байкоў часам нешта мармытаў і некалькі раз паскрыгатаў зубамі. «Паразіты ў яго завяліся, ці як?» – падумаў, збіраючыся, студэнт Ігнат Мазур. Схаваў у пакет тое, што купіў, нават кветкі, і рушыў да выхаду.

Ён падняўся паверхам вышэй, спыніўся перад знаёмым пакоем і некалькі разоў пагрукаў. Урэшце ключ у замке павярнуўся і дзверы расчыніліся. Студэнтка Святлана Конкіна моўчкі глядзела на яго з блізарукім прыжмурам.

– Варта і папярэджваць, – сказала яна быццам незадаволена. Але ён мог бы паклясца, што гэта не зусім так.

– Люблю знянацку.

– Не прыбрана. Ты надоўга?

Замест адказу ён дастаў з пакета віно, працягнуў дзяўчыне кветкі.

Паўза.

– Як гэта зразумець, Ігнат? – спытала студэнтка Святлана Конкіна. Нязменная, ледзь бачная таямнічая ўсмешка ўжо блукала ў кутках яе вуснаў. – Можа, ты зноў не ў той пакой зайшоў?

Дзяўчына стаяла ад яго так блізка, што ён адчуў слабы пах яе цела, парфумы і ледзь перамог імклівае жаданне абняць яе і моцна прыціснуць да сябе.

– Прысядзь, Ігнат. А тое ты як слуп нада мной. Кветкі пакуль у ваду пастаўлю. Ну, дзякуй. Не чакала. І Мараковай кветкі носіш?

– Ты якой нацыянальнасці, Святлана? – раптам спытаў студэнт Ігнат Мазур.

– Навошта табе?

– Нічога пра цябе не ведаю.

– Па бацьку ёсць угра-фінскія карані, я з Таліна, ён там быў капітанам сухагруза, а па маці… Якая табе, урэшце, розніца? Ты за гэтым прыйшоў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x