Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў.
Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх – нацыянальнае самавызначэнне.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дэкан сядзеў за сталом і незадаволена перакладаў на ім нейкія паперы. Брутальны твар яго з халоднымі шэрымі вачыма міжвольна выклікаў трывогу. Ігнат Мазур ведаў, што студэнты пабойваліся яго, але падсвядомае слабае пачуццё цяпер гаварыла яму, што дэкан, былы выйсковы баявы лётчык, на каварства і няпраўду не здольны. Так, ён чалавек сістэмы, але не болей. Але, чаму яго выклікалі? Запазыку ў заліках і іспытах ён здаў, ніякіх дысцыплінарных учынкаў не меў. Дык у чым справа? – губляўся ў пытаннях Ігнат Мазур.

Урэшце дэкан Парэцкі пакінуў у спакоі паперы, скоса кінуў позіркам у бок студэнта і сказаў:

– Сядайце.

Студэнт Ігнат Мазур нерашуча прысеў у крэсла.

– Скажыце, хто вам дазволіў не прысутнічаць на лекцыях і здаваць экзамены датэрмінова? – спытаў дэкан Парэцкі.

– Ніхто, – пасля паўзы неакрэслена адказаў Ігнат Мазур.

– Вынікае, што вы самі сабе дазволілі?

– Бадай што так.

– Вы так шмат ведаеце? Не жадаеце пачуць што-небудзь новае?

– Жадаю. Вашыя лекцыі я наведваю рэгулярна, – спакойна зманіў студэнт Ігнат Мазур.

Паўза.

– Гэта я яшчэ праверу, – відавочна памягчэў дэкан Парэцкі. – А з вас на экзамене спытаю напоўніцу. Дысцыпліна павінна быць адна для ўсіх, і парушаць яе я не дазволю. Вам зразумела?

– Так.

– Гэта адно. Па-другое, вы цяпер пойдзеце да майго намесніка Пушко, і там з вамі будуць размаўляць зусім пра іншую справу. І калі пацвердзіцца тое, пра што нам дакладвалі, то будзем ставіць пытанне сур’ёзна, усутыч да вашага выключэння. Там, за акном, – паказаў ён пальцам у шкло, – шмат усялякай работы. На любы густ. Цяпер ідзіце.

Другі намеснік дэкана Пушко быў не адзін. У крэсле збоку ад яго стала сядзела стараста курса, камсамольская актывістка Ксенія Уразава. У руках яна трымала разгорнуты сшытак. Як толькі студэнт Ігнат Мазур увайшоў у кабінет, яна імкліва падхапілася з крэсла і выслізнула за дзверы.

Нейкі час намеснік Пушко і студэнт Мазур моўчкі разглядвалі адзін другога. На дробным тварыку намесніка дэкана блукала ледзь прыкметная ўсмешка, якая павінна была выяўляць ветлівасць і спагаду, але Ігнат Мазур не меў на гэты кшталт аніякіх ілюзій. Ухілістыя няшчырыя вочы намесніка дэкана бегалі пад вузкім, збягаючым назад лобікам, над якім ваяўніча тырчэла грыўка густых сівых валасоў.

– А-а, вось і Мазур з’явіўся, – радасна сказаў ён і пацёр адна аб адну нечакана рукастыя далоні. – Я ж не памыліўся, так ці не?

Паўза.

– Дык вы прысядзьце, – з той жа робленай прыязнасцю дадаў ён у адказ на маўчанне студэнта.

– Мне дэкан загадаў, дык я і зайшоў, – адказаў урэшце Ігнат Мазур і сеў у крэсла, дзе раней сядзела Уразава. Яно яшчэ захоўвала цяпло. «Пэўна, доўга сядзела», – прамільгнула ў галаве ў студэнта Мазура.

– Вы, здаецца, перавяліся да нас з філфака? – пачаў здалёк намеснік Пушко, ён жа «Кум».

– Так, мне дазволілі.

– Скажыце, а вы ведалі такіх студэнтаў філфака: Хількевіча, Гаранава, Яроша? Сепаратыстаў, якія за незалежнасць ад Расіі выступілі? Яны нават свой будучы ўрад сфарміравалі. Нацыянальны, ха-ха.

– Гэта ў якім сэнсе: ведаў?

– Вы сябравалі, былі проста знаёмыя?

– Яны вучыліся курсам вышэй. Вядома, я чуў пра іх. Намеснік дэкана Пушко раптам сагнаў з твару лагодную ўсмешку.

– Хто і дзе вам даў на прачытку вайсковыя мемуары Францішака Кушаля? – нечакана спытаў ён.

Паўза.

– Ніхто нават не прапаноўваў.

– Так-так. А прамову Вацлава Іваноўскага з акупацыйнай «Беларускай газэты»? А кнігу – дакументальны нарыс Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»?

Студэнт Ігнат Мазур паціснуў плячыма. Халадок прабег у яго па спіне. «Небяспека, – падумаў ён. – Дык вось, аказваецца, што яму інкрымінуюць. Гэты Пушко можа ўкусіць вельмі балюча. Але – адкуль? Чаму? Хто?»

– Не бачыў аніякіх прамоваў.

– Нам вядома іншае. Мінулым летам вы падрадзіліся працаваць у сябе ў родным сваім горадзе на рамонце былой уніяцкай царквы, памяшканне якой цяпер перадалі расейскім стараверам. Было такое?

– Было. І што?

– Знутры сцены былі паклеены акупацыйнымі газетамі, а зверху шпалерамі. Клей быў з жытняй мукі. Шпалеры лёгка адставалі, а газеты вы, якія здолелі, пааддзіралі і знеслі. Так ці не?

– Вядома, не. Паклёпнікаў багата.

– Так-так. Цяпер скажыце, як вы апынуліся тыдзень таму ў спецсховішчы Ленінскай бібліятэкі?

– Пісаў пакрысе дыпломную работу. Мяне дапусцілі прагледзець дарэвалюцыйны расійскі «Наш современник». Па маёй тэме. З-за чаго такі пажар?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x