Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліва і меч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліва і меч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліва і меч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліва і меч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, калі ё, дык парэжце рыбіну.

У Арсеня высыпаў на лобе цыганскі пот. Але па таму, як Ленін жвава выцягнуў з шафкі тры рыбіны, пастукаў імі аб край стала і пачаў здзіраць скуру, — зразумеў, што гэта было добра сказана: Шлык вывеў гаспадара з няёмкага становішча.

Атрымліваўся як быццам абед у складчыну.

I Арсень са скрухай падумаў, што зноў Шлык са сваёй прымітыўнай ветлівасцю выявіўся вышэйшым за яго, Арсеня, патомнага інтэлігента і былога выхаванца класічнай гімназіі.

Ленін сеў поруч з Арсенем на табурэт, звесіў рукі паміж каленяў. I раптам сказаў нейкім зусім новым, мяккім голасам:

— I ў нас бульбу пякуць… Над Волгай… Я малым вельмі любіў. Выкупаемся мы, амаль ноччу, і потым сядзім голыя каля агню, чырвоныя, як індзейцы.

Шлык буркнуў:

— Добра. А яшчэ лепей, калі рыбіну свежую вытрыбушыш, у пуза ёй — сала скрылёк і смажыш на лазіне… I недзе дзеўкі на пракосах песні спяваюць… Далёка.

— Зямля ў нас цудоўная, — сказаў горача Арсень, — даволі дажджу, у меру сонца, у меру холад і цеплыня. I зямля… не такая багатая, каб чалавек на ёй стаяў лянівым трутнем, і не такая ўжо бедная, каб жывот надрываць. Голаду практычна быць не павінна: вымакне адно — уродзіць іншае; ды яшчэ ёсць паляванне, рыба. I ўсё ж голад… Легенда кажа: калі мы выпрасілі сабе ў Бога ўсю гэтую раскошу, — мы папрасілі, каб ён даў нам яшчэ і добрых начальнікаў…

— Ну і што ён? — зацікаўлена спытаў гаспадар.

Арсень усміхнуўся кутком рота:

— Ён адказаў, што тады ўсе праведнікі з беларусаў уцякуць з раю на сваю зямлю, ды яшчэ пры сваёй языкатасці сагітуюць іншых, небеларусаў… Занадта будзе на рай падобна.

Ленін зарагатаў так, што, гледзячы на яго, пачаў рагатаць Шлык, а потым не вытрымаў і Воўкаў.

Ад заразлівага смеху ў вачах гаспадара стаялі слёзы, ён махаў рукамі і амаль задыхаўся. Адсмяяўшыся, Уладзімір Ільіч паклаў пальцы на рукаў Арсеня:

— Вам не ваяваць, вам агітатарам трэба быць, таварыш Воўкаў… пры вашай языкатасці.

Шлык зноў буркнуў:

— Не бачылі вы яшчэ, Уладзімір Ільіч, якія яны бываюць, языкатыя людзі. Вашага агітатара чатыры дні таму адзін капіталіст так сагітаваў, што Арсень згадзіўся з неабходнасцю драць з рабочых скуру.

- То бок, — бровы Леніна папаўзлі ўгару, і ён нават падаўся наперад.

- Не слухайце вы яго, Уладзімір Ільіч, — сказаў Арсень, — гэты капіталіст, былы лесапрамысловец, — вялікая душа, конча закаханая ў мастацтва. Не рабаўнік, не Марозаў, хутчэй беларускі Траццякоў. Зараз ён сядзіць на сваіх калекцыях, памірае з голаду і не прадае. Рэквізуе іх нейкі разумнік, пусціць з аўкцыёну, і народ застанецца абкрадзеным.

— Раскажыце, — зацікавіўся гаспадар.

I Арсень расказаў пра ўсё, пачынаючы з сустрэчы і канчаючы начной размоваю з Маеўскім, калі яны капаліся ў калекцыях.

— Цікавы тып, — сказаў Ленін, — дык, кажаце, незвычайная мастацкая каштоўнасць.

— Так, — упэўнена кіўнуў Воўкаў, - каштоўнасць не толькі сусветная, каштоўнасць наша. Ён выратаваў наша мастацтва, інкабулы, гравюры, карціны, бытавыя рэчы… Гэтым ніхто не цікавіўся, толькі ён. Загадайце, таварыш Ленін, каб гэтага чалавека не чапалі.

Гаспадар маўчаў, закрыўшы вочы. Шлык з варожасцю глянуў на Арсеня і сказаў:

— Бульба дайшла.

Абцёр бульбіны, паклаў на газетны ліст на стале. Ленін з адсутным позіркам разламіў дымячуюся бульбіну, пасаліў паловы, і раптам вочы яго павільготнелі, з апетытам пачаў есці.

"Недаядае, — падумаў Арсень, і нейкі клубок пачаў драпаць яму глотку, — ён недаядае… Да чаго давялі Расію, сволачы".

У кухні крамлёўскай кватэры сядзелі два госці і гадавалі правадыра пралетарскай рэвалюцыі ружовым, таючым на языку салам і спечанай у пліце бульбай.

Воўкаў заўважыў, што і еў гаспадар з чыста сялянскай акуратнасцю і павагай да ежы. Еў смачна і прыгожа, так, што гледачу таксама хацелася. I Арсень з сумам падумаў, што большасць людзей, калі ядуць, глядзяць на ўсё тупым позіркам і вельмі нагадваюць або малпу з бананам, або тыгра над косткаю.

Усе елі так, што за вушамі трашчала.

Ленін скончыў першым, запіў абед шклянкай гарачай вады, наліўшы па шклянцы субяседнікам.

— Даўно так смачна не еў. Цудоўная штука — печаная бульба.

Замоўк і пасля паўзы дадаў:

— Цюрупа мяне ежма есць, што я быццам не берагу сябе, а сам сёння бачылі як? Празрысты ўвесь.

I тут Юстына прарвала:

— Абураюча вы паводзіцеся, таварыш Ленін. Хіба можна так? Зваліцеся вы — што будзе?

Ленін сур'ёзна глянуў на квадратны твар Шлыка:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліва і меч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліва і меч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Аліва і меч»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліва і меч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x