Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліва і меч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліва і меч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліва і меч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліва і меч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I паскардзіўся:

— Прымушаюць часам адпачываць. Сёння якраз няпоўны дзень, таму, калі ласка, да мяне. Паабедаеце. Бачыце, чатыры гадзіны.

— Уладзімір Ільіч, — абурыўся Шлык, — вы што, адпачынкам гэта называеце?

Ленін паклаў руку на яго плячо.

— А што ж, вам нельга чакаць. I харчовае пытанне ў краіне не чакае. Адпачнем потым.

Падняўся з-за стала, хуткай, "несаліднай", як адзначыў Шлык, хадою падышоў да карты Каўказа, што вісела на сцяне, пакрэсленая рознакаляровымі алоўкамі.

— Бачыце, якая нацыянальная блытаніна. А трэба ж будзе рабіць аўтаномію. Вось і поўзаем тут са знаўцамі па карце… Я вас што папрашу, таварыш Воўкаў, дашліце мне пасля карту Беларусі, і каб абавязкова на ёй былі адзначаны нацменшасці. Ну, там, скажам, палякі, караімы, рускія з Веткі.

— Якія гэта? — здзівіўся Арсень.

— А нашчадкі тых, што пры Кацярыне да вас уцяклі з-за рэлігіі, стараверы.

I раптам пасуравеў, вочы сталі вузкімі і жорсткімі.

— Такія ёсць мастакі па нацыянальнаму пытанню. Пішуць з радзімы: палова вёскі руская, палова — татарская. Прыязджае малады разумнік у скуры, і на ім чатыры маўзеры. Склікае татар спачатку: трэба зачыніць царкву, як дурман. Тыя з радасцю выносяць рэзалюцыю: зачыніць, хай гяуры лазоваму кусту моляцца. Праз тыдзень з'яўляецца ён на рускую палову. На зборах выносіцца прапанова: прыкрыць мячэць, зрабіць у ёй свінушнік. Дзядзькі б'юць у ладкі: ага, вы нам, дык і мы вам… А пасля — у дручкі. I дружба народаў у наяўнасці.

— Дык што ж, дазваляць ім народ дурманіць? — спытаў Шлык.

Ленін нахіліў набок галаву.

— Рэлігія, таварыш Шлык, жахлівая штука. Але яна пераконвала людзей з часоў Уладзіміра. I дубцом людзей у адваротным не пераканаеш, тым больш такім шкодніцтвам і галавацяпствам. Гідру мы рубаць навучыліся, а пераконваць — не. Лягчэй за ўсё зрабіць чалавека ворагам, а нам трэба зрабіць яго другам.

Арсень падміргнуў Шлыку. А Ленін раптам узяў іх пад рукі, сказаў:

— I мы ж не чысценькія. Нас у трох лугавых вадах варыць трэба, каб рэлігійнасць вывесці, ханжаства, хамства, бюракратызм.

I, моцна сціснуўшы локці сяброў, дадаў вельмі сур'ёзна:

— I трэба ўмець рабіць гэта, калі хочам жыць.

Вузкім калідорам яны рушылі налева і хутка трапілі ў кухню. Праз акно бачны быў гладкі булыжнік і худыя галубы на ім. Аднекуль здалёк, усе ў ружовым сонцы, даляталі на ўнутраны дворык гукі званоў.

Масква была старой, пыльнай, да суму звычайнай.

I чалавек, які збіраўся перавярнуць усё гэта, пасадзіў гасцей і сказаў ім:

— Мы звычайна тут абедаем… Пасядзім тут, цяплей.

I зябка сцепануўся: сапраўды, было даволі халодна, нягледзячы на лета. Потым ён узняўся і выйшаў з кухні.

Арсень агледзеўся, пабачыў пліту са звычайным начыннем, некалькі дравін каля яе, а праз дзверцы шафкі — разнамасныя кубкі.

Шлык зірнуў у пліту. Там быў жар, але на фаерцы стаяла толькі каструля з вадою.

I ў той самы момант гаспадар выйшаў з пакояў на кухню, разводзячы рукамі. За ім ішла жанчына з тварам вясковай настаўніцы.

"Жонка", — здагадаўся Арсень, калі яна назвала прозвішча.

А тая з усмешкаю на мілым, простым абліччы ўжо гаварыла:

— Вы прабачце, таварышы. Мне трэба было ўходзіць, але я зайшла папрасіць прабачэння за гэтага чалавека. Ён зрабіў вельмі недалікатную і няёмкую штуку.

— Ну, Надзя, ну, хіба ж я вінен? — разводзіў рукамі гаспадар.

— Гэта вельмі на цябе не падобна, а мне хоць праз зямлю праваліся… I ён заўсёды быў такі. Справа ў тым…

Але тут гаспадар з мужнасцю адчаю выпаліў:

— Справа ў тым, што ва ўсім багатым доме толькі і ёсць, што вобла.

Усе зарагаталі, і галасней за ўсіх, нават трошкі захлёбваючыся, сам гаспадар. Жанчына яшчэ раз папрасіла прабачэння, махнула з уздыхам рукою і пайшла. Абзадачаны гаспадар палез пальцамі ў рудаватыя валасы над вухам.

— Што ж цяпер рабіць, га?

I тады Шлык, на вялікі жах Арсеня, палез у клунак і выцягнуў адтуль квадратны кавалак сала, крыж-накрыж надрэзаны да скуры, потым палову бохана счарсцвелага хлеба. Падумаў хвіліну і рашуча выцягнуў знізу фатальную торбачку і высыпаў з яе перад пліткай дзесяткі тры бульбін.

Здранцвелы ад жаху Воўкаў торгаў яго за бушлат, але Шлык не зважаў. Разгроб у плітцы попел, накідаў туды бульбы, прыгарнуў яе прысакам і насыпаў зверху жар.

Ленін хітравата, самым куточкам вока, назіраў за гэтым свяшчэннадзействам і за збянтэжаным тварам Арсеня. Спытаў:

— Што ж рабіць? Можа, рыбы?

I тады Шлык сказаў з чароўным аршанскім акцэнтам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліва і меч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліва і меч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Аліва і меч»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліва і меч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x